Праект «ШАР: Школа актыўных бацькоў» адзначаны дыпломам 1 ступені на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу
30 студзеня ў Брэсцкім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў абласны семінар «Актуальныя практыкі арганізацыі шостага школьнага дня па фарміраванні культуры вольнага часу і занятасці непаўналетніх: вопыт і перспектывы». Вопытам работы педагагічнага калектыву па рэалізацыі праекта «ШАР: Школа актыўных бацькоў» падзялілася Граб Вольга Мікалаеўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя М. Засіма». Праект быў адзначаны дыпломам 1 ступені на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня ў намінацыі «Субота — майстэрня сямейнага вольнага часу».
Анонс суботы 3 лютага
1 лютага для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:
Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання
900 – 945 Патрыятычная гадзіна-прэзентацыя “Со школьного порога шагнувшие в войну” (1 – 4 класы)
Месца правядзення – кабінет № 4
Адказныя Чыбісава М.В., класныя кіраўнікі
955 – 1040 Падарожжа-віктарына “Беларусь – краіна міру і адзінства” (5 – 7 класы)
Месца правядзення – кабінет № 8
Адказныя Сунік А.М., класныя кіраўнікі
955 – 1040 Інтэрактыўная пляцоўка “Патрыёт.ву” (8,9 класы)
Месца правядзення – кабінет № 3
Адказныя Пекун Н.А., класныя кіраўнікі
1700 – 2130 Вечар сустрэчы выпускнікоў “Школа ў нашай памяці назаўсёды” (9,11 класы)
Месца правядзення – кабінет № 8
Адказныя Вашчук А.В., Менжынская Г.А.
«Маё дзіця — старшакласнік»
27 студзеня прайшло пасяджэнне бацькоўскага ўніверсітэта.
Матэрыял можна паглядзець па спасылцы:
Дзень узаемадзеяння з сям’ёй
У суботу 27 студзеня для вучняў 1-4 класаў быў арганізаваны сямейны квэст “Зімовай парой весела гуляем”. Конкурсы, гульні, забавы спрыялі развіццю творчых здольнасцей дзяцей і гарантавалі добры настрой. Для вучняў 5-7 класаў была створана творчая лабараторыя “Умееш сам – навучы другога” з удзелам загадчыка Шаняўскога клуба-бібліятэкі Кабрынец Т.Ф. Таццяна Фёдараўна правяла майстар-клас па вырабу упрыгожванняў. Кожны паспрабаваў сябе ў якасці дызайнера і мастака. Інтэлектуальна-забаўляльная гульня “Маладзёжны круіз” сабрала вучняў 8-9 класаў і дапамагла праверыць свае веды па розных катэгорыях і прадметах. Забаўляльная частка гарантавала добры настрой.
«Маё дзіця — малодшы школьнік»
27 студзеня прайшлі пасяджэнні бацькоўскага ўніверсітэта. Спасылкі на матэрыялы глядзі ніжэй:
«Маё дзіця — падлетак»
27 студзеня прайшлі пасяджэнні бацькоўскага ўніверстітэта. Спасылку на матэрыялы глядзі тут: