За бяспеку разам

28 лютага ў рамках акцыі «Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі» вучні 1 класа прынялі ўдзел у пазнавальнай гадзіне «Парады службы 101». Вучні 2 — 3 класаў спаборнічалі ў квэст-гульні «Азбука бяспекі». Гадзіна бяспекі «Агонь — сябар ці вораг?», гульня з элементамі трэнінгу «Пажарны эрудыцыён», інтэрактыўная пляцоўка «За бяспеку разам» і інтэрактыўная гульня «Правілы бяспечных паводзін» сабралі вучняў 4 — 7 класаў. Старшакласнікі праглядзелі і абмеркавалі відэафільм «За бяспеку разам» (8 клас), выпусцілі лістоўкі на тэму «Небяспечна для твайго жыцця» (11 клас), змагаліся за званне лепшага знаўцы правілаў пажарнай бяспекі ў гульні «Будзь асцярожны — жыццё поўнае нечаканасцей» (9 клас).

У гэты ж дзень вучні 5 — 7 класаў сустрэліся з прадстаўніком энерганагляду, які нагадаў ім аб правілах паводзін пры карыстанні электрапрыборамі.

З педагогамі і тэхнічным персаналам школы праведзены трэніроўкі па рэагаванню на надзвычайныя сітуацыі.

Усёй школай праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі на выпадак пажару. На сігнал пажарнай трывогі — неперарыўны званок,  адрэагавалі адразу. Быў зроблены ўмоўны званок у службу 101. Эвакуацыя прайшла арганізавана. Усе вучні і педагогі менш, як за 2 хвіліны выстраіліся на эвакуацыйнай пляцоўцы.

Добавить комментарий