Ссылки на библиотечные сайты

Библиоизюминки:

http://svetlanashpakova.blogspot.com.by/

Библиоштучки

https://biblioshtuchki.jimdo.com/

Основы информационной культуры

http://lib.mygrodno.com/

Сайты библиотек Беларуси

http://ontb-brest.blogspot.com.by/p/blog-page_21.html

Живые лица – современные детские писатели

http://zhivye-litsa.com/

Библиоград

http://pinyaskinatagmailcom.blogspot.com.by/

Продолжить чтениеСсылки на библиотечные сайты

Бібліятэчны ералаш “Сябруем з часопісам “Вясёлка” прайшоў у рамках фестывалю дзіцячай і юнацкай кнігі, для вучняў 1-4 класаў

Бібліятэчны ералаш “Сябруем з часопісам “Вясёлка” прайшоў у рамках фестывалю дзіцячай і юнацкай кнігі. Навучэнцы з задавальненнем лісталі, чыталі любімы ўсім часопіс “Вясёлка”. На старонках часопіса друкуюць свае творы пісьменнікі Беларусі. Гэта Лідзія Арабей, Мікола Чарняўскі, Ніна Галіноўская, Міхась Даніленка, Васіль Зуёнак, Казімір Камейша, Уладзімір Карызна, Анатоль Клышка, Павел Місько, Мікола Мятліцкі і іншыя.

Друкаваць свае творы ў часопісе могуць не толькі паэты і пісьменнікі – дарослыя людзі, але і дзеці. Калі вы напісалі верш, апавяданне, казку, дасылайце іх у рэдакцыю і, магчыма, яны будуць надрукаваныя ў часопісе.

 

 

Продолжить чтениеБібліятэчны ералаш “Сябруем з часопісам “Вясёлка” прайшоў у рамках фестывалю дзіцячай і юнацкай кнігі, для вучняў 1-4 класаў

Пазнаваўчая гадзіна “Адкуль да нас прыйшла кніга” прайшла для вучняў 4-7 класаў

Пазнаваўчая гадзіна “Адкуль да нас прыйшла кніга” была праведзена ў рамках фестывалю дзіцячай і юнацкай кнігі «Кніжная вясёлка дзяцінства». Бібліятэкар разам з настаўнікам рускай мовы і літаратуры  расказалі пра тое, як да нас прыйшла кніга. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, адгадвалі загадкі, дапамагалі “Нязнайку” выбраць кнігі. Гулялі ў гульні “Складзі прыказку”, “З якой кніжкі герой?”. Вясёлыя і задаволеныя вучні развіталіся з героямі любімых кніг.

 

Продолжить чтениеПазнаваўчая гадзіна “Адкуль да нас прыйшла кніга” прайшла для вучняў 4-7 класаў

Фестываль дзіцячай і юнацкай кнігі «Кніжная вясёлка дзяцінства»

У гэтым годзе Тыдню дзіцячай кнігі спаўняецца 81 год! Першыя «КНІЖКІНЫ імяніны» задумаў Леў Кассіль — 26 сакавіка 1943 года ў Маскве адбылася вялікая сустрэча пісьменнікаў і юных чытачоў.

Традыцыйна ў час вясновых канікул  школьная бібліятэка  праводзіць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. У гэтыя веснавыя дні навучэнцам прадастаўляецца магчымасць паўдзельнічаць у  розных літаратурных конкурсах, віктарынах. Бібліятэкар разам з настаўнікамі  падрыхтавалі шмат цікавых і разнастайных мерапрыемстваў

Тыдзень дзіцячай кнігі-гэта мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю дзіцячай кнігі. Прайшлі гады, а Кніжкін тыдзень не састарэў, а наадварот маладзее з кожным годам разам з новымі кнігамі, новымі імёнамі дзіцячых пісьменнікаў і паэтаў. У межах тыдня  была праведзена гульня “Поле Цудаў” для вучняў 1-5 классаў. Дзеці пашырылі веды пра беларускую мову, традыціі, святы.

Продолжить чтениеФестываль дзіцячай і юнацкай кнігі «Кніжная вясёлка дзяцінства»

Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да роднай мовы

21 лютага – Дзень роднай мовы. Нам, беларусам, у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, ласкавая і пяшчотная. Колькі прыгожых слоў сказана аб роднай мове паэтамі і пісьменнікамі!

“Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да роднай мовы”, – такімі словамі пачалася інтэрактыўная гульня, прысвечаная Дню роднай мовы ў 7, 8 класе. Вучні з задавальненнем праявілі сваю кемлівасць і эрудыцыю ў гульні, якая складалася з чатырох этапаў – фальклор, этнаграфія, спадчына, традыцыі. Напрыканцы мерапрыемства кожны меў магчымасць выказацца, за што мы любім родную мову.

Продолжить чтениеЛюбоў да Радзімы пачынаецца з любові да роднай мовы

120-годдзю Аркадзя Гайдара прысвячаецца …

22 студзеня прайшло мерапрыемства, прысвечанае 120-годдзю Аркадзя Гайдара. Пісьменнік паправе займае ганаровае месца ў дзіцячай літаратуры, а ва ўспрыманні сучасных чытачоў ён хутчэй літаратурны персанаж, чым рэальны чалавек. Яго творы дагэтуль працягваюць спраўна прывіваць падрастаючаму пакаленню лепшыя якасці: вернасць сяброўству і дадзенаму слову, любоў да Радзімы, сумленнасць і адкрытасць.

Продолжить чтение120-годдзю Аркадзя Гайдара прысвячаецца …