І.Мэта і задачы школьнай бібліятэкі
Мэта: садзейнічаць працэсу навучання і выхавання навучэнцаў, ажыццяўленне інфармацыйнага суправаджэння адукацыйнага працэсу.
Задачы:
— забеспячэнне доступу да інфармацыі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу праз выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі;
— аказанне інфармацыйнай падтрымкі педагагічным работнікам установы ў павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці;
— правядзенне мерапрыемстваў па захаванасці мастацкага, метадычнага і навучальнага фондаў бібліятэкі;
— арганізацыя работы па камплектаванні, уліку, выдачы дакументаў і вучэбных выданняў бібліятэчнага фонду;
— правядзенне мерапрыемстваў па прапагандзе чытання, з выкарыстаннем сучасных тэхналогій і форм працы;
— аказанне кансультацыйнай дапамогі навучэнцам, педагагічным работнікам і іншым катэгорыям карыстальнікаў у атрыманні інфармацыі;
— выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, адраджэнне духоўных каштоўнасцей, любові да сваёй Радзімы, фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму.
II. Асноўныя функцыі школьнай бібліятэкі:
Інфармацыйная – прадастаўленне магчымасці выкарыстання інфармацыі незалежна ад яе віду, фармату і носьбітаў.
Выхаваўчая – спрыяе развіццю пачуцця патрыятызму ў адносінах да дзяржавы, свайго краю і школы.
Культуралагічная – арганізацыя мерапрыемстваў, якія выхоўваюць культурную і сацыяльную самасвядомасць, садзейнічаюць эмацыйнаму развіццю навучэнцаў.
Адукацыйная – падтрымка і забеспячэнне адукацыйных мэт, сфарміраваных у задачах развіцця школы і ў адукацыйных праграмах па прадметах.
III. Напрамкі дзейнасці бібліятэкі:
- работа з навучэнцамі;
- інфармацыйныя і іншыя агляды літаратуры;
- гутаркі аб навыках работы з кнігай;
- падбор літаратуры для пазакласнага чытання;
- удзел у раённых і абласных конкурсах;
- выкананне бібліяграфічных запытаў;
- падтрымка агульнашкольных мерапрыемстваў.
№
п/п |
Змест работы |
Тэрмін |
Удзельнікі |
Адказны |
Масавая работа |
1 |
Правядзенне мерапрыемстваў згодна з планам ідэалагічнай і выхаваўчай работы |
на працягу года |
|
бібліятэкар |
Даведачна-бібліяграфічная работа |
|
2 |
Інфармаванне настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў аб новых паступленнях перыядычных выданняў, мастацкай літаратуры, электронных рэсурсаў |
на працягу года |
1 – 10 кл. |
бібліятэкар |
3 |
Работа з электронным каталогам, уліковай картатэкай «Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі», рэгістрацыя перыядычных выданняў |
на працягу года |
|
бібліятэкар |
4 |
Афармленне інфармацыйнай даведкі “Пісьменнікі – юбіляры 2024/2025 гг.” |
верасень |
1 – 10 кл.. |
бібліятэкар |
5 |
Падрыхтоўка календара памятных дат |
на год |
1 – 10 кл. |
бібліятэкар |
6 |
Падрыхтоўка матэрыялаў на сайт установы адукацыі |
на працягу года |
|
бібліятэкар |
7 |
Работа з праграмай “БібліЁграф” |
на працягу года |
|
бібліятэкар |
8 |
Своечасовыя запісы ў інвентарныя кнігі, кнігі сумарнага ўліку. Сістэматычны ўлік работы бібліятэкі ў дзённіку |
на працягу года |
|
бібліятэкар |
9 |
Падрыхтоўка бібліяграфічнага паказальніка для пазакласнага чытання на лета “Лета з добрай кнігай» |
май |
1 – 10 кл. |
бібліятэкар |
Работаз вучнямі і іх бацькамі, метадычная работа |
10 |
Інфармаванне бацькоў і вучняў аб плаце за карыстанне падручнікамі |
жнівень- верасень |
|
бібліятэкар, кл. кіраўнікі |
11 |
Вывучэнне Інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі “Аб арганізацыі ў 2024/2025 навучальным годзе работы бібліятэк устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі” |
верасень |
|
бібліятэкар
|
12 |
Гутаркі па правілах карыстання бібліятэкай, кніжным фондам. Правядзенне аглядавай праграмы “Да падручніка з беражлівасцю!” |
на працягу года |
1 – 10 кл. |
бібліятэкар
|
13 |
Экскурсія ў бібліятэку “Падарожжа па кніжнаму свету” |
верасень |
1 кл. |
бібліятэкар |
14 |
Адкрыты дыялог для вучняў і бацькоў “Карысць і шкода інтэрнэту” |
лістапад |
8 – 9 кл. |
бібліятэкар |
15 |
Бібліятэчная гадзіна «Кніга – спадарожніца твая» |
снежань |
5 – 8 кл. |
бібліятэкар |
16 |
Падбор літаратуры ў дапамогу класным кіраўнікам |
на працягу года |
1 – 10 кл. |
бібліятэкар, |
17 |
Штомесячныя выставы да юбілейных дат рускіх і беларускіх пісьменнікаў |
на працягу года |
1 – 10 кл. |
бібліятэкар |
18 |
Афармленне ў кабінетах кніжных выстаў па творчасці пісьменнікаў, творы якіх вывучаюцца на ўроках |
на працягу года |
1 – 10 кл. |
бібліятэкар, заг. кабінетаў |
19 |
Фарміраванне інфармацыйнай культуры чытання, гутаркі аб прачытанных кнігах. Рэклама новай літаратуры, якая паступіла ў бібліятэку |
на працягу года |
1 – 10 кл. |
бібліятэкар
|
20 |
Падбор літаратуры для чытання на лета «Лета з добрай кніжкай» |
май |
1 – 10 кл. |
бібліятэкар |