Гуляем і адпачываем разам

Летнія канікулы працягваюць радаваць школьнікаў сонцам і радаснымі момантамі. Сустрэцца з сябрамі, весела і карысна правесці час далі магчымасць «Дваровыя гульні», якія ў чарговы раз сабралі рабят. Заняткі на трэнажорах, рухомыя гульні, валейбол, конкурсы, музыка і танцы, жывыя зносіны — выдатныя складнікі добрага летняга вечара. А сюрпрызы, салодкія прызы і ўсмешкі — узнагарода самым актыўным!

Продолжить чтениеГуляем і адпачываем разам

Весела і шумна летнімі вечарамі на школьным стадыёне

Сёння навучэнцы школы прынялі ўдзел у рухомых гульнях. Падзяліўшыся на 2 каманды, змагаліся ў розных конкурсах: «Перадай іншаму», «Перадаў — сядай!», «Упартыя баранчыкі», «Мыльныя бурбалкі». Пераможцам у мерапрыемстве стала сяброўства!️

Продолжить чтениеВесела і шумна летнімі вечарамі на школьным стадыёне

Навучэнцы пад кіраўніцтвам Семянчук В. М. прынялі ўдзел у інфармацыйна-пазнавальнай гадзіне «У свеце лекавых раслін» у Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы

Продолжить чтениеНавучэнцы пад кіраўніцтвам Семянчук В. М. прынялі ўдзел у інфармацыйна-пазнавальнай гадзіне «У свеце лекавых раслін» у Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы

Канікулы — цудоўная пара!

Летнімі вечарамі актыўна наведваюць навучэнцы школьны стадыён і дзіцячую гульнявую пляцоўку, дзе іх з нецярпеннем чакаюць педагогі і праводзяць цікавыя пазнавальныя і спартыўныя мерапрыемствы. Сёння дзеці прынялі ўдзел у пазнавальнай гадзіне «Скарбы роднага краю» з удзелам загадчыка Шаняўскім сельскім клубам — бібліятэкай Кабрынец Т.Ф, пазаймаліся на трэнажорах і турніках, а таксама пагулялі ў гульню «Забі гол».

Продолжить чтениеКанікулы — цудоўная пара!

Лета — цудоўная пара. Вучні нашай школы праводзяць яго актыўна, сябруючы з фізкультурай і спортам

Продолжить чтениеЛета — цудоўная пара. Вучні нашай школы праводзяць яго актыўна, сябруючы з фізкультурай і спортам

Валанцёрскі атрад не спыняе сваю работу

Спякотнымі летнімі вечарамі члены атрада «ДОМ» пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. праводзяць спартыўныя гульні на школьным стадыёне. Пекун Сяргей і Кот Яўгеній запрасілі дзяцей паўдзельнічаць у разнастайных гульнях. Усе члены каманд паказалі сваю сілу, хуткасць і спрытнасць, атрымалі зарад бадзёрасці і масу станоўчых эмоцый.

Продолжить чтениеВаланцёрскі атрад не спыняе сваю работу

Адпачынак летам

Гарачымі летнімі вечарамі любяць вучні школы бавіць час на школьным стадыёне. Сёння яны шукалі скарб, які быў схаваны некалі старым герцагам (легенда скарба). Дзве каманды спаборнічалі ў спрытнасці, хітрасці і ўменні знаходзіць схаваныя часткі. На тэрыторыі стадыёна, у парку кожны сантыметр, падобны да апісання, быў абгледжаны шукальнікамі. Шмат станцый прыйшлося прайсці ў пошуках скарбаў, але вынік не заставіў сябе чакаць. Акрамя смачнай знаходкі, вучні атрымалі «мора задавальненняў» і адчулі сябе сапраўднымі дэтэктывамі.

Продолжить чтениеАдпачынак летам

Поле цудаў

Пад такой назвай кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. правяла для вучняў рознаўзроставага атрада ў вёсцы Кацёлкі інтэлектуальную гульню, падчас якой дзеці патрэніравалі сваё лагічнае мысленне і развілі разумовыя здольнасці, зарадзіліся станоўчымі эмоцыямі.

Продолжить чтениеПоле цудаў

Ажывілася жыццё ў аграгарадку

З будаўніцтвам дзіцячай пляцоўкі населены пункт быццам павесялеў. Дзецям заўсёды ёсць чым заняцца: батут, арэлі, горка. А члены валанцёрскага атрада «ДОМ» рады дапамагчы ім у засваенні спартыўных трэнажораў.

Продолжить чтениеАжывілася жыццё ў аграгарадку

Арганізавана работа рознаўзроставага атрада

Цікавыя заняткі для дзяцей у вёсцы Кацёлкі арганізуе кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Пекун Н. А.

Продолжить чтениеАрганізавана работа рознаўзроставага атрада