Чысціня і парадак
Ва ўстанове адукацыі падчас вясенніх канікул арганізавана часовая занятасць старшакласнікаў па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
Ва ўстанове адукацыі падчас вясенніх канікул арганізавана часовая занятасць старшакласнікаў па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
На канікулах школьнікі актыўна рыхтуюцца да ўдзелу ў раённым злёце юных інспектараў дарожнага руху.
Цікавыя спартландыі, відэасеансы, кіналекторыі, гадзіны перасцярогі вабяць школьнікаў падчас зімовых канікул.
Падчас экскурсіі ў г. Пружаны вучні 5 — 7 класаў наведалі у Палацы культуры пакой баявой славы воінаў-інтэрнацыяналістаў, прысвечаны вайне ў Афганістане. Даведаліся шмат новага і цікавага аб жыцці маладых, жыццярадасных рабят, хто з гонарам выконваў свой воінскі абавязак. Незабыўныя ўражанні засталіся ў школьнікаў і ад наведвання музейнага пакоя «Зала Перамогі», размешчанага ў Пружанскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы. Вучні пазнаёміліся з экспазіцыямі музея, даведаліся аб вялікім подзвігу нашых суайчыннікаў падчас вайны, узгадалі рэальныя гісторыі жыцця і барацьбы беларускага народа ў цяжкія гадзіны, змаглі патрымаць у руках зброю часоў ваеннага ліхалецця.
Вучні 10 класа прынялі ўдзел у раённым прафарыентацым мерапрыемстве «У свеце прафесій». Дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца з магчымасцямі і патэнцыялам арганізацый і прадпрыемстваў раёна. У ходзе наведвання Пружанскага РАНС старшакласнікаў расказалі аб тактыцы дзеянняў пажарных у розных надзвычайных сітуацыях, аб спосабах эвакуацыі пацярпелых. Таксама яны маглі памераць амуніцыю і адчуць сябе сапраўдным выратавальнікам.
Таварыская сустрэча па валейболе ў ДУА «Шарашоўская сярэдняя школа» атрымалася захопліваючай. Спартыўны дух дапамог удзельнікам атрымаць ад спаборніцтваў шмат задавальнення. Яшчэ доўга гэтая гульня будзе выклікаць усмешку і прыемныя ўспаміны.