Шчаслівыя імгненні дзяцінства
Дзе, як не ў школе, яны больш яскравыя і запамінальныя. Цёплымі вечарамі можна ўзнавіць навыкі гульні ў валейбол, футбол, пабудаваць «замкі» з пяску. Для гэтага ёсць усе ўмовы на спартыўнай пляцоўцы.
Дзе, як не ў школе, яны больш яскравыя і запамінальныя. Цёплымі вечарамі можна ўзнавіць навыкі гульні ў валейбол, футбол, пабудаваць «замкі» з пяску. Для гэтага ёсць усе ўмовы на спартыўнай пляцоўцы.
Заняткі для атрада «Непаседы» праводзяць інструктар па фізкультурна-аздараўленчай рабоце Сахарэвіч Мікалай Мікалаевіч і член валанцёрскага атрада «ДОМ» Рамановіч Анастасія.
Мерапрыемствы спартыўнай і інтэлектуальнай накіраванасці «Музычная карусель», «Займальная бочачка», «Спартыўная салянка», «На вяршыні Алімпу», «Лета – пара спартыўная!», «Летняе сонца на кожнай старонцы», «Я за здаровы лад жыцця!» зарадзілі выхаванцаў аздараўленчага лагера «Дружба» бадзёрым настроем і масай пазітыўных эмоцый.
Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі заняткі па кляксаграфіі для выхаванцаў прышкольнага аздараўленчага лагера «Дружба». Кляксаграфія — гэта выдатны спосаб весела і з карысцю правесці час, паэксперыменціраваць з фарбамі, стварыць незвычайныя вобразы. Дзеці ўбачылі, што, раздзімаючы кляксы, нельга дакладна прадбачыць, як яны разыдуцца, перальюцца адна ў адну, і які будзе канчатковы вынік… Такі занятак не толькі цікавы, але і карысны ў якасці артыкуляцыйнай гімнастыкі, пры прастудных захворваннях. Асабліва пры кашлі, бо выдзіманнем праз саломінку ўмацоўвае здароўе і сілу лёгкіх і дыхальнай сістэмы.
На працягу ўсяго летняга перыяду на школьным стадыёне арганізавана спартыўна-гульнявая пляцоўка. Кожны жадаючы мае магчымасць паўдзельнічаць у гульнях, эстафетах, конкурсах, спаборніцтвах і турнірах. Лета — самы спрыяльны перыяд для цікавых зносін, новых уражанняў і ўмацавання здароўя.
3 чэрвеня выхаванцы лагера прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных тэме здаровага ладу жыцця. Дзеці разам з членамі валанцёрскага атрада «ДОМ» будавалі дамы свайго здароўя, выбіралі правільныя прадукты харчавання і абмяркоўвалі праблемы харчавання сучасных школьнікаў, удзельнічалі ў спартыўным ералашы, гульнявым комплексе і гульні-віктарыне, накіраваных на фарміраванне ведаў аб прафілактыцы захворванняў і бяспекі школьнікаў падчас канікул.
Добрай традыцыяй у Шаняўской СШ імя Міколы Засіма стала правядзенне ў апошні дзень навучальнага года масавых спартыўна-пазнавальных гульняў. У гэтым годзе ўсе навучэнцы школы змаглі паўдзельнічаць у квэст-гульні «Я спазнаю свет». Кожная рознаўзроставая каманда здзейсніла займальнае падарожжа па станцыях «Казачная», «Медыцынская», «Спартыўная», «Дзяржаўная», «Турыстычная», «Музычная», «Тэатральная», «Астравок бяспекі», дзе іх чакалі казачныя і мультыплікацыйныя героі.
Некалькі кіламетраў шляху па розных станцыях у ваколіцы аг. Шані далі магчымасць дзецям праявіць сваю кемлівасць і назіральнасць, фізічныя і валявыя якасці. А галоўнае, атрымаць задавальненне ад зносін з сябрамі і пазітыўны настрой на ўвесь дзень. Гульня стала добрым пачаткам летніх канікул. Жадаем усім добрага адпачынку!
Каманды спаборнічалі ў розных гульнявых відах спорту. Юныя спартсмены пераадольвалі эстафеты, змагаліся ў бегу, скачках з месца, кіданні мяча, падыманні тулава і падцягванні. Малыя алімпійскія гульні прайшлі вельмі цікава, весела і надоўга застануцца ў памяці дзяцей. Навучэнцы змаглі паказаць спрыт, кемлівасць, фізічную падрыхтоўку.
Гэта мерапрыемства выклікала буру станоўчых эмоцый у арганізатараў і ўдзельнікаў спаборніцтваў. Спадзяемся, што для многіх з удзельнікаў гэтыя старты стануць сцяжынкай у вялікі спорт.
Валанцёры атрада «ДОМ» кожны раз збіраюць усё большую колькасць юных аматараў актыўнага адпачынку і здаровага ладу жыцця. Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, эстафеты з мячамі, абручамі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя здольнасці і навыкі. Валанцёры далі магчымасць дзецям праявіць актыўнасць на свежым паветры, пагутарыць з сябрамі, адчуць радасць руху, дух суперніцтва і ўзаемадапамогі