Шануем памяць аб юных героях-антыфашыстах
Напярэдадні Дня юнага героя-антыфашыста ў піянерскай дружыне імя Марата Казея прайшоў збор, прысвечаны памяці юных герояў за мір і свабоду. Удзел узялі вучні сярэдніх класаў. Вучні прагледзелі відэафільм пра піянераў-герояў і даведаліся пра драматычныя і трагічныя факты з іх жыцця: успомнілі Лёню Голікава, які загінуў у 17 гадоў, Марата Казея, які не здаўся фашыстам жывым (было яму ўсяго 14), Зіну Партнову, закатаваную і расстраляную ў турме Полацка, Валю Коціка, які на пачатак вайны пайшоў толькі ў шосты клас, а ў лютым 1944 года быў смяротна паранены ў баі. Мерапрыемства яшчэ раз даказала, што фашызм — гэта зло, смерць і разбурэнне, а нацысцкія ідэі — гэта яшчэ і духоўнае разбурэнне. Мы з вялікім асуджэннем ставімся да нацысцкіх арганізацый, якія, на жаль, узніклі і ўзнікаюць у розных краінах і прапагандуюць тыя ж ідэі, якія былі народжаныя Гітлерам і прывялі да шматмільённых ахвяр. Мы ганарымся імі, помнім пра іх подзвіг, таму што дзякуючы мужнасці, самаахвярнасці такіх людзей перамаглі ў той вайне. Гэтая памяць свяшчэнная.