Метадычная тэма, мэта і задачы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў

Метадычная тэма: Работа класнага кіраўніка па павышэнні якасці і эфектыўнасці сістэмы выхавання ва ўстанове адукацыі

Мэта: стварэнне ўмоў для росту прафесійнага  майстэрства класных кіраўнікоў для забеспячэння якасці і эфектыўнасці сістэмы выхавання ва ўстанове адукацыі.

Задачы:

  • пазнаёміць класных кіраўнікоў з асаблівасцямі арганізацыі і планавання сацыяльнай, ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў 2024/2025 навучальным годзе;
  • забяспечыць інфармаванне класных кіраўнікоў аб формах, метадах і сродках фарміравання прававой культуры вучняў;
  • актуалізаваць і пашырыць веды аб асаблівасцях работы класных кіраўнікоў па прафесійнай арыентацыі навучэнцаў;
  • правесці аналіз дзейнасці вучэбна-метадычнага аб’яднання за навучальны год, вызначыць перспектывы арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы на наступны навучальны год.
Продолжить чтениеМетадычная тэма, мэта і задачы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў

Метадычная тэма, мэта і задачы вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў

Метадычная тэма: Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў пачатковых класаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы навучэнца сродкамі вучэбных прадметаў

Мэта: павышэнне кампетэнтнасці настаўніка як неабходная ўмова забеспячэння належнага ўзроўню якасці адукацыі

Задачы:  —    павышаць кампетэнтнасць педагогаў па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

—    ствараць належныя ўмовы для павышэння метадычнага ўзроўню педагогаў па пытаннях фарміравання агульнавучэбных уменняў і навыкаў вучняў;

—    садзейнічаць удасканаленню работы настаўніка па праектаванні ўрокаў па вучэбным прадмеце “Матэматыка” праз выкарыстанне сучасных метадаў і сродкаў навучання, розных форм арганізацыі вучэбнага ўзаемадзеяння;

—  спрыяць асэнсаванню педагогамі важнасці візуалізацыі вучэбнай інфармацыі як эфектыўнага сродку фарміравання прадметных і метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў.

Продолжить чтениеМетадычная тэма, мэта і задачы вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў

Састаў вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў

Тарасава Марына Браніславаўна — кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў

1. Ханіла І.В. — настаўнік пачатковых класаў

2. Чыбісава М.В.- настаўнік пачатковых класаў

3. Коверзнева І.М.- настаўнік пачатковых класаў

4. Тарасава М.Б.- настаўнік пачатковых класаў

Продолжить чтениеСастаў вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў

Састаў вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў

Сунік Алена Мікалаеўна — кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў

1. Ханіла І.В. — класны кіраўнік 1 класа

2. Чыбісава М.В.- класны кіраўнік 2 класа

3. Коверзнева І.М.- класны кіраўнік 3 класа

4. Тарасава М.Б.- класны кіраўнік 4 класа

5. Менжынская Г.А.- класны кіраўнік 5 класа

6. Пекун Н.А.- класны кіраўнік 6 класа

7. Семянчук В.М.- класны кіраўнік 7 класа

8. Сунік А.М.- класны кіраўнік 8 класа

9. Аблаушка І.М.- класны кіраўнік 9 класа

10. Вашчук А.В.- класны кіраўнік 10 класа

Продолжить чтениеСастаў вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў

Для педагогаў установы адукацыі прайшоў семінар-практыкум “Педагагічная кампетэнтнасць настаўніка, яе роля ў фарміраванні творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу дзіцяці”

Завяршаючым акордам тыдня педагагічнага майстэрства стаў семінар-практыкум для педагогаў установы адукацыі “Педагагічная кампетэнтнасць настаўніка, яе роля ў фарміраванні творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу дзіцяці”, на якім з дапамогай інтэрактыўных практык педагогі стварылі мадэль педагагічнай кампетэнтнасці настаўніка, назвалі асноўныя паказчыкі і крытэрыі паспяховасці як педагога, так і вучня. Семінар садзейнічаў павышэнню прафесійных кампетэнцый настаўніка і быў эфектыўным сродкам пазнання новай інфармацыі ў рабоце педагогаў.

 

 

Продолжить чтениеДля педагогаў установы адукацыі прайшоў семінар-практыкум “Педагагічная кампетэнтнасць настаўніка, яе роля ў фарміраванні творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу дзіцяці”

З 11 па 15 сакавіка 2024 года ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень педагагічнага майстэрства

З 11 па 15 сакавіка 2024 года ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень педагагічнага майстэрства, у ходзе якога вопытныя педагогі правялі для калег урокі па розных прадметах. Настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Семянчук В.М. прапанавала ўвазе педагогаў урок у 6 класе па матэматыцы, настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Тарасава М.Б. – урок у 3 класе па беларускай літаратуры, настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Жырыкава Н.І. – урок у 4 класе па нямецкай мове, а настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Коверзнева І.М. падзялілася вопытам правядзення ўрока матэматыкі ў 2 класе. Урокі атрымаліся яркімі, запамінальнымі, змяшчалі шмат нагляднага матэрыялу і даступныя для вучняў заданні. Прысутныя адзначылі прафесіяналізм і метадычную граматнасць у пабудове ўрокаў, даступнасць і разнастайныя формы і метады работы калег.

Продолжить чтениеЗ 11 па 15 сакавіка 2024 года ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень педагагічнага майстэрства

Настаўніца пачатковых класаў Коверзнева І.М. правяла для педагогаў майстар-клас

16 снежня  педагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у майстар-класе настаўніцы пачатковых класаў Коверзневай І.М. па тэме  “А я выкарыстоўваю сучасныя сродкі візуалізацыі так”. Ірына Міхайлаўна пазнаёміла прысутных з разнастайнымі сродкамі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі і дала шэраг парад па іх выкарыстанні. Кожны ўдзельнік майстар-класа атрымаў памятку “Сучасныя сродкі візуалізацыі інфармацыі”.

Продолжить чтениеНастаўніца пачатковых класаў Коверзнева І.М. правяла для педагогаў майстар-клас

Педагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у дыстанцыйнай гульні “Я – педагог”

18 лістапада педагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у дыстанцыйнай гульні “Я – педагог”. Усе педагогі з лёгкасцю прайшлі тры этапы выпрабаванняў: мазгавы штурм, я ведаю, педагагічная мазаіка. Самым лёгкім для ўдзельнікаў гульні быў этап “Мазгавы штурм”, а самым складаным – педагічная мазаіка, на якім неабходна было адказваць на пытанні па разнастайным педагагічным тэхналогіям. Усе удзельнікі гульні справіліся з заданнямі і паказалі высокі ўзровень прафесійнага майстэрства.

 

Продолжить чтениеПедагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у дыстанцыйнай гульні “Я – педагог”

Педагогі прынялі ўдзел у семінары-практыкуме «Выкарыстанне сервісаў Google для павышэння эфектыўнасці навучання»

Каб быць паспяховым і запатрабаваным, настаўнік павінен вучыцца ўсё жыццё. Удасканаліць прафесійныя навыкі, павысіць матывацыю да самаразвіцця, стымуляваць творчую дзейнасць дапамагае метадычная работа. У нашай установе адукацыі яна з’яўляецца важнай часткай сістэмы павышэння кваліфікацыі кадраў.  Семінар-практыкум — адна з самых цікавых форм метадычнай работы.  31 кастрычніка педагогі ўстановы мелі магчымасць прыняць удзел у семінары-практыкуме «Выкарыстанне сервісаў Google для павышэння эфектыўнасці навучання». Сваімі напрацоўкамі ў гэтым напрамку дзейнасці з калегамі дзялілася намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Граб В.М.

Продолжить чтениеПедагогі прынялі ўдзел у семінары-практыкуме «Выкарыстанне сервісаў Google для павышэння эфектыўнасці навучання»

Педагагічны кансіліум «Камфортнае навучанне — умова паспяховай адаптацыі»

30 кастрычніка ў школе прайшоў педагагічны кансіліум «Камфортнае навучанне — умова паспяховай адаптацыі», на якім педагогі абмеркавалі працэс адаптацыі вучняў 5 класа да навучання на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі і выпрацавалі рэкамендацыі па рабоце з вучнямі ў адаптацыйны перыяд.

Продолжить чтениеПедагагічны кансіліум «Камфортнае навучанне — умова паспяховай адаптацыі»