Удзел у рэспубліканскім суботніку

Добрай традыцыяй стаў удзел усяго калектыву ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» у рэспубліканскім суботніку. Сумеснымі намаганнямі педагогі, тэхнічны персанал і вучні прыбралі школьны сквер, навялі парадак на дзіцячай пляцоўцы, а таксама каля помніка на месцы гібелі генерала Бахарава, на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава, ля памятнага знака на радзіме Р.Шырмы. Добрыя справы на карысць людзям і малой радзіме прыносіць прыемнасць.

Продолжить чтениеУдзел у рэспубліканскім суботніку

Экскурсія па памятных месцах г.Пружаны

У рамках мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне вучні пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай М.В. здзейснілі экскурсію па памятных месцах г.Пружаны. Помнік «Спаленым вёскам» — Пружанскі помнік у выглядзе дагараючага полымя з крыжом на вяршыні ўвекавечвае памяць аб вёсках, якіх не далічылася Беларусь за гады Вялікай Айчыннай вайны, 58 — з Пружаншчыны. Памяць аб ахвярах спаленых вёсак адклікаецца болем у сэрцах беларусаў. Гэтую памяць аб тых страшных падзеях мы павінны захоўваць і перадаваць дзецям і ўнукам, каб яны ведалі, праз якія цяжкія выпрабаванні прыйшлося прайсці іх продкам. Таксама дзеці наведалі сквер імя Гудзімава С.М., дзе знаходзіцца алея герояў, імёнамі якіх названы вуліцы нашага горада. Сквер створаны для патрыятычнага выхавання моладзі. Уяўляе сабой музей ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам.

 

Продолжить чтениеЭкскурсія па памятных месцах г.Пружаны

Удзел у конкурсе малюнкаў «Перамога ў нашых сэрцах»

З мэтай стварэння ўмоў для фарміравання грамадзянска-патрыятычнай свядомасці маладога пакалення праз гісторыю сваёй краіны аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама праводзіць раённы конкурс малюнкаў «Перамога ў нашых сэрцах» сярод маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года. У конкурсе прымае ўдзел малюнак кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай М.В.

Продолжить чтениеУдзел у конкурсе малюнкаў «Перамога ў нашых сэрцах»

Відэасалон да 85-гадовага юбілея Брэсцкай вобласці “Брэсцкая вобласць – 85 гадоў” быў арганізаваны ў школе

У 2024 годзе Брэсцкая вобласць адзначае свой 85-гадовы юбілей. Юбілей значны і яркі. Каб больш пазнаёміцца з прыроднымі багаццямі, дасягненнямі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, для навучэнцаў быў арганізаваны відэасалон “Брэсцкая вобласць – 85 гадоў”. Пасля прагляду відэафільма вучні з лёгкасцю справіліся з віктарынай “Гісторыя роднага краю”.

Продолжить чтениеВідэасалон да 85-гадовага юбілея Брэсцкай вобласці “Брэсцкая вобласць – 85 гадоў” быў арганізаваны ў школе

Вучні 4,7, 8 класаў здзеснілі адукацыйную экскурсію ў “Ружанскі палацавы комплекс князёў Сапегаў”

У рамках вучэбных прадметаў “Чалавек і свет”, “Гісторыя Беларусі”, “Мастацтва” вучні 4,7, 8 класаў здзеснілі адукацыйную экскурсію ў “Ружанскі палацавы комплекс князёў Сапегаў”. Палацавы комплекс у Ружанах – адзін з унікальных куткоў Беларусі. На працягу стагоддзяў найпрыгажэйшы архітэктурны ансамбль, які называюць беларускім Версалем, належаў магутнай дынастыі Сапегаў.  Ружанскі палац  з’яўляецца адным з буйнейшых палацавых комплексаў Беларусі XVII—XVIII стст. Пабудаваны ў 17841786 гг. ў пераходным стылі ад барока да класіцызму. У адрэстаўраваным усходнім флігелі адчынены музей, прысвечаны гісторыі роду Сапегаў. Выстава паказвае дзейнасць Сапегаў, гісторыю мястэчка Ружанаў, помнікі архітэктуры таго часу.  У заходнім флігелі знаходзіцца экспазіцыя прысвечаная гісторыі Ружан — галоўнай рэзідэнцыі рода Сапегаў, а таксама экспазіцыйны зал «Гасцёўня канцлера», дзе ў інтэр’ерах XVII—XVIII стагоддзяў праводзяцца тэатралізаваныя гістарычныя рэканструкцыі. Захапляюць і руіны Ружанскага палацу.

Продолжить чтениеВучні 4,7, 8 класаў здзеснілі адукацыйную экскурсію ў “Ружанскі палацавы комплекс князёў Сапегаў”

Да юбілея Брэсцкай вобласці

У 2024 годзе Брэсцкай вобласці спаўняецца 85 гадоў. У рамках гэтага старшакласнікі прынялі ўдзел у квэст-гульні «Брэсцкая вобласць. Я тут жыву», у ходзе якой павінны былі прайсці 4 станцыі: «Брэстчына турыстычная», «Брэстчына спартыўная», «Брэстчына прамысловая» і «Брэстчына геаграфічная».  Ім патрэбна было скласці раёны Брэсцкай вобласці разам, выбраць прадукцыю прамысловых прадпрыемстваў, назваць помнікі архітэктуры і вядомых спартсменаў. Для некаторых інфармацыя была новай і пазнаваўчай. Удзельнікі гульні зразумелі, што дасягненні вобласці магчымы толькі дзякуючы працы людзей, якія тут жывуць, для якіх гэты край  — радзіма.

Продолжить чтениеДа юбілея Брэсцкай вобласці

Далучаемся да спартыўных спаборніцтваў па хакеі

У рамках месячніка па адукацыйным турызме вучні школы наведалі Лядовы палац. З вялікім задавальненнем, яскравымі эмоцыямі яны паглядзелі турнір І Рэспубліканскага турніру па хакеі МУС Беларусі. Усю гульню разам з настаўнікамі яны хваляваліся за каманды, радаваліся забітым шайбам і адпачывалі ў атмасферы спорту, перажыванняў, барацьбы за перамогу.

Продолжить чтениеДалучаемся да спартыўных спаборніцтваў па хакеі

Адзіны дзень інфармавання па адукацыйным турызме “Пружаншчына гістарычная”

Вучні 5-9, 11 класаў здзейснілі віртуальную экскурсію па гістарычных і праваслаўных аб’ектах Пружанскага раёна, а малодшыя школьнікі наведалі помнік загінулым землякам ў аг.Шані. Кіраўнік па ВПВ Чыбісава М.В. правяла гістарычны экскурс па падзеях Вялікай Айчыннай вайны, а вучні аддалі даніну павагі загінулым ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання па адукацыйным турызме “Пружаншчына гістарычная”

Эмблема Брэсцкай вобласці

Аўтар эмблемы — старшы выкладчык кафедры архітэктуры Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Анастасія Віннік. На думку журы, лагатып увабраў у сябе ключавыя рысы #1региона:  рашэнне ў асноўных колерах герба Брэсцкай вобласці-даніна традыцыі і павага да мінулага; выкарыстанне аднаго з галоўных сімвалаў прыроднага багацця, магутнасці і мудрасці; вектар да развіцця і прымнажэння спадчыны на аснове дасягненняў розных пакаленняў.

Продолжить чтениеЭмблема Брэсцкай вобласці