Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця
Субота 11 студзеня прайшла пад дэвізам прапаганды здаровага ладу жыцця. Для вучняў 5-9 класа быў арганізаваны шахматна-шашачны турнір, у ходзе якога былі выяўлены лепшыя шашысты і шахматысты. Напружаная гульня і азарт захапілі многіх дзяцей і спрыялі развіццю інтэлектуальна-спартыўных якасцей. Пасяджэнне дапытлівых «Краіна ЗЛЖ. Якая яна?» для вучняў 1 — 4 класаў паказала зацікаўленасць малодшых школьнікаў у правільным выбары сродкаў і метадаў для зберажэння свайго здароўя, а цікавыя заданні сапраўды запалілі агеньчыкі ў душах маленькіх вучняў. Сустрэча з фельчарам ФАП в.Чахец Жук С.В. «Як не стаць ахвярай насілля?» была карыснай для вучняў 5 — 7 класаў. Яшчэ раз у даступнай форме медработнік нагадала дзецям правілы супрацьпраўных паводзін як у сям’і, так і на вуліцы. Інтэрактыўная відэагульня «Я выбіраю ЗЛЖ» сабрала разам вучняў 8, 9 класаў. Разнастайныя заданні інтэрактыўнага накірунку прыйшліся даспадобы падлеткам і спрыялі развіццю правільнага і асазнанага выбару стыля жыцця — здароўе. Мерапрыемствы яшчэ раз нагадалі дзецям аб неабходнасці весці здаровы лад жыцця.
Школа — тэрыторыя здароўя
У рамках рэалізацыі прафілактычнага праекта «Школа — тэрыторыя здароўя» ў 4 класе прайшла гадзіна карысных парад «Здаровая кухня». Мэтай мерапрыемства было паглыбленне ўяўлення дзяцей аб правільным харчаванні, працяг фарміравання пазітыўнай ацэнкі здаровага ладу жыцця. Хлопцы і дзяўчаты зрабілі выснову аб тым, што ў сучасным свеце модна быць здаровым і весці актыўны лад жыцця.
Рэспубліканскі алімпійскі ўрок прайшоў для вучняў пачатковай школы 6 красавіка
6 красавіка ў Міжнародны дзень спорту, на карысць развіцця і міру для навучэнцаў 1-4 класаў прайшоў рэспубліканскі алімпійскі ўрок. Ва ўроку прынялі ўдзел 21 навучэнец. Дзеці пазнаёміліся з алімпійскімі адкрыццямі, яркай прэзентацыяй, займальнымі заданнямі. Урок правяла настаўнік пачатковых класаў — Ханіла Ірына Васільеўна.
Клуб «Юны алімпіец» завітаў у ДУА «Ліноўская СШ»
Члены клуба «Юны алімпіец» завіталі ў ДУА «Ліноўская СШ» і правялі таварыскую сустрэчу па валейболе з вучнямі гэтай навучальнай установы.гульня атрымалася захапляючай. напружанай. Увесь час панаваў дух саперніцтва, падтрымкі адзін аднаго, суперажывання. Усе атрымалі задавальненне і асалоду ад гульні. Гэтая сустрэча дазволіла праверыць узровень развіцця спартыўных навыкаў, праааналізаваць свае памылкі і зрабіць карэкціроўку ў далейшым навучанні па прадмеце.
Прайшло восеньскае першынство па лёгкаатлетычным кросе
З восеньскага першынства па лёгкаатлетычным кросе ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў нашы вучні вярнуліся з граматамі. Краўчук Юлія — 2 месца на дыстанцыі 2 км. Андрухін Ягор — 3 месца на дыстанцыі 1 км. Сярод сярэдніх школ ІІ групы на асеннім першынстве раёна па легкаатлетычнаму кросу каманда ДУА «Шаняўская СШ імя Міколы Засіма» заняла І месца і ўзнагароджана кубкам. Віншуем дзяцеў і іх настаўніка Сахарэвіча М.М.!
Адпачынак на карысць здароўю
Рухомыя гульні не толькі развіваюць у дзяцей сілу, спрыт, кемлівасць, выпрацоўваюць хуткую рэакцыю, але і дастаўляюць ім велізарную радасць. А рухомыя гульні на свежым паветры ў гарачае надвор’е прыносяць яшчэ і карысць здароўю, радасць зносін.
Лекавы кошык
Кіраўнік гуртка Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі Чэчка Н. У. ператварылася ў сапраўдную знахарку. Навучэнцы ўважліва слухалі інфармацыю Наталлі Уладзіміраўны аб лекавых травах, якія растуць у нашай мясцовасці, аб іх лячэбных уласцівасцях, як іх ужываюць у народнай медыцыне і ветэрынарнай практыцы. Педагог-арганізатар школы Каляда А. Г. падрыхтавала для дзяцей інтэрактыўную гульню «Адгадай, што тут расце», дзе яны ў чарговы раз замацавалі свае веды аб лекавых раслінах роднага краю.
Лета — пара актыўная, лета — пара спартыўная!
Надвор’е дазволіла правесці марафон спартыўных гульняў «Будзь здаровы!» і творчае асарці «Фарбы лета». Усе навучэнцы прынялі актыўны ўдзел і паказалі выдатны вынік. Творчае асарці выклікала вялікую цікавасць. Хлопчыкі і дзяўчынкі стварылі з прыроднага матэрыялу кампазіцыю. Зарад бадзёрасці, аптымізму і добрага настрою дзеці атрымалі на ўсе надыходзячыя выхадныя!