Сусветны дзень здароўя
31 мая ў рамках адзінага дня без тытуню ў школе прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку курэння, выкарыстання электронных сістэм курэння, ужывання нікацінаўтрымліваючых прадуктаў.
31 мая ў рамках адзінага дня без тытуню ў школе прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку курэння, выкарыстання электронных сістэм курэння, ужывання нікацінаўтрымліваючых прадуктаў.
У рамках алімпійскага ўрока, прысвечанага 30-годдзю Нацыянальнага алімпійскага камітэта, адбылася сустрэча вучняў са знакамітым земляком-спартсменам, дырэктарам дзіцячай юнацкай спартыўнай школы №1 г. Пружаны Андрэем Сяргеевічам Мухай.
На XV летніх Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра ўражэнец Пружан, лёгкаатлет Андрэй Муха ўвайшоў у лік фіналістаў у кіданні кап’я. Сустрэча з удзельнікам алімпіяды прайшла цікава і пазнавальна для вучняў, якія задалі Андрэю Сяргеевічу шмат пытанняў аб Алімпійскім руху ў Беларусі, аб дасягненні спартсмена і яго планах на будучае. З вялікай цікавасцю паглядзелі фотаздымкі з асабістага архіва паралімпійца.
23 і 24 красавіка адбыліся спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў, з якіх нашы школьнікі вярнуліся з 9 дыпломамі. Асабліва паспяхова выступілі Дар’я Бульц і Андрэй Літвіновіч, якія заваявалі па два дыпломы. Таксама адзначаны Хоміч А., Куртава А., Кавальчук М., Казлоўскі У., Завадская А.
Віншуем спартсменаў і іх кіраўніка Печнікава Д. А.
У Міжнародны дзень Зямлі вучні 10 класа прынялі ўдзел у экалагічнай акцыі «Чысты лес». Нягледзячы на халоднае надвор’е, дзеці ўзялі мяшкі для смецця і рашуча ўвайшлі ў лес, каб аказаць яму дапамогу.
Дзень здароўя ў школе пачаўся са спартыўных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы. Падчас іх правядзення школьнікі праявілі сваю хуткасць і спрытнасць у бегу на розныя дыстанцыі, скачках у даўжыню і вышыню, кіданні гарматы.
таксама ў гэты дзень пачаткоўцы прымалі ўдзел у гульні-падарожжы “Парады прафесара Загартоўніка”. Вучні 5 — 9 класаў змагаліся за перамогу ў інтэлектуальнай гульні “Эстафета здароўя”. Члены БРСМ выпусцілі інфабюлетэнь “Ярмарка здароўя”. Каманда лёгкаатлетаў школы ўдзельнічала ў раённых спаборніцтвах па лёгкаатлетычным кросе ў г. Пружаны.
З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця і развіцця цікавасці да фізічнай культуры і спорту вучні 4 класа прынялі ўдзел у чэленджы «Инклюзивный спорт. Вместе здорово», прымеркаваным да Сусветнага дня здароўя .
Ласкавае сонейка, цёплы ветрык, першыя пупышкі на дрэвах – сапраўдны веснавы настрой. Каб адчуць гэта, вучні 9-10 класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі адправіліся ў лес. Зону адпачынку ў лесе выбралі для ачысткі. Папрацавалі на славу, стаміліся, але вынікамі працы засталіся задаволены. Так добра пабыць у гурце сяброў і аднакласнікаў, пасмажыць курыцу, палюбавацца краявідамі роднай прыроды, пакаштаваць запечанай бульбы. Вось ён, сапраўдны адпачынак, дзе і добры настрой, і лёгкая стомленасць, і радасць адкрыцця новага сярод, здавалася б, ужо даўно вядомага.
30 сакавіка выхаванцы лагера прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных тэме здаровага харчавання. Падчас удзелу дзеці будавалі піраміды і дамы здаровай ежы, абмяркоўвалі праблемы харчавання сучасных школьнікаў, удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў на тэму «Прадукты, неабходныя для здаровага арганізма».
30 сакавіка вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у гульнёвай спартыўнай праграме, якая дапамагла вызначыць пераможцаў у розных намінацыях: «самы смелы, хуткі, спрытны, цягавіты».