Пружанскі лясгас запрашае далучыцца да рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»

      Пад такім дэвізам з 12 кастрычніка па 12 лістапада Міністэрства лясной гаспадаркі праводзіць добраахвотную акцыю, паўдзельнічаць у якой можа кожны жыхар Пружаншчыны . Унесці свой уклад у аднаўленне лесу ў рамках рэспубліканскай акцыі запрашаем усіх жадаючых. Каб запісацца ў шэрагі добраахвотнікаў, для аказання дапамогі ў аднаўленні ветравальна-бураломных участкаў, якія пацярпелі падчас стыхій, звяртайцеся ў Пружанскі лясгас.
Кантактныя тэлефоны: 801632 41230, 801632 21552

Продолжить чтениеПружанскі лясгас запрашае далучыцца да рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»

У рамках Тыдня бацькоўскай любові для вучняў 6-9 класаў прайшла гадзіна развагі «Святое слова — мама!» з удзелам настаяцеля Свята-Мікалаеўскай царквы в. Засімавічы айца Сергія

    Бацюшка распавёў рабятам пра гісторыю свята Пакроваў, пра зямное жыццё Багародзіцы, як ідэалу для дзяўчынкі, жанчыны-маці. Была асабліва падкрэслена важнасць сямейных асноў, значэнне ў нашым жыцці галоўнага чалавека – маці, чыя любоў ахвярная і ўзнёслая. У завяршэнні мерапрыемства айцец Сергій падкрэсліў, што няма на свеце чалавека радней і бліжэй маці. Яе любоў да дзяцей бязмежная, бескарыслівая, поўная самаадданасці.

Продолжить чтениеУ рамках Тыдня бацькоўскай любові для вучняў 6-9 класаў прайшла гадзіна развагі «Святое слова — мама!» з удзелам настаяцеля Свята-Мікалаеўскай царквы в. Засімавічы айца Сергія

У рамках правядзення мерапрыемстваў да Дня Маці ва ўстанове адукацыі з 7 па 14 кастрычніка праходзіць фотачэлендж «Усмешкай маці сагрэтыя ўсіх сэрца!»

     Дзень маці з’яўляецца адным з самых галоўных святаў. Кожны з нас абавязаны жыццём менавіта сваёй маме. Кожная мама вартая ўвагі, асабліва ў такі дзень. Давайце атрымліваць асалоду ад і любавацца фатаграфіямі нашых мам разам!

Продолжить чтениеУ рамках правядзення мерапрыемстваў да Дня Маці ва ўстанове адукацыі з 7 па 14 кастрычніка праходзіць фотачэлендж «Усмешкай маці сагрэтыя ўсіх сэрца!»

Кожную суботу разам. Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця. Дзень лёгкай атлетыкі

    Сёння ў школе прайшоў другі дзень здароўя ў гэтым навучальным годзе. Гэта была сапраўдная спартыўная падзея, якая аб’яднала навучэнцаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» і навучэнцаў ДУА «Шчарчоўская сярэдняя школа» ў імкненні да здаровага ладу жыцця. Спартыўныя спаборніцтвы сталі галоўным элементам праграмы. У таварыскім матчы па піянерболе перамагла каманда ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». Усе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыву. Дзень здароўя стаў сапраўдным святам здароўя і спорту.

     Навучэнцы 5-7 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўным занятку «Здаровае сэрца — здаровы падлетак», якое правяла класны кіраўнік 5 класа Менжынская Г.А разам з фельчарам ФАП в. Чахец Жук С. В. Мерапрыемства прайшло ў форме інтэрактыўнай гульні, падчас якой рабяты выконвалі творчыя заданні, распавядалі аб згубных і станоўчых звычках, якія ўплываюць на здароўе сэрца, пра тое, які лад жыцця трэба весці, каб пазбегнуць хвароб сэрца і сасудаў.

    Навучэнцы 8,9 класаў наведалі музей і выставу ў ДУА «СШ № 1 г.Пружаны імя КБВА». Настаўнік гісторыі Макарчук Юрый Іванавіч пазнаёміў дзяцей з ваеннымі падзеямі на Пружаншчыне ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы даведаліся пра герояў танкістаў з 30-ай танкавай дывізіі, лётчыкаў 33-га знішчальнага палка і 74-га штурмавога авіяцыйнага палка, барацьбу партызан і падпольшчыкаў, жыццё мірных грамадзян на акупаванай тэрыторыі Пружанскага раёна, аперацыі «Баграціён», пра тых, чые імёны носяць вуліцы нашага горада. Экскурсія атрымалася цікавай і вельмі пазнавальнай. Пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А.  рабяты наведалі заняткі ў цэнтры патрыятычнага выхавання па праграме «Юны армеец» на базе СШ № 1 г.Пружаны.

Продолжить чтениеКожную суботу разам. Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця. Дзень лёгкай атлетыкі

14 кастрычніка для навучэнцаў 8-10 класаў прайшла прафарыентацыйная сустрэча са студэнткай 2 курса факультэта тэхналогіі арганічных рэчываў УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»

     14 кастрычніка для навучэнцаў 8-10 класаў прайшла прафарыентацыйная сустрэча са студэнткай 2 курса факультэта тэхналогіі арганічных рэчываў УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» Парфенюк Ганнай, якая пазнаёміла дзяцей з умовамі паступлення і навучання ў гэтай вышэйшай навучальнай установе, прахаднымі баламі ў 2024 годзе, а таксама з матэрыяльна-тэхнічнай базай універсітэта.

 

 

Продолжить чтение14 кастрычніка для навучэнцаў 8-10 класаў прайшла прафарыентацыйная сустрэча са студэнткай 2 курса факультэта тэхналогіі арганічных рэчываў УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»

Члены вучнёўскага савета правялі рэйд «Зберажом кнігу — крыніцу ведаў!» па захаванасці падручнікаў

    У ходзе рэйду старшакласнікі нагадалі навучэнцам аб асноўных правілах карыстання падручнікамі і аб адказнасці за псаванне і страту падручнікаў. Ад таго, як сёння ставіцца да падручніка кожны з нас, залежыць, наколькі доўга пражыве гэтая кніга, і наколькі доўга яна будзе прыносіць карысць іншым.

 

Продолжить чтениеЧлены вучнёўскага савета правялі рэйд «Зберажом кнігу — крыніцу ведаў!» па захаванасці падручнікаў

     В целях снижения количества пожаров, происходящих по причине несоблюдения правил пожарной безопасности и повышения информирования населения о возможности организации по оказанию услуг в сфере обеспечения пожарной безопасности проводится республиканская акция по предотвращению возникновения пожаров и гибели людей от них в жилом фонде «За безопасность вместе» В ходе акции упор будет сделан на информирование населения о необходимости соблюдения требований безопасности при эксплуатации печного отопления, электрооборудования, установке автономных пожарных извещателей.
     В рамках акции в качестве консультативной помощи спасатели предлагают гражданам обратиться в Пружанский районный отдел по чрезвычайным ситуациям по номеру 2-99-05 для проведения проверки противопожарного состояния жилья инспектором.
     Уважаемые граждане, позаботьтесь о своей безопасности.

 

Продолжить чтение

У рамках Года якасці навучэнцы ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» далучыліся да рэспубліканскай акцыі па зборы ўраджаю пладовых садоў «Сад надзеі»

      Удзел у гэтай акцыі – добрая магчымасць сфарміраваць у дзяцей грамадзянскую адказнасць, паказаць любоў і павагу да сваёй малой Радзімы.

Продолжить чтениеУ рамках Года якасці навучэнцы ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» далучыліся да рэспубліканскай акцыі па зборы ўраджаю пладовых садоў «Сад надзеі»