«Маё дзіця — малодшы школьнік»

 

У школе 22 верасня прайшлі пасяджэнні бацькоўскага універсітэта

Матэрыялы глядзіце ў спасылках ніжэй:

  1. Физиологическая, психологическая и социальная адаптация первоклассника в школе 1 класс.
  2. Помощь родителей в процессе обучения.
  3. ЗНАЧЕНИЕ ШКОЛЬНОЙ ОТМЕТКИ В ЖИЗНИ РЕБЕНКА
  4. Возрастные психофизиологические особенности учащихся 4-х классов

 

Продолжить чтение«Маё дзіця — малодшы школьнік»

Наведванне выставы «Генацыд беларускага народа»

Вучні 1-9, 11 класаў і работнікі ўстановы адукацыі наведалі школьную выставу «Генацыд беларускага народа» з мэтай давядзення да навучэнцаў аб’ектыўнай інфармацыі аб мэтанакіраваным знішчэнні насельніцтва БССР, зверствах, учыненых нямецка-фашысцкімі акупантамі на тэрыторыі нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны; асэнсавання і разумення вучнямі паняцця  «генацыд беларускага народа»; фарміравання ў вучняў калектыўнай гістарычнай памяці, умення супрацьстаяць спробам фальсіфікацыі падзей Вялікай Айчыннай вайны і рэабілітацыі нацызму; усведамлення сваёй адказнасці як грамадзян за прадухіленне распаўсюджвання ідэй нацызму.

Продолжить чтениеНаведванне выставы «Генацыд беларускага народа»

21 верасня — адзіны дзень бяспекі

АДЗІНЫ ДЗЕНЬ БЯСПЕКІ — 21 ВЕРАСНЯ. Праводзіцца ён у мэтах фарміравання ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, навучання насельніцтва правілам паводзін ва ўмовах розных надзвычайных сітуацый. У рамках адзінага дня бяспекі ў школе прайшла вучэбная эвакуацыя.

Продолжить чтение21 верасня — адзіны дзень бяспекі

Вітамінны кірмаш «Вясёлыя вітаміны»

Наступіла восеньская пара — закружылася лісце ў вальсе, у агародах паспелі гародніна і прыйшоў час збіраць ураджай. Насельнікі градак, самай мудрагелістай формы і памеру, не толькі смачныя і карысныя, але яны падштурхоўваюць да творчасці, будзяць фантазію і ўяўленне, выхоўваюць уменне бачыць незвычайнае ў звычайным. У школе быў арганізаваны вітамінны кірмаш «Вясёлыя вітаміны» з мэтай  арганізацыі сумеснай стваральнай дзейнасці навучэнцаў, педагогаў і бацькоў, развіцця творчай і пазнавальнай актыўнасці, экалагічнай культуры і мастацка-эстэтычнага густу ўдзельнікаў. Бацькі, навучэнцы і педагогі з задавальненнем прынялі ўдзел у кірмашы, стварылі вельмі цікавыя вырабы з гародніны, прыдумалі арыгінальныя назвы сваім «шэдэўрам». Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» растлумачылі малодшым школьнікам карысць гародніны ў нашым харчаванні.

Продолжить чтениеВітамінны кірмаш «Вясёлыя вітаміны»

Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі інтэрактыўны занятак «Гародніна і садавіна — карысныя прадукты»

У рамках інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны!» члены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі інтэрактыўны занятак «Гародніна і садавіна — карысныя прадукты» для вучняў 4 класа. Валанцёры не толькі разам з вучнямі малявалі малюнкі, адгадвалі рэбусы, але і пазнаёмілі з важнай інфармацыяй аб правільным харчаванні.

Продолжить чтениеЧлены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі інтэрактыўны занятак «Гародніна і садавіна — карысныя прадукты»

Далучаемся да мастацтва кіно

Вучні 7-9, 11 класаў прынялі ўдзел у праглядзе мастацкага фільма «На другім беразе». Кінастужка знята ў лепшых традыцыях беларускага кіно, шчырага па творчым поглядзе, зразумелым па сэнсе і спосабу кінавыкладання. У фільме ёсць усё, што блізка кожнаму чалавеку — боль ад страты блізкіх, умацаванне веры ў справядлівасць, калі страчана надзея, здабыццё сэнсу жыцця, калі прыходзіць каханне.

Продолжить чтениеДалучаемся да мастацтва кіно

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

 

23 верасня для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

900 – 945 Конкурсна-забаўляльная праграма «Як добра, калі мы ўсе разам» (1– 4 класы)

Месца правядзення – кабінет № 18

Адказныя Ханіла І.В.,  класныя кіраўнікі

950 – 1040  Сямейны падворак  “Сям’я – гэта 7-Я” (5– 7 класы)

Месца правядзення – кабінет № 8

Адказныя Пекун Н.А., класныя кіраўнікі

950 – 1040  Сямейны паход па маршруце “Шані – Каштанаўка (сядзіба Дзяконскіх)”  — Шані (8 ,9 класы)

Месца правядзення – в. Каштанаўка

Адказныя Вашчук А.В., кіраўнік па ВПВ, класныя кіраўнікі

 

 

Продолжить чтениеДзень узаемадзеяння з сям’ёй

22 верасня ў 15.00

  1. Фізіялагічная, псіхалагічная і сацыяльная адаптацыя першакласніка ў школе — Чыбісава М.В. (кабінет №14)
  2. Дапамога бацькоў у працэсе навучання — Коверзнева І.М. (кабінет №4)
  3. Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці дзіцяці — Тарасава М.Б. (кабінет №2)
  4. Узроставыя псіхіялагічныя асаблівасці малодшых школьнікаў — Ханіла І.В. (кабінет №18)
  5. Адаптацыя дзіцяці ў новых вучэбных умовах — Пекун Н.А. (кабінет №11)
  6. Першыя праблемы падлеткавага ўзросту – Семянчук В.М. (кабінет №7)
  7. Асаблівасці падлеткавага ўзросту — Сунік А.М. (кабінет №8)
  8. Жыццёвыя мэты падлеткаў — Жырыкава Н.І. (кабінет №3)
  9. Партрэт сучаснага падлетка — Вашчук А.В. (кабінет №5)
  10. Як дапамагчы старшакласніку ў прафесійным самавызначэнні? — Менжынская Г.А. (кабінет №10)
Продолжить чтение22 верасня ў 15.00

Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» арганізавалі спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства «Быць здаровым — класна»

З 18 па 29 верасня праводзіцца абласная інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны» у рамках рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі». Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» ДУА» Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» не толькі пазнаёмілі навучэнцаў і педагогаў з планам тыдня, але і арганізавалі спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства «Быць здаровым — класна».  Дзеці і педагогі з карысцю правялі час: займаліся на трэнажорах, спявалі песні, танцавалі. Што можа быць лепш, чым актыўны адпачынак на свежым паветры?

Продолжить чтениеЧлены валанцёрскага атрада «ДОМ» арганізавалі спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства «Быць здаровым — класна»