Жыві і памятай

Падчас зімовых канікул вучні пачатковых класаў наведалі памятнае месца каля Ружан, прысвечанае баям танкавых дывізій у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Каля пліты, устаноўленай перад насыпам, вучні хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ста дваццаці сямі пахаваных тут воінаў, сто пятнаццаць з якіх да цяперашняга часу застаюцца невядомымі.

 

 

Добавить комментарий