Дзень настаўніка – цёплае і кранальнае свята
Гэта дзень, калі вучні кажуць шмат цёплых слоў сваім настаўнікам. Сёння з самай раніцы ў школе панавала па-асабліваму святочная і ўрачыстая атмасфера. Члены ГА БРСМ павіншавалі ўвесь працоўны калектыў школы і пажадалі 365 дзён здароўя, 8760 гадзін добрага настрою, 525600 хвілін усмешак і 31536000 секунд поспеху.
Члены ГА «БРСМ» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» віншуюць любімую арганізацыю са святам!
6 верасня 2024 года спаўняецца 22 гады з дня заснавання Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, дзейнасць якога накіравана на стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыццё яе творчага патэнцыялу, а таксама садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці. «Моладзь і магчымасці: натхняйся і дасягай!»- пад такім слоганам пройдзе Дзень нараджэння грамадскага аб’яднання.
У ААТ “Шані-аграпрадукт” прайшло традыцыйнае свята “Дажынкі”, на якім былі падведзены вынікі сёлетняй уборачнай кампаніі
Старшакласнікі ДУА “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма” прынялі ўдзел у свяце і атрымалі грашовыя ўзнагароды за сваю працу.
13 навучэнцаў працягваюць працаваць у роднай гаспадарцы
Заняцца карыснай справай, якая прынясе яшчэ і першы заробак, – такую магчымасць дае навучэнцам ААТ «Шані-аграпрадукт». Сёння хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі работы па добраўпарадкаванні аграгарадка.
Вось і завяршыў работу студэнцкі атрад «Лідар» ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» ў ААТ «Шані-аграпрадукт»
10 дзён праляцелі неўзаметку. Рабяты атрымалі не толькі працоўны досвед, але і масу прыемных уражанняў. Спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Асіпчук К.В. павіншавала будатрадаўцаў з заканчэннем працоўнага семестра. Хрысціна Вячаславаўна падзякавала хлопцам за добрую працу, уручыла памятныя падарункі, выдатныя фатаграфіі, што выклікала шквал станоўчых эмоцый. У нядзелю хлопчыкаў і дзяўчынак чакае цудоўны сюрпрыз ад ААТ «Шані-аграпрадукт». Многія з дзяцей будуць індывідуальна працаўладкаваны і прадоўжаць далей працаваць на карысць роднай гаспадаркі.
#карысныя канікулы
Эфектыўнае лета
Старшакласнікі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прадаўжаюць працаваць у складзе студэнцкага атрада ў ААТ «Шані — аграпрадукт» і дапамагаюць роднай гаспадарцы ў захаванні ўраджаю. Дзеці не толькі добра працуюць, але і знаходзяць час для арыгінальных фотаздымкаў.
#моладзьзараджай #эфектыўнаелета
Уручэнне членскіх білетаў БРСМ
31 мая ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года. Дырэктар школы Ярмашэвіч А.М. урачыста ўручыла членскія білеты БРСМ Бабею Ягору і Гацу Канстанціну. Віншуем хлопцаў з уступленнем у шэрагі грамадскага аб’яднання і жадаем поспехаў, дасягнення новых вынікаў. Спадзяемся, што жыццё кожнага з вас у БРСМ будзе цікавым. Канюшык Вікторыі было ўручана падарункавае выданне»Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь».
Віншуем Міранюк Насцю і Шаламіцкую Паліну з перамогай у конкурсе «Сцяг Перамогі – радасці сцяг!»
З мэтай папулярызацыі сярод моладзі дзяржаўнай сімволікі праходзіў раённы фотаконкурс «Сцяг Перамогі – радасці сцяг!», прымеркаваны да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Віншуем Міранюк Насцю і Шаламіцкую Паліну з перамогай у конкурсе!