Рознаўроставы атрад працуе на канікулах

На канікулах працуе і рознаўроставы атрад. Яго ўдзельнікі наведалі Чахецкі ФАП разам з педагогам сацыяльным Чыбісавай М.В. Загадчык ФАПа Жук С.В. правяла невялікую экскурсію, паведаміла пра асаблівасці сваёй работы, на практыцы прадэманстравала свае ўменні і правяла прафілактычную гутарку на тэму “ЗЛЖ – аснова нашага жыцця”.

Продолжить чтениеРознаўроставы атрад працуе на канікулах

Вясновыя канікулы пачынаюцца

Першы дзень канікул прапанаваў вучням школы разнастайныя мерапрыемствы. Спартыўныя спаборніцтвы «Вясёлыя старты» былі арганізаваны для вучняў 1-4 класаў. Эстафеты, гульні спрыялі развіццю спартыўных навыкаў і стварэнню добрага настрою. У віртуальнае падарожжа «Ганаруся сваёй краінай» адправіліся вучні 5 класа на чале з класным кіраўніком. Беларусь і яе славутасці сталі галоўнай тэмай мерапрыемства. Старшакласнікі сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай гульні «Я ведаю і выконваю правілы дарожнага руху», у ходзе якой паказалі свае ўменні паводзін на дарозе.

Продолжить чтениеВясновыя канікулы пачынаюцца

Навучэнцы 3-5 класаў пакалядавалі ў школе і павіншавалі ўсіх З Новым годам і Калядамі

     Гісторыя нашай краіны багатая традыцыямі. Калядкі, або шчадруха, як іх яшчэ называюць, адны з яркіх святаў зімы. Здаўна лічылася, што гэтае свята звязана ў першую чаргу з днём зімовага сонцастаяння і сімвалізаваў пачатак новага года. Працягваючы традыцыі беларускага народа, навучэнцы 3-5 класаў пакалядавалі ў школе і павіншавалі ўсіх З Новым годам і Калядамі.

Продолжить чтениеНавучэнцы 3-5 класаў пакалядавалі ў школе і павіншавалі ўсіх З Новым годам і Калядамі

Выхаванне грамадзяніна і патрыёта сваёй Радзімы — пачэсная справа

     Для вучняў 1-4 класаў прайшоў конкурс эрудытаў на лепшага знаўцу беларускай мовы. Падчас конкурсу рабяты паказалі свае здольнасці ў веданні роднай мовы.  Навучэнцы 5-7 класаў прынялі ўдзел у адкрытай размове «Беларусь гераічная» і акцыі «Абеліскі». Навучэнцы 8,9 класаў прагледзелі і абмеркавалі фільм «Я родам з дзяцінства» у рамках рэспубліканскага кінамарафона «Глядзі і памятай».

Продолжить чтениеВыхаванне грамадзяніна і патрыёта сваёй Радзімы — пачэсная справа

Навучэнцы 5-7 класаў адправіліся на экскурсію ў горад Пружаны

      У рамках святкавання 85-годдзя Пружанскага раёна навучэнцы 5-7 класаў пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў Менжынскай Г.А. і Пекун Н.А. адправіліся на экскурсію ў горад Пружаны. Першы прыпынак маршруту — ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў». Навучэнцы змаглі наведаць некалькі цэхаў, даведаліся, вытворчасцю якіх дэталяў займаецца завод. Падобныя экскурсіі — выдатная магчымасць для школьнікаў убачыць, як арганізуецца прамысловая вытворчасць, якое абсталяванне выкарыстоўваецца, пазнаёміцца з прафесіямі і «прымерыць» іх на сябе. Другі прыпынак — рэдакцыя газеты «Раённыя будні». Рабяты пазнаёміліся з галоўным рэдактарам газеты, карэспандэнтамі, бухгалтарамі і аператарам электроннага набору і вёрсткі. Супрацоўнікі расказалі аб працэсе падрыхтоўкі і выпуску газеты, падзяліліся сваімі прафесійнымі навыкамі. Трэці прыпынак маршруту экскурсіі — Лядовы палац г.Пружаны. Дзеці прынялі ўдзел у масавым катанні і атрымалі зарад бадзёрасці, сіл і добрага настрою.

 

 

Продолжить чтениеНавучэнцы 5-7 класаў адправіліся на экскурсію ў горад Пружаны

Зімовыя канікулы — з карысцю і адпачынкам

     У рамках святкавання 85-годдзя Пружанскага раёна кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. сумесна з педагогам-арганізатарам Калядой А.Г. правялі для навучэнцаў 5-7 класаў інтэрактыўную піянерскую гульню «Памяць пакаленняў». Атрыманы досвед садзейнічаў фарміраванню пачуцця гонару за нашу гісторыю, за дасягненні беларускага народа. Вучні 1-4 класаў пагулялі ў рухомыя гульні на свежым паветры. Навучэнцы 8-10 класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні «Новы год у розных краінах свету».

Продолжить чтениеЗімовыя канікулы — з карысцю і адпачынкам

Навучэнцы 1-4 класаў адправіліся на экскурсію ў горад Пружаны

     У рамках акцыі «Карысныя канікулы» і святкавання 85-годдзя Пружанскага раёна навучэнцы 1-4 класаў адправіліся на экскурсію ў горад Пружаны. Першы прыпынак маршруту — ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р. Шырмы». Дзеці змаглі разгледзець работы выхаванцаў мастацкіх класаў, а таксама наведаць музей школы мастацтваў. Другі прыпынак маршруту — Пружанская раённая дзіцячая бібліятэка імя А. Лось.  Рабяты змаглі азнаёміцца з навінкамі літаратуры. Трэці прыпынак — ДЮСШ№1. Асаблівы гонар дзеці адчулі, калі ўвайшлі ў залу, дзе на сцяне размешчаны велізарны плакат з фотаздымкамі выпускнікоў школы Хоміча Анатоля і Літвіновіча Андрэя, якія сталі прызёрамі Другіх еўрапейскіх гульняў.

 

 

 

Продолжить чтениеНавучэнцы 1-4 класаў адправіліся на экскурсію ў горад Пружаны

Зімовыя канікулы. Дзень другі

     З самай раніцы ў школе панавала сапраўдная святочная атмасфера. Весела і забіяцка прайшоў навагодні ранішнік. Навучэнцы 1-6 класаў адправіліся разам з казачнымі героямі за навагоднімі прыгодамі ў Дзедамарозаўку. Дзед Мароз і Снягурка віншавалі ўсіх з Новым годам, гулялі з рабятамі ў вясёлыя гульні і дарылі прысмакі.

    Навучэнцы 7-8 класаў прынялі ўдзел у гульні па беларускай мове. Шчаўкунова Ганна наведала прафілактычнае мерапрыемства ў Пружанскім РАУС і музей-сядзібу «Пружанскі палацык».

 

 

Продолжить чтениеЗімовыя канікулы. Дзень другі

Навагодні вечар «Навагодні вернісаж»

   Члены драматычнага гуртка пад кіраўніцтвам Вашчук А.В. падрыхтавалі і правялі цікавую навагоднюю праграму. Усе атрымалі порцыю добрага настрою і пазітыву ад добрай музыкі, танцаў, вясёлых конкурсаў і гульняў. Весяліліся так, што школа звінела ад музыкі, весялосці, добрага настрою, пазітыву.

 

 

Продолжить чтениеНавагодні вечар «Навагодні вернісаж»

Восеньскія канікулы. Дзень шосты

     Члены ГА БРПА абмеркавалі за кубкам гарбаты вынікі трэцяга працоўнага семестра. Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у гадзіне памяці каля помніка «Ахвярам фашызму» аг. Шані «Яны жывыя, пакуль мы іх памятаем». Навучэнцы 5-7 класаў прагледзелі прэзентацыю «Незабыўныя подзвігі нашых землякоў». На працягу дня рабяты гулялі ў настольны тэніс і стваралі аплікацыі на паперы.

Продолжить чтениеВосеньскія канікулы. Дзень шосты