Памяці трагедыі в.Ала прысвячаецца…
З мэтай паглыблення ведаў вучняў аб гістарычных падзеях мінулага, генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, фарміравання разумення каштоўнасці чалавечага жыцця, асуджэння дзеянняў фашыстаў, якія прывялі да смерці мноства людзей, 14 студзеня ў школе прайшлі ўрокі Памяці, прысвечаныя трагедыі в. Ала. Падзеі, якія капіравалі трагедыю в. Хатынь, прымушалі вучняў задумацца над сэнсам жыцця, прыйсці да высновы, што нявінныя людзі загінулі безсэнсоўна, без ніякай прычыны. Дзеці з жалем слухалі настаўнікаў, якія імкнуліся данесці да кожнага сэнс урока. Мы павінны памятаць і ніколі не забываць тыя пакуты і жахі, якія выпалі на лёс людзям эпохі вайны, каб памяць аставалася назаўсёды ў нашых сэрцах.