Спіс вучняў
- Бармута Арцём
- Каблоў Раман
- Канюшык Аляксей
- Курыльчук Аліна
- Пекун Сяргей
- Рамановіч Юлія
У нашым аграгарадку дастаткова вялікая колькасць аўтамабілей, лік іх з кожным годам усё павялічваецца. Снег з’яўляецца эфектыўным накапляльнікам забруджвальных рэчываў, якія трапляюць ў навакольнае асяроддзе.
Для даследавання снега як індыкатара забруджвання навакольнага асяроддзя намі былі праведзены якасныя рэакцыі на вызначэнне іонаў.
- Вызначэнне рН асяроддзя.
Вывад: снег на тэрыторыі мікрараёна ДУА “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма” валодае слаба-кіслай рэакцыяй.
- Вызначэнне іонаў медзі(Cu2+).
CuSO4 + 2NaOH → Cu (OH)2 ↓ + Na2SO4.
Cu + 2OH → Cu (OH)2 ↓ — асадак блакітнага колеру
Вывад: дадзеная якасная рэакцыя паказала наяўнасць іонаў медзі ў снегавым покрыве нашага мікрараёна. Мы можам зрабіць вывад, што наяўнасць злучэнняў медзі абумоўлена наяўнасцю машынна-трактаранага двара ААТ “Шані –аграпрадукт” у крокавай даступнасці.
- Вызначэнне сульфат-іонаў(SO42- ).
ВаС12 + H2SО4 → BaSО4 ↓ + HC1
Ba2+ + SО42- → BaSО4↓- асадак белага колера
Вывад: дадзеная якасная рэакцыя паказала наяўнасць сульфат іонаў ў снегавым покрыве. Мы можам зрабіць вывад, што наяўнасць злучэнняў серы абумоўлена наяўнасцю ў крокавай даступнасці машынна-трактарнага двара ААТ “Шані-аграпрадукт”.
Заключэнне
У ходзе нашага даследавання мы выяснілі якасць снегавога покрыва на тэрыторыі нашай установы адукацыі.Снег з’яўляецца індыкатарам чысціні атмасфернага паветра. Зыходзячы з гэтага, можна зрабіць вывад аб пападанні дадзеных рэчываў у глебу, грунтавыя воды, атмасферу пры таянні снегу. У нашых сілах зрабіць бяспечным навакольнае асяроддзе і нас самых ад уздзеяння дадзеных таксічных рэчываў. Напрыклад, устаноўка фільтраў на сантэхніку, азеляненне грунта раслінамі-індыкатарамі.
Якасныя рэакцыі на наяўнасць іонаў свінца далі адмоўны вынік.