Панарама педагагічнага вопыту

16 лістапада педагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у панараме педагагічнага вопыту «Урокі з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных сродкаў». Вопытам работы па фарміраванні камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў сродкамі тэхналогіі «Mind map» на ўроках падзялілася настаўнік нямецкай мовы Аблаушка І.М. Настаўнік геаграфіі Граб В.М. падзялілася вопытам работы па выкарыстанні анлайн-сэрвісу «LearningApps» на ўроках геаграфіі.

Продолжить чтениеПанарама педагагічнага вопыту

31 кастрычніка была арганізавана метадычная гасцёўня “Функцыянальная граматнасць як асновавызначальны навык сацыялізацыі і адаптацыі асобы ў зменлівым свеце”

     31 кастрычніка намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Граб В.М. была арганізавана метадычная гасцёўня “Функцыянальная граматнасць як асновавызначальны навык сацыялізацыі і адаптацыі асобы ў зменлівым свеце”. У ходзе метадычнай гасцёўні ўсе ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што фарміраванне ў вучняў функцыянальнай граматнасці сродкамі вучэбнага прадмета прадугледжвае развіццё здольнасцей выкарыстоўваць набытыя веды, уменні і навыкі для вырашэння шырокага дыяпазону жыццёвых задач у розных сферах дзейнасці, зносін і сацыяльных адносін. Асноўную ролю ў фарміраванні функцыянальнай граматнасці выконваюць заданні, заснаваныя на розных жыццёвых сітуацыях. Падобныя заданні не маюць дакладнага алгарытму вырашэння і не з’яўляюцца стандартнымі па сваёй сутнасці. Для іх выканання неабходна выкарыстоўваць міжпрадметныя веды і ўменні, універсальныя вучэбныя дзеянні, якія ўключаюць крытычнае і крэатыўнае мысленне, навыкі пошуку і перапрацоўкі інфармацыі.

Продолжить чтение31 кастрычніка была арганізавана метадычная гасцёўня “Функцыянальная граматнасць як асновавызначальны навык сацыялізацыі і адаптацыі асобы ў зменлівым свеце”

Для педагогаў установы адукацыі прайшоў семінар-практыкум “Педагагічная кампетэнтнасць настаўніка, яе роля ў фарміраванні творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу дзіцяці”

Завяршаючым акордам тыдня педагагічнага майстэрства стаў семінар-практыкум для педагогаў установы адукацыі “Педагагічная кампетэнтнасць настаўніка, яе роля ў фарміраванні творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу дзіцяці”, на якім з дапамогай інтэрактыўных практык педагогі стварылі мадэль педагагічнай кампетэнтнасці настаўніка, назвалі асноўныя паказчыкі і крытэрыі паспяховасці як педагога, так і вучня. Семінар садзейнічаў павышэнню прафесійных кампетэнцый настаўніка і быў эфектыўным сродкам пазнання новай інфармацыі ў рабоце педагогаў.

 

 

Продолжить чтениеДля педагогаў установы адукацыі прайшоў семінар-практыкум “Педагагічная кампетэнтнасць настаўніка, яе роля ў фарміраванні творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу дзіцяці”

З 11 па 15 сакавіка 2024 года ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень педагагічнага майстэрства

З 11 па 15 сакавіка 2024 года ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень педагагічнага майстэрства, у ходзе якога вопытныя педагогі правялі для калег урокі па розных прадметах. Настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Семянчук В.М. прапанавала ўвазе педагогаў урок у 6 класе па матэматыцы, настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Тарасава М.Б. – урок у 3 класе па беларускай літаратуры, настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Жырыкава Н.І. – урок у 4 класе па нямецкай мове, а настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Коверзнева І.М. падзялілася вопытам правядзення ўрока матэматыкі ў 2 класе. Урокі атрымаліся яркімі, запамінальнымі, змяшчалі шмат нагляднага матэрыялу і даступныя для вучняў заданні. Прысутныя адзначылі прафесіяналізм і метадычную граматнасць у пабудове ўрокаў, даступнасць і разнастайныя формы і метады работы калег.

Продолжить чтениеЗ 11 па 15 сакавіка 2024 года ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень педагагічнага майстэрства

Настаўніца пачатковых класаў Коверзнева І.М. правяла для педагогаў майстар-клас

16 снежня  педагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у майстар-класе настаўніцы пачатковых класаў Коверзневай І.М. па тэме  “А я выкарыстоўваю сучасныя сродкі візуалізацыі так”. Ірына Міхайлаўна пазнаёміла прысутных з разнастайнымі сродкамі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі і дала шэраг парад па іх выкарыстанні. Кожны ўдзельнік майстар-класа атрымаў памятку “Сучасныя сродкі візуалізацыі інфармацыі”.

Продолжить чтениеНастаўніца пачатковых класаў Коверзнева І.М. правяла для педагогаў майстар-клас

Педагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у дыстанцыйнай гульні “Я – педагог”

18 лістапада педагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у дыстанцыйнай гульні “Я – педагог”. Усе педагогі з лёгкасцю прайшлі тры этапы выпрабаванняў: мазгавы штурм, я ведаю, педагагічная мазаіка. Самым лёгкім для ўдзельнікаў гульні быў этап “Мазгавы штурм”, а самым складаным – педагічная мазаіка, на якім неабходна было адказваць на пытанні па разнастайным педагагічным тэхналогіям. Усе удзельнікі гульні справіліся з заданнямі і паказалі высокі ўзровень прафесійнага майстэрства.

 

Продолжить чтениеПедагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у дыстанцыйнай гульні “Я – педагог”

Педагогі прынялі ўдзел у семінары-практыкуме «Выкарыстанне сервісаў Google для павышэння эфектыўнасці навучання»

Каб быць паспяховым і запатрабаваным, настаўнік павінен вучыцца ўсё жыццё. Удасканаліць прафесійныя навыкі, павысіць матывацыю да самаразвіцця, стымуляваць творчую дзейнасць дапамагае метадычная работа. У нашай установе адукацыі яна з’яўляецца важнай часткай сістэмы павышэння кваліфікацыі кадраў.  Семінар-практыкум — адна з самых цікавых форм метадычнай работы.  31 кастрычніка педагогі ўстановы мелі магчымасць прыняць удзел у семінары-практыкуме «Выкарыстанне сервісаў Google для павышэння эфектыўнасці навучання». Сваімі напрацоўкамі ў гэтым напрамку дзейнасці з калегамі дзялілася намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Граб В.М.

Продолжить чтениеПедагогі прынялі ўдзел у семінары-практыкуме «Выкарыстанне сервісаў Google для павышэння эфектыўнасці навучання»

Педагагічны кансіліум «Камфортнае навучанне — умова паспяховай адаптацыі»

30 кастрычніка ў школе прайшоў педагагічны кансіліум «Камфортнае навучанне — умова паспяховай адаптацыі», на якім педагогі абмеркавалі працэс адаптацыі вучняў 5 класа да навучання на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі і выпрацавалі рэкамендацыі па рабоце з вучнямі ў адаптацыйны перыяд.

Продолжить чтениеПедагагічны кансіліум «Камфортнае навучанне — умова паспяховай адаптацыі»

Арганізацыя метадычнага забеспячэння Ў 2023/2024 навучальным годзе

№ п/п Мерапрыемствы Тэрмін Адказны
1. Метадычнае суправаджэнне дзейнасці педагогаў школы па павышэнні якасці адукацыі праз  павышэнне эфектыўнасці ўрока сродкамі аптымізацыі і візуалізацыі працэсу навучання. на працягу года нам. дырэктара
2. Прадаўжэнне работы вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў і кіраўнікоў аб’яднанняў па інтарэсах (па асобным плане) на працягу года нам. дырэктара,

кіраўнік МА класных кіраўнікоў

3. Метадычная гасцёўня “Асноўныя напрамкі планавання выхаваўчай работы” верасень нам дырэктара
4. Практыкум “Вывучэнне нарматыўнай прававой  дакументацыі” верасень нам дырэктара
5. Выстава-справаздача матэрыялаў па  тэмах самаадукацыі кастрычнік нам. дырэктара, настаўнікі-прадметнікі
6. Педагагічны кансіліум па адаптацыі вучняў         5 класа пры пераходзе на ІІ ступень навучання  “Камфортнае навучанне – умова паспяховай адаптацыі” кастрычнік нам дырэктара
7. Семінар-практыкум “Фарміраванне   прадметна-метадычных кампетэнцый педагогаў у правядзенні цэнтралізаванага экзамену”. кастрычнік нам дырэктара
8. Семінар-практыкум “Выкарыстанне сервісаў Google для павышэння эфектыўнасці навучання” кастрычнік нам. дырэктара
9. Педагагічны кансіліум “Сучасныя анлайн-рэсурсы візуалізацыі вучэбнага матэрылу” лістапад нам. дырэктара
10. Дыстанцыйная гульня “Я – педагог”

Этапы: мазгавы штурм, я ведаю, педагагічная мазаіка”

лістапад нам. дырэктара
11. Работа зменнай вітрыны “У дапамогу педагогу”, “У дапамогу класнаму кіраўніку” на працягу года нам. дырэктара
12. Майстар-клас настаўніцы пачатковых класаў Коверзневай І.М. па тэме  “А я выкарыстоўваю сучасныя сродкі візуалізацыі так” снежань нам. дырэктара
13. Агляд прадметных кабінетаў студзень аргкамітэт
14. Семінар-практыкум “Педагагічная кампетэнтнасць настаўніка, яе роля ў фарміраванні творчага і інтэлектуальнага патэнцыяла дзіцяці” сакавік нам. дырэктара
15. Арганізацыя работы з атэстуемымі педагогамі атэстацыйны перыяд нам. дырэктара
16. Тыдзень педмайстэрства “Прафесийная кампетэнтнасць настаўніка  – гарантыя творчасці і поспеху вучняў” сакавік нам. дырэктара
17. Арганізацыя работы членаў педкалектыву па самаадукацыі на працягу года нам. дырэктара
18. Правядзенне інструктыўна-метадычных і аператыўных нарад на працягу года нам. дырэктара
19. Метадычнае суправаджэнне прыбыўшых у школу педагогаў на працягу года нам. дырэктара
Продолжить чтениеАрганізацыя метадычнага забеспячэння Ў 2023/2024 навучальным годзе

Вынікам тыдня педагагічнага майстэрства стаў семінар-практыкум «Шляхі аптымізацыі адукацыйнага працэсу для павышэння якасці адукацыі», які для педагогаў школы правяла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Граб В.М.

 

Продолжить чтение