Далучаемся да працоўнай акцыі

Па ініцыятыве кіраўніцтва ААТ «Шані-аграпрадукт» на тэрыторыі аграгарадка Шані арганізаваны работы па яго добраўпарадкаванні. Да працоўнай акцыі далучыліся вучні і працоўны калектыў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». Зробім разам нашу малую радзіму прыгажэй і чысцей!

 

Продолжить чтениеДалучаемся да працоўнай акцыі

Стартуе пара навядзення парадку на зямлі

Пасільны ўклад кожнага ў добраўпарадкаванне свайго месца пражывання, адпачынку, працы дазволіць сфарміраваць адказны погляд і ўмацаваць грамадзянскую самаўсвядомленасць у розных пакаленнях беларусаў. Дадзены падыход з’яўляецца моцным падмуркам і гарантам бяспекі і росквіту ўсёй дзяржавы. Вучні і педагогі школы не застаюцца ў баку. З прыходам вясны актывізавалася працоўная дзейнасць па навядзенні парадку на прышкольнай тэрыторыі. Вучні шчыруюць на карысць прыгажосці і чысціні школьнага падворка.

 

 

Продолжить чтениеСтартуе пара навядзення парадку на зямлі

Робім тэрыторыю вакол школы прыгожай

2025 год – Год  добраўпарадкавання. Па ўсёй краіне вядуцца работы па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб’ектаў, падтрыманні ў належным стане тэрыторый. Спрыяльнае і квітнеючае навакольнае асяроддзе здольна ўнутрана ўзбагаціць і актывізаваць асобасныя рэсурсы на далейшае развіццё ў розных сферах дзейнасці. Таму вучні 10 класа імкнуцца на ўроках працоўнага навучання падтрымліваць і аздобліваць тэрыторыю школы. Вялікая ўвага надаецца ўпрыгожванню малых архітэктурных форм. Каб раслі правільна дрэўцы і кусты, неабходны пастаянны кантроль і догляд за імі.

Продолжить чтениеРобім тэрыторыю вакол школы прыгожай

Рыхтуем расаду на кветнікі

Пачынаецца вясна, і разам з ёй прыйшоў час навядзення парадку і добраўпарадкавання тэрыторыі вакол школы. Яшчэ ўзімку лабаранты школы пасеялі расаду прыгожых кветак, каб вясной іх высадзіць каля ганка школьнага будынка. Разнастайныя прымулы, анюціны вочкі, шалфей, петуніі будуць радаваць вока да позняй восені. Надыйшла пара пікіраваць расаду з мэтай далейшай перасадкі на кветнікі. Вучні старэйшых класаў актыўна ўключыліся ў гэтую работу.

Продолжить чтениеРыхтуем расаду на кветнікі

Аб аб’яўленні 2025 года Годам добраўпарадкавання

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 1 ад 3 студзеня 2025 г., якім 2025 год аб’яўлены Годам добраўпарадкавання. Гэты год дае старт пяцігодцы якасці і прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей. Рэалізоўваць гэтыя мерапрыемствы дзяржава будзе сумесна з арганізацыямі і грамадзянамі. У 2025 годзе будуць прыняты маштабныя меры, у тым ліку па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб’ектаў, падтрыманні ў належным стане тэрыторый уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак. Указ прадугледжвае актывізацыю валанцёрскага руху і рэалізацыю грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на добраўпарадкаванне краіны. Год добраўпарадкавання закліканы аб’яднаць намаганні дзяржавы і грамадства па далейшым паляпшэнні якасці жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.

Продолжить чтениеАб аб’яўленні 2025 года Годам добраўпарадкавання