Паэтычны вернісаж «Чароўная кветка беларускай паэзіі»

Паэтычны вернісаж «Чароўная кветка беларускай паэзіі» да 75-годдзя з дня нараджэння Я.І.Янішчыц для вучняў 9,11 класаў. У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся, што паэзія Яўгеніі Янішчыц адкрыла для нашай краіны і далёка за яе межамі цудоўны вобраз чалавека, закаханага ў сваю палескую зямлю.

Продолжить чтениеПаэтычны вернісаж «Чароўная кветка беларускай паэзіі»

«Маё дзіця — малодшы школьнік»

18 лістапада прайшлі пасяджэнні бацькоўскага ўніверсітэта. Спасылкі на матэрыялы глядзі ніжэй:

1.Выполнение санитарно – гигиенических норм. Организация режима дня школьника

2. Главные правила здорового образа жизни

3. Психологические и физиологические особенности третьеклассников

4. Как научить ребёнка жить в мире людей

Продолжить чтение«Маё дзіця — малодшы школьнік»

«Маё дзіця — падлетак»

18 лістапада прайшлі пасяджэнні бацькоўскага ўніверстітэта. Спасылку на матэрыялы глядзі тут:

  1. Ребёнок среди сверстников
  2. Влияние внутрисемейных отношений на эмоциональное состояние подростка
  3. Семейные ценности в современном обществе
  4. Как уберечь подростка от насилия?
  5. АГРЕССИЯ, ЕЕ ПРИЧИНЫ И ПОСЛЕДСТВИЯ
Продолжить чтение«Маё дзіця — падлетак»

В целях реализации Государственной программы «Рынок труда и содействие занятости» с 27 ноября по 2 декабря 2023 года в  организациях  района проводится «Неделя нулевого травматизма».

Продолжить чтение

Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Прафесіі, звязаныя з дызайнам

Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у літаратурнай паштоўцы «Віншуем са святам работнікаў сельскай гаспадаркі».  Разам з настаўнікам яны стварылі цудоўную газету з віншаваннямі сваім бацькам, бо большасць бацькоў працуюць у ААТ «Шані-аграпрадукт». Творчы бум «Цудоўная майстэрня» сабраў разам навучэнцаў 5-9 класаў. Хутка зіма, і добрай традыцыяй для вучняў школы з’яўляецца ўпрыгожванне вокнаў прыгожымі кампазіцыямі.

Продолжить чтениеДзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Прафесіі, звязаныя з дызайнам

Вучні віншуюць работнікаў ААТ «Шані-аграпрадукт» з прафесійным святам

Вучні ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» павіншавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці з прафесійным святам. Група вучняў уручыла дырэктару ААТ «Шані-аграпрадукт» Якімаўцу А.П. прыгожы духмяны каравай ў знак павагі да цяжкай працы хлебаробаў.

Продолжить чтениеВучні віншуюць работнікаў ААТ «Шані-аграпрадукт» з прафесійным святам

Педагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у дыстанцыйнай гульні “Я – педагог”

18 лістапада педагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у дыстанцыйнай гульні “Я – педагог”. Усе педагогі з лёгкасцю прайшлі тры этапы выпрабаванняў: мазгавы штурм, я ведаю, педагагічная мазаіка. Самым лёгкім для ўдзельнікаў гульні быў этап “Мазгавы штурм”, а самым складаным – педагічная мазаіка, на якім неабходна было адказваць на пытанні па разнастайным педагагічным тэхналогіям. Усе удзельнікі гульні справіліся з заданнямі і паказалі высокі ўзровень прафесійнага майстэрства.

 

Продолжить чтениеПедагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у дыстанцыйнай гульні “Я – педагог”

Засімаўскія дні праходзяць ва ўстанове адукацыі

19 лістапада споўніцца 115 гадоў з дня нараджэння паэта-земляка Міколы Засіма, чыё імя носіць наша школа. 3 13 лістапада ў школе традыцыйна праходзяць Засімаўскія дні, якія ўключаюць тэматычныя класныя гадзіны, віктарыны, вусныя часопісы, літаратурныя чытанні. Мікола Засім усім сэрцам любіў свой народ і родную зямлю. І змог у сваіх вершах перадаць гэтую любоў удзячным нашчадкам, якія з радасцю перадаюць яе іншым: “Мая ты родная зямліца! // Хто палюбіў цябе навек, // Таму ты — творчасці крыніца, // І той — шчаслівы чалавек…”

Продолжить чтениеЗасімаўскія дні праходзяць ва ўстанове адукацыі

Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі для жыхароў аграгарадка Шані акцыю «Абмяняй цыгарэту на цукерку»

Штогод кожны трэці чацвер лістапада ва ўсім свеце праводзіцца Адзіны дзень здароўя «Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў». Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» Краўчук Вікторыя і Казлоўскі Уладзіслаў для жыхароў аграгарадка Шані правялі акцыю «Абмяняй цыгарэту на цукерку». Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы тытунёвай залежнасці і папулярызацыі здаровага ладу жыцця. Падчас акцыі хлопцы не толькі частавалі мінакоў цукеркамі, але і знаёмілі з прафілактычнай інфармацыяй аб шкодзе курэння.

Продолжить чтениеЧлены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі для жыхароў аграгарадка Шані акцыю «Абмяняй цыгарэту на цукерку»