Наша рознакаляровае лета

Навучэнцы з рознаўзроставага атрада в. Кацёлкі прынялі ўдзел у КТД «Маё рознакаляровае лета». Дзеці сталі сапраўднымі чараўнікамі — сваімі малюнкамі ператварылі ватман у казачны свет. Для гэтага яны выкарыстоўвалі яркія алоўкі, каб  настрой стаў ва ўсіх вельмі радасны. Хлопцы намалявалі кветкі і вясёлку. Газета ️ газета газета атрымалася казачнай, яркай і арыгінальнай. Хлопчыкі і дзяўчынкі з велізарным задавальненнем пастараліся адлюстраваць усе фарбы лета.

 

Продолжить чтениеНаша рознакаляровае лета

Готовимся к ЦЭ

Национальный государственный экзамен

Централизованный экзамен в вопросах и ответах

Информация о проведении централизованного экзамена

Порядок участия во вступительной кампании отдельных категорий учащихся

Памятка участнику РЦЭ 2024

Порядок заполнения бланка ответов

Рекомендации по организации работы педагогических работников

 

Продолжить чтениеГотовимся к ЦЭ

У ААТ «Шані-аграпрадукт» прайшло традыцыйнае свята «Дажынкі»

На свяце былі падведзены вынікі сёлетняй уборачнай кампаніі. Старшакласнікі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі ўдзел у свяце і атрымалі грашовыя ўзнагароды за сваю працу.

Продолжить чтениеУ ААТ «Шані-аграпрадукт» прайшло традыцыйнае свята «Дажынкі»

Адпачынак на карысць здароўю

Рухомыя гульні не толькі развіваюць у дзяцей сілу, спрыт, кемлівасць, выпрацоўваюць хуткую рэакцыю, але і дастаўляюць ім велізарную радасць. А рухомыя гульні на свежым паветры ў гарачае надвор’е прыносяць яшчэ і карысць здароўю, радасць зносін.

 

Продолжить чтениеАдпачынак на карысць здароўю

Нашы старшакласнікі працягваюць працаваць у ААТ «Шані — аграпрадукт» і дапамагаюць роднай гаспадарцы

Продолжить чтениеНашы старшакласнікі працягваюць працаваць у ААТ «Шані — аграпрадукт» і дапамагаюць роднай гаспадарцы

Мой любімы мультфільм

Усе дзеці любяць мультфільмы і ні для каго не сакрэт, што гэты жанр кінамастацтва з’яўляецца адным з самых любімых не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых. Бо добры мультфільм вучыць сябраваць і спачуваць, дапамагаць таварышам і абараняць слабога, быць шчодрым і велікадушным, любіць і паважаць родных і блізкіх. У іх маленькі глядач знойдзе яшчэ адно пацверджанне таго, што зло будзе пакарана, а дабро заўсёды пераможа. Для дзяцей з рознаўзроставага атрада в. Кацёлкі кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. правяла мультывіктарыну. Падзяліўшыся на дзве каманды «Супер-героі» і «Чып і Дэйл», дзеці актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, спявалі песні, успаміналі назвы мультфільмаў і іх асноўных герояў, размалёўвалі размалёўкі і рабілі маскі. У выніку ўсё паказалі выдатныя веды ў галіне мультыплікацыі і атрымалася выдатная мультыплікацыйная стужка з самых яркіх момантаў любімых мультфільмаў.

Продолжить чтениеМой любімы мультфільм

Сцежкамі Перамогі крочым разам

Вельмі сімвалічна ў Год міру і стварэння ўспомніць тых, хто захаваў мірнае неба над нашай галавой. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. правяла для дзяцей цікавы квэст «Партызанскімі сцежкамі». Удзельнікам квэста неабходна было прайсці 6 станцый, выканаць на кожнай станцыі заданне і сабраць 6 запаветных літар «П», «Е», «Р», «А», «М», «О», «Г»,«А». Станцыі «Трапны стралок», «Піянеры-героі», «Міннае поле», «Гэтых дзён не змоўкне слава» выклікалі ў дзяцей масу станоўчых эмоцый. Навучэнцы ўспомнілі важныя даты, падзеі і імёны, якія прынеслі ў гады Вялікай Айчыннай вайны радасць перамог і горыч паражэнняў. Веданне гісторыі краіны і раёна, інфармацыя пра герояў вогненных гадоў, а таксама спартыўны спрыт спатрэбіліся дзецям. Заключным момантам мерапрыемства стала выкананне ваенных песень пад гітару.

Продолжить чтениеСцежкамі Перамогі крочым разам

Лекавы кошык

Кіраўнік гуртка Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі Чэчка Н. У. ператварылася ў сапраўдную знахарку. Навучэнцы ўважліва слухалі інфармацыю Наталлі Уладзіміраўны аб лекавых травах, якія растуць у нашай мясцовасці, аб іх лячэбных уласцівасцях, як іх ужываюць у народнай медыцыне і ветэрынарнай практыцы. Педагог-арганізатар школы Каляда А. Г. падрыхтавала для дзяцей інтэрактыўную гульню «Адгадай, што тут расце», дзе яны ў чарговы раз замацавалі свае веды аб лекавых раслінах роднага краю.

Продолжить чтениеЛекавы кошык