Члены ГА БРСМ ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» віншуюць любімую арганізацыю са святам!

     6 верасня 2024 года спаўняецца 22 гады з дня заснавання Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, дзейнасць якога накіравана на стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыццё яе творчага патэнцыялу, а таксама садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці. «Моладзь і магчымасці: натхняйся і дасягай!»- пад такім слоганам пройдзе Дзень нараджэння грамадскага аб’яднання. З Днём Нараджэння, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі! Новых дасягненняў і смелых ідэй на карысць нашай Радзімы!

Продолжить чтениеЧлены ГА БРСМ ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» віншуюць любімую арганізацыю са святам!

У ААТ “Шані-аграпрадукт” прайшло традыцыйнае свята “Дажынкі”, на якім былі падведзены вынікі сёлетняй уборачнай кампаніі

      Старшакласнікі ДУА “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма” прынялі ўдзел у свяце і атрымалі грашовыя ўзнагароды за сваю працу.

Продолжить чтениеУ ААТ “Шані-аграпрадукт” прайшло традыцыйнае свята “Дажынкі”, на якім былі падведзены вынікі сёлетняй уборачнай кампаніі

13 навучэнцаў працягваюць працаваць у роднай гаспадарцы

     Заняцца карыснай справай, якая прынясе яшчэ і першы заробак, – такую магчымасць дае навучэнцам ААТ «Шані-аграпрадукт». Сёння хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі работы па добраўпарадкаванні аграгарадка.

Продолжить чтение13 навучэнцаў працягваюць працаваць у роднай гаспадарцы

Лета- гэта не толькі час адпачынку і забаў, але і магчымасць атрымаць новыя веды і вопыт

     Лета- гэта не толькі час адпачынку і забаў, але і магчымасць атрымаць новыя веды і вопыт. Адным са спосабаў правесці летнія канікулы з карысцю з’яўляецца індывідуальнае працаўладкаванне. У хлебаробаў самы разгар сезону: хтосьці косіць, хтосьці ўжо жне, хтосьці заняты іншымі працамі. Адным словам, працы ў сельскай гаспадарцы летам шмат, таму ў ААТ «Шані-аграпрадукт» працягваюць працаваць 13 навучэнцаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». Дзеці ўсведамляюць, што іх праца для роднай гаспадаркі важная. Таму старанна працуюць, а ў вольны час з задавальненнем робяць выдатныя фотаздымкі.

Продолжить чтениеЛета- гэта не толькі час адпачынку і забаў, але і магчымасць атрымаць новыя веды і вопыт

13 навучэнцаў індывідуальна працаўладкаваны ў ААТ «Шані-аграпрадукт»

     13 навучэнцаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» індывідуальна працаўладкаваны ў ААТ «Шані-аграпрадукт» і прымаюць актыўны ўдзел у захаванні ўраджаю. Рабяты працуюць зладжана і дружна. Спадзяемся, што некаторыя з іх у будучыні звяжуць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай. Ну, а пра свае першыя працоўныя будні ў ААТ «Шані-аграпрадукт» яны будуць успамінаць толькі па-добраму.

 

Продолжить чтение13 навучэнцаў індывідуальна працаўладкаваны ў ААТ «Шані-аграпрадукт»

Вось і завяршыў работу студэнцкі атрад «Лідар» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» ў ААТ «Шані-аграпрадукт»

10 дзён праляцелі неўзаметку. Рабяты атрымалі не толькі працоўны досвед, але і масу прыемных уражанняў. Спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Асіпчук К.В. павіншавала будатрадаўцаў з заканчэннем працоўнага семестра. Хрысціна Вячаславаўна падзякавала хлопцам за добрую працу, уручыла памятныя падарункі, выдатныя фатаграфіі, што выклікала шквал станоўчых эмоцый. У нядзелю хлопчыкаў і дзяўчынак чакае цудоўны сюрпрыз ад ААТ «Шані-аграпрадукт». Многія з дзяцей будуць індывідуальна працаўладкаваны і прадоўжаць далей працаваць на карысць роднай гаспадаркі.
#карысныя канікулы

 

Продолжить чтениеВось і завяршыў работу студэнцкі атрад «Лідар» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» ў ААТ «Шані-аграпрадукт»

Эфектыўнае лета

Старшакласнікі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прадаўжаюць працаваць у складзе студэнцкага атрада ў ААТ «Шані — аграпрадукт» і дапамагаюць роднай гаспадарцы ў захаванні ўраджаю. Дзеці не толькі добра працуюць, але і знаходзяць час для арыгінальных фотаздымкаў.

#моладзьзараджай #эфектыўнаелета

 

Продолжить чтениеЭфектыўнае лета

Праца студэнцкага атрада ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» працягваецца

     Праца студэнцкага атрада ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» працягваецца. Працавітасць студатрадаўцаў, як прыклад для многіх дарослых! Запушчаны конкурс на самае крэатыўнае фота і сачыненне пра ўражанні аб першым працоўным дні!

Продолжить чтениеПраца студэнцкага атрада ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» працягваецца

Лета на карысць

     З 17 чэрвеня ў ААТ «Шані-аграпрадукт» працуе студэнцкі атрад «Лідар». 14 дружных школьнікаў дапамагаюць у добраўпарадкаванні тэрыторыі. Юныя работнікі ўсе заданні выконваюць хутка і якасна. Рабяты працуюць з ахвотай, не адлыньваюць і дапамагаюць адзін аднаму.

 

Продолжить чтениеЛета на карысць

Навучэнцы 8 класа адкрылі турыстычны сезон

   Навучэнцы 8 класа разам з класным кіраўніком Аблавушка І. М. і кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай М. В. адкрылі турыстычны сезон і ў рамках святкавання 80-годдзя Беларусі ад нямецка — фашысцкіх захопнікаў адправіліся ў двухдзённы паход па маршруце «аг.Шані-в.Шубічы-в.Плябанцы-в.Парасляны — аг.Мокрае-в. Казлы-в. Сілічы-аг.Руднікі». Падчас паходу дзеці не толькі пазнаёміліся з памятнымі месцамі, але і мелі магчымасць сустрэцца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеНавучэнцы 8 класа адкрылі турыстычны сезон