Дружынны этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Вялікая піянерская гульня» прайшоў сярод піянераў дружыны

У піянерскай дружыне імя Марата Казея ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» адбыўся дружынны этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Вялікая піянерская гульня». У час гульні піянеры павінны былі адказаць на пытанні шасці тураў і рызыка-тура. Гульня праходзіла ў цёплай атмасферы, дзе кожны змог праявіць свае веды, логіку і навыкі каманднай гульні. Заданні былі вельмі цікавымі, піянеры атрымалі масу станоўчых эмоцый!

Продолжить чтениеДружынны этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Вялікая піянерская гульня» прайшоў сярод піянераў дружыны

Акцябраты сталі ўдзельнікамі дружыннага этапу інтэлектуальнай гульні «Вялікая акцябрацкая гульня»

    22 лістапада акцябраты ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» сталі ўдзельнікамі дружыннага этапу інтэлектуальнай гульні «Вялікая акцябрацкая гульня». У працэсе гульні навучэнцы актуалізавалі свае веды пра Беларусь і яе сімвалы. Гульня даставіла масу  захаплення, пазітыўных эмоцый  і неверагодных пачуццяў: сумненні і прыняцці правільнага рашэння, рызыка і велізарная радасць ад адгаданага пытання!

Продолжить чтениеАкцябраты сталі ўдзельнікамі дружыннага этапу інтэлектуальнай гульні «Вялікая акцябрацкая гульня»

Вучні 2 класа сталі акцябратамі

    15 лістапада для навучэнцаў 2 класа стаў урачысты і запамінальны дзень, бо менавіта ў гэты дзень  яны ўступілі ў шэрагі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, яны сталі акцябратамі. Павандраваўшы па промнях акцябрацкай зорачкі, рабяты даказалі, што яны разумныя, смелыя, дружныя, умелыя, спартыўныя і вясёлыя і вартыя насіць званне акцябронак.

Продолжить чтениеВучні 2 класа сталі акцябратамі

У рамках Тыдня бацькоўскай любові члены ГА БРПА правялі прэзентацыю стэнда аб ролі бацькоў у нашым жыцці

У рамках Тыдня бацькоўскай любові члены ГА БРПА аформілі тэматычны стэнд і правялі для навучэнцаў школы яго прэзентацыю. На стэндзе размешчаны фота і выказванні вялікіх людзей аб ролі бацькоў і сям’і ў жыцці кожнага чалавека, яны прымушаюць задумацца кожнага аб сваіх адносінах да членаў сям’і і падзякаваць бацькоў за любоў.

Продолжить чтениеУ рамках Тыдня бацькоўскай любові члены ГА БРПА правялі прэзентацыю стэнда аб ролі бацькоў у нашым жыцці

Піянеры-актывісты наведалі ветэранаў педагагічнай працы і былых работнікаў школы напярэдадні Дня настаўніка

У шосты школьны дзень члены ГА «БРПА «ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» наведалі ветэранаў педагагічнай працы і былых работнікаў школы, павіншавалі іх з Днём настаўніка. Увага маладога пакалення для састарэлых людзей вельмі патрэбна і заўсёды дастаўляе шмат пазітыўных эмоцый. Рабяты пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту і даўгалецця.

Продолжить чтениеПіянеры-актывісты наведалі ветэранаў педагагічнай працы і былых работнікаў школы напярэдадні Дня настаўніка

Члены ГА «БРПА» далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Павага. Клопат. Адказнасць» да Дня пажылых людзей

Мэтай дадзенай акцыі з’яўляецца выхаванне ў дзецях клопату пра людзей, пачуцці міласэрнасці, спагады, жадання прыйсці на дапамогу і павагі да пажылых людзей.

 

Продолжить чтениеЧлены ГА «БРПА» далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Павага. Клопат. Адказнасць» да Дня пажылых людзей

Напярэдадні Дня пажылых людзей члены ГА “БРПА” правялі акцыю «Хвілінкі радасці»

  Напярэдадні Дня пажылых людзей, які традыцыйна адзначаецца ў нашай краіне 1 кастрычніка, члены “БРПА” правялі акцыю «Хвілінкі радасці». Сонечнае надвор’е, шамаценне лісця пад нагамі, усмешлівыя вочы пажылых людзей —  усё гэта прынесла толькі пазітыўныя эмоцыі ўсім яе ўдзельнікам, а галоўнае, тым, для каго яна праводзілася.

Продолжить чтениеНапярэдадні Дня пажылых людзей члены ГА “БРПА” правялі акцыю «Хвілінкі радасці»

13 верасня беларуская піянерыя адзначае дзень БРПА

     Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню БРПА, прайшлі ў піянерскай дружыне імя Марата Казея ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». На перапынках усе атрады мелі магчымасць згуляць у гульню «Піянерскі лабірынт», якую прыдумалі піянеры нашай школы. Гульня дапамагае раскрыцца лідарскім якасцям піянера, з’яднаць калектыў. Святочны дзень завяршыўся ўрачыстым зборам піянерскай дружыны «Салют, БРПА!». Віншуем усіх піянераў і жадаем ім далейшых перамог і здзяйсненняў!

Продолжить чтение13 верасня беларуская піянерыя адзначае дзень БРПА

13 верасня- Дзень нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі

     Беларуская піянерыя- школа выхавання падрастаючага пакалення ў духу любові і адданасці Радзіме. Дзень нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі  — свята, якое аб’ядноўвае сучасных акцябрат, піянераў, піянерважатых, і тых, хто ў душы застаецца піянерам нашай краіны – Рэспублікі Беларусь. Піянеры правялі віншавальную акцыю да Дня нараджэння БРПА. Піянерская дружына імя Марата Казея жадае ўсім рабятам новых слаўных пачынанняў, моладзевага аптымізму, надзейных сяброў, поспехаў ва ўвасабленні задуманага, радасці ад дасягнутай мэты, выдатнага настрою!

 

Продолжить чтение13 верасня- Дзень нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі

Вучні школы наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

Напярэдадні Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Гуга Лідзія Васільеўна, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыя Аляксандраўна і вязень Гарэйка Алена Лявонцьеўна прымаюць віншаванні ад навучэнцаў. На жаль, усё менш застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, але з кожным годам мы ўсё больш шануем гэты бязмерны подзвіг і памятаем, што мы ў неаплатным абавязку перад людзьмі, якія коштам свайго жыцця прынеслі нам доўгачаканую Перамогу. #мыпомнім

Продолжить чтениеВучні школы наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны