З 17 па 22 кастрычніка ў школе прайшоў Тыдзень прафарыентацыі.
За гэты час навучэнцы наведалі інтэрактыўныя гульні, конкурсныя праграмы, паўдзельнічалі ў інфармацыйных і інтэлектуальных марафонах на тэму «Свет прафесій». Падчас удзелу ў мерапрыемствах яны даведаліся аб новых сучасных прафесіях, што дапаможа ім вызначыцца са сваім прафесійным будучым.