Восеньскія канікулы. Дзень другі.

Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у акцыі «Дай лесу новае жыццё». Навучэнцы 5-7 класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі ярмаркі здароўя «Скажы шкодным звычкам — не!» Члены пошукавага атрада працавалі над праектам «Беларусь памятае. Памятаем кожнага».

 

Продолжить чтениеВосеньскія канікулы. Дзень другі.

Сустрэча педагагічнага калектыву са старшым упаўнаважаным ІСН Пружанскага РАУС Борсукам П.П. «Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў».

Продолжить чтениеСустрэча педагагічнага калектыву са старшым упаўнаважаным ІСН Пружанскага РАУС Борсукам П.П. «Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў».

Восеньскія канікулы. Дзень першы

     У рамках прафілактычнай акцыі «Карысныя канікулы» навучэнцы 8-10 класаў пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сахарэвіча М.М. наведалі ДУА «Шчарчоўская сярэдняя школа». Старшакласнікі прынялі ўдзел у таварыскай сустрэчы па валейболе, а таксама наведалі выставу «Генацыд беларускага народа».

      Залатая восень- адно з самых яркіх і маляўнічых часоў года. Навучэнцы 1-4 класаў пабывалі ў творчай майстэрні «Восеньскі вернісаж» і прынялі ўдзел у конкурсе дзіцячай творчасці «Фарбы восені».

    У рамках прафілактычнай акцыі «Карысныя канікулы» і спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Падлетак» навучэнцы 5,6 класаў прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу «Асцярожна! Інтэрнэт». Сацыяльны педагог Чыбісава М.В. у даступнай форме расказала школьнікам аб розных відах інтэрнэт-пагроз. У ходзе дыялогу рабяты ўспомнілі і абмеркавалі правілы ветлівых зносін і паводзін у Інтэрнэце, задумаліся аб карэктным звароце са сваімі і чужымі асабістымі дадзенымі, пагаварылі пра тое, як не патрапіць у сеткі махляроў. Члены рознаўзроставага атрада ў в. Кацёлкі ў інтэрактыўнай форме ўспомнілі асноўныя правілы бяспекі на дарозе і дома.

Продолжить чтениеВосеньскія канікулы. Дзень першы

Добрай традыцыяй стаў удзел усяго калектыву ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» ў месячніку па добраўпарадкаванні

      Сумеснымі намаганнямі педагогі і тэхнічны персанал прыбралі школьны сад і сквер. Добрыя справы на карысць людзям і малой радзіме прыносяць задавальненне. Зробім наш раён яшчэ лепш разам!

Продолжить чтениеДобрай традыцыяй стаў удзел усяго калектыву ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» ў месячніку па добраўпарадкаванні

З 27.10.2024 па 03.11.2024 у перыяд восеньскіх канікул на тэрыторыі Пружанскага раёна праводзіцца прафілактычная акцыя «Карысныя канікулы!»

     У мэтах зніжэння ўзроўню падлеткавай злачыннасці, фарміравання ў дзяцей і моладзі ўсвядомленых законапаслухмяных паводзін, арганізацыі занятасці і кантролю за непаўналетнімі, далучэння іх да асноў здаровага ладу жыцця з 27.10.2024 па 03.11.2024 у перыяд восеньскіх канікул на тэрыторыі Пружанскага раёна праводзіцца прафілактычная акцыя «Карысныя канікулы!».

 

Продолжить чтениеЗ 27.10.2024 па 03.11.2024 у перыяд восеньскіх канікул на тэрыторыі Пружанскага раёна праводзіцца прафілактычная акцыя «Карысныя канікулы!»

Кожную суботу разам. Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

     Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у кулінарным паядынку «Гатуем разам з мамай». Арт-калаж «Традыцыі маёй сям’і» сабраў разам навучэнцаў 5-7 класаў.  З мэтай ваенна-патрыятычнага выхавання, павышэння ўзроўню падрыхтоўкі юнакоў і дзяўчат дапрызыўнага і прызыўнога ўзросту навучэнцы ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. на працягу кастрычніка наведвалі заняткі аб’яднання па інтарэсах «Юны армеец» на базе ДУА «СШ№1 г. Пружаны». Сёння юнармейцы займаліся зборкай і разборкай аўтамата Калашнікава, а таксама ўдасканальвалі навыкі меткай стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі.

Продолжить чтениеКожную суботу разам. Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

25 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню І чвэрці 2024/2025 навучальнага года

Здаецца, толькі пачаўся новы навучальны год, але вось ужо і праляцела І чвэрць. Гэтыя два месяцы былі яркімі і прадуктыўнымі.

 

Продолжить чтение25 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню І чвэрці 2024/2025 навучальнага года

     У рамках Адзінага дня бяспекі дарожнага руху з мэтай прадухілення дарожна-транспартнага траўматызму атрад ЮІД ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» правёў прафілактычнае мерапрыемства «У ПДР канікул не бывае!». Юідаўцы нагадалі дзецям і педагогам пра важнасць захавання правілаў дарожнага руху, распавялі пра неабходнасць выкарыстання флікераў.

 

Продолжить чтение

З сакавіка па кастрычнік 2024 года праводзіўся абласны агляд-конкурс па навядзенні парадку і азеляненню тэрыторый «Прыгажэй стане Брэстчына мая»

     З мэтай фарміравання экалагічнай культуры і беражлівых адносін дзяцей і навучэнскай моладзі да прыроды праз добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый, выхавання патрыятызму, падтрымання ў належным стане мемарыяльных комплексаў, выяўлення перадавога вопыту работы з сакавіка па кастрычнік 2024 года праводзіўся абласны агляд-конкурс па навядзенні парадку і азеляненню тэрыторый «Прыгажэй стане Брэстчына мая».  На абласны агляд-конкурс было прадстаўлена 181 работа з 173 устаноў адукацыі па шасці намінацыях. Два дыпломы ў нашай установы адукацыі.
Дыплом 1 ступені ў намінацыі «Давайце будзем памятаць усіх салдат».
Дыплом 3 ступені ў намінацыі «Азеляненне ўстаноў адукацыі ў сельскай мясцовасці».

Продолжить чтениеЗ сакавіка па кастрычнік 2024 года праводзіўся абласны агляд-конкурс па навядзенні парадку і азеляненню тэрыторый «Прыгажэй стане Брэстчына мая»