Этапы работы:
1. Стварылі групы вучняў па вывучэнню расходавання цяпла.
2. Абмеркавалі заданне і распрацавалі план работы.
3. Правялі вывучэнне расходавання цяпла, устанавілі месцы асноўных цепластрат.
4. Прааналізавалі атрыманыя дадзеныя і склалі справаздачу аб расходаванні цяпла. На схематчным плане паказалі асноўныя месцы страты цяпла.
Тэрмін выканання — люты 2023 года
14 лютага 2023 года група вучняў 6, 7, 10 класаў пад кіраўніцтвам з настаўнікам Жэдзік Г.М. правялі маніторынг выкарыстання цеплавой энергіі ў школе
Спіс удзельнікаў
- Андрухін Ягор
- Варажбіцкі Інакенцій
- Гац Кацярына
- Крысевіч Юлія
- Пераедзенка Аляксандр
- Сіліна Сняжана
- Андрухін Іван
- Асавец Яўгеній
- Бабей Ягор
- Гац Канстанцін
- Канюшык Вікторыя
- Пекун Данііл
- Рамановіч Анастасія
- Батура Ксенія
- Завадская Анастасія
- Каліноўскі Іван
- Казлоўскі Уладзіслаў
- Краўчук Вікторыя
- Міранюк Анастасія
Крок 1. Абмеркавалі неабходнасць правядзення акцыі і склалі план работы:
— выяўленне месцаў страты цяпла ў памяшканнях школы;
-аналіз атрыманай інфармацыі;
-распрацоўка рэкамендацый па цеплазберажэнні.
Крок 2. Даследавалі школьны будынак, выявілі, ці ўсе вокны і дзверы шчыльна закрываюцца, ці няма скразнякоў. Вызначылі месцы, дзе адбываецца страта цяпла і патрабуецца ўцяпленне. З гэтай мэтай запалілі свечку і правялі ёю ўздоўж рам закрытых вокнаў і дзвярэй уверх-уніз і ўправа-улева. Вызначылі ўчасткі, дзе полымя свечкі хістаецца і накіроўваецца ўнутр будынка ці ў бок вуліцы. Гэта значыць, што ў гэтых месцах ёсць шчыліны, праз якія паветра пранікае ў памяшканне ці выходзіць з яго. Адзначылі на схеме цёплыя класы і кабінеты, дзе патрэбна правесці ўшчыльненне вокнаў і дзвярэй.
У ходзе правядзення акцыі былі адзначаны кабінеты, дзе заўважана страта цяпла. У кабінетах №5, №18 і ў камбінаванай майстэрні выяўлены вельмі халодныя падаконнікі і сцяна пад акном, што сведчыць аб неякасным уцяпленні. Вокны ў кабінеце № 11 былі закрыты нешчыльна, што садзейнічала стратам цяпла. Вызначаны страты цяпла праз дзверы запаснога выхаду. Дзверы не шчыльна прымыкаюць, што стварыла страты цяпла.
Крок 3. Правядзенне класных гадзін з рэкамендацыямі па зберажэнні цяпла ў школе і дома, улічваючы праведзеныя даследаванні:
— праветрыванне класнага пакоя ажыццяўляць на перапынках ударным метадам: шырока адкрыць вокны на некалькі хвілін (дастаткова 5 хвілін). За гэты час у памяшканне паступіць дастаткова свежага паветра, а сцены не паспеюць ахалонуць. Адкрытыя вокны працяглы час прыносяць большыя страты цяпла. Пры гэтым неабходна сачыць за шчыльнасцю закрыцця вакон;
— закрытыя на ноч шторы памяншаюць страты цяпла праз вокны;
— уцяпленне акон у кабінетах №5, №18 і камбінаванай майстэрні з выкарыстаннем як традыцыйных матэрыялаў, так і спецыяльных герметыкаў;
— ліквідаваць страты цяпла праз дзверы можна ажыццявіць шляхам рэгуліравання прымыкання дзвярэй.
За 2022 год зрасходавана 157,49 Гкал цеплавой энергіі, што на 21,49 Гкал менш, чым у 2021 годзе. Больш за ўсё цеплавой энергіі было зрасходавана ў студзені – 30,74Гкал, у сакавіку – 28,46 Гкал і ў снежні – 27,12 Гкал. За першы квартал 2023 года зрасходавана 70,21 Гкал цеплавой энергіі, супраць 77,46 Гкал за першы квартал 2022 года, што на 7,25 Гкал менш.