Усе прафесіі патрэбныя

У рамках тыдня прафарыентацыі для вучняў 1 — 4 класаў прайшла сустрэча-прэзентацыя «Кім працуюць нашы мамы?» У даступнай, займальнай форме Казбяровіч В.А. пазнаёміла дзяцей з прафесіяй дэфектолага, падзялілася сваім майстэрствам, заахвоціла дзяцей цікавымі заданнямі і прыгожым наглядным матэрыялам.
З выступлення Курыльчук Л.П. навучэнцы даведаліся аб важнай, вельмі неабходнай і запатрабаванай прафесіі бухгалтара. Цяпер рабяты дакладна ведаюць, хто ў ААТ «Шані-аграпрадукт» займаецца падлікам грашовых сродкаў і налічвае заработную плату іх бацькам.

Продолжить чтениеУсе прафесіі патрэбныя

Снегу заўсёды рады

Вучні школы вельмі чакалі, калі на зямлю ляжа снег, каб наведаць заняткі па лыжнай падрыхтоўцы. Некаторыя ўпершыню сталі на лыжы і атрымалі незабыўныя эмоцыі і ўражанні. Спалучэнне патрэбных фізічных практыкаванняў пад уздзеяннем свежага паветра стане добрым прафілактычным сродкам загартоўвання дзяцей, які выклікае неабходнасць у пастаянным далучэнні да спартыўных дасягненняў, павысіць супраціўленне арганізму да прастудных захворванняў, надасць бадзёрасць, павысіць працаздольнасць і вынослівасць.

Продолжить чтениеСнегу заўсёды рады

Памяць жыве

У рамках рэалізацыі пілотнага праекта вучні 10 класа сталі ўдзельнікамі адукацыйнай экскурсіі па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі». Дзесяцікласнікі наведалі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» і ўнікальны археалагічны музей «Бярэсце», адкрыты на месцы археалагічных раскопак старажытнага Брэста. Таксама дзеці пешшу прайшлі па гістарычным цэнтры горада і даведаліся шмат новага.  #годисторическойпамяти

Продолжить чтениеПамяць жыве

Не толькі вясёлыя, але і знаходлівыя

Каманда «Арляняты» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прыняла ўдзел у раённым этапе інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Акцябрацкі КВІЗ». Віншуем нашых акцябрат з 3 месцам!

Продолжить чтениеНе толькі вясёлыя, але і знаходлівыя

Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Прафесіі 21 стагоддзя

17 снежня вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:

09.00 — 09.55 Гадзіна творчасці “Прафесія маёй мары” (1 – 4 класы)

09.55 — 10.40 Падарожжа “Па хвалях прафесій” (5 – 7 класы)

09.55 — 10.40 Развіваючы занятак «Сцяжынка да свайго «Я» (8, 9 класы)

Продолжить чтениеДзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Прафесіі 21 стагоддзя

Кожную суботу разам

Дзень здароўя ў школе пачаўся з гімнастычнай эстафеты, у якой з задавальненнем удзельнічалі вучні школы. Працягам спаборніцтваў для пачаткоўцаў стала інтэрактыўная гульня “100 парад на здароўе”. Вучні 5 -7 класаў адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа ў краіну Законію. Інтэлектуальная гульня “Мой здаровы лад жыцця” дала магчымасць старшакласнікам зрабіць выснову, што для чалавека самае галоўнае — гэта здароўе.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

У школе прайшлі пасяджэнні бацькоўскага універсітэта

Матэрыялы глядзіце ў спасылках ніжэй:

1.  Рэжым дня — аснова захавання і ўмацавання здароўя першакласніка (Брашура «Рэжым дня»)

2. Галоўныя правілы здаровага ладу жыцця (АнкетаБрашура «Сем правілаў здаровага ладу жыцця»)

3.Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці вучняў 3 класа

4. Як навучыць дзіця жыць у свеце людзей (Брашура

5. Дзіця сярод аднагодкаў

6. Як зберагчы падлетка ад насілля

7. Агрэсія, яе прычыны і наступствы

8. Першае каханне ў жыцці вашага дзіцяці

Продолжить чтениеУ школе прайшлі пасяджэнні бацькоўскага універсітэта