Заданне 2.5. Арганізаваць вывучэнне вучнямі спажывання электраэнергіі і цяпла дома. Распрацаваць сямейныя памяткі па рацыянальным выкарыстанні энергіі дома

Этапы  работы:

  1. На працягу 10 дзён вучні здымалі паказанні лічыльнікаў выкарыстання энергіі дома;
  2. Вывучылі пашпартныя дадзеныя прыбораў, якія выкарыстоўваюцца дома;
  3. Адсачылі прыкладны час работы кожнага электрапрыбора і час карыстання асвятленнем;
  4. Вылічылі расход электраэнергіі на працягу сутак і 10 дзён;
  5. Склалі “энергетычныя” пашпарты сваіх дамоў;
  6. Правялі аналіз энергаспажывання бытавых прыбораў;
  7. Па выніках даследванняў вучняў стварылі памяткі па эканамічным выкарыстанні электраэнергіі і цяпла ў сваім доме;
  8. Азнаёмілі членаў сямей з распрацаванымі памяткамі;
  9. На працягу 10 дзён рабяты прадоўжылі даследаванні, выконваючы рэкамендацыі памятак;
  10. У ходзе назіранняў было заўважана нязначнае памяншэнне спажывання электраэнергіі;

11.На  класных гадзінах пазнаёмілі вучняў іншых класаў з вынікамі праведзеных даследаванняў.

Вывад.

У выніку даследаванняў былі зроблены вывады, што асноўнымі прычынамі нерацыянальнага выкарыстання электраэнергіі і цяпла ў хатніх умовах з’яўляюцца:

  • пакінутыя ў рэжыме чакання электрапрыборы;
  • выкарыстанне агульнага асвятлення пакоя без неабходнасці;
  • выкарыстанне лямп накальвання замест энергазберагаючых;
  • няпоўная загрузка пральнай машыны;
  • кіпячэнне поўнага чайніка вады замест неабходнай колькасці;
  • батарэі ацяплення пад вокнамі закрыты шторамі;
  • перагрэў пакояў пры ацяпленні;
  • недастаткова ўцеплены на зіму вокны і ўваходныя дзверы.

Добавить комментарий