Вясенняе першынство па лёгкай атлетыцы ў праграме раённай спартакіяды
Па выніках раённай спартакіяды за свае дасягненні ўзнагароджаны дыпломамі за:
1 месца
Батура К. (кіданні кап’я)
Пекун Д. (штурханне ядра)
2 месца
Батура К. (кіданне дыска)
Канюшык А. (бег на дыстанцыі 300 м)
Канюшык В. (бег на дыстанцыі 1000 м)
Шаламіцкая П. (кіданне дыска)
3 месца
Андрухін Я. (кіданне мяча)
Краўчук В. (штурханне ядра)
Краўчук В. (кіданне дыска)
Пекун Д. (бег на дыстанцыі 300 м)
Пекун Д. (кіданне дыска)
Каблоў Р. (бег на дыстанцыі 800 м)
Бабей Я. (бег на дыстанцыі 3000 м)
Культура здароўя — здаровы стыль жыцця
Як яго можна сфарміраваць? На погляд валанцёраў атрада «ДОМ» толькі трыма спосабамі: прыкладам, актыўнасцю і зацікаўленасцю абодвух бакоў. У рамках акцыі «Мы за ЗОЖ» дзеці ў гульнявой форме нагадалі навучэнцам асноўныя правілы здаровага ладу жыцця.,
#школатериторияздоровья
Ідзе падрыхтоўка да конкурсу
На канікулах школьнікі актыўна рыхтуюцца да ўдзелу ў раённым злёце юных інспектараў дарожнага руху.
Кожную суботу разам
Па вуліцах правільнага харчавання падарожнічалі пачаткоўцы ў суботні дзень. Вызначалі лепшых сярод лепшых у турніры “Стань першым” вучні 5 – 7 класаў. Шмат цікавай і карыснай інфармацыі на тэму “Шкодныя звычкі і іх прафілактыка” атрымалі старшакласнікі пры сустрэчы з загадчыкам Чахецкага ФАПа Жук С.В. Члены атрада “Міласэрнасць” прынялі ўдзел у акцыі “Падзяліся цяплом душы сваёй”.
Кожную суботу разам
Цікава і весела бавяць час дзеці ў школе. Разнастайныя мерапрыемствы захапляюць і малых, і вялікіх.
Як зберагчы дзяцей ад насілля
Пад такой назвай у школе прайшла дыялогавая пляцоўка з удзелам урача-гінеколага Пружанскай ЦРБ Жыгалка М.У. У ходзе размовы школьнікі ўпэўніліся ў актуальнасці ўзнятай праблемы, даведаліся аб розных відах насілля і сумесна выпрацавалі магчымыя шляхі выхаду з цяжкіх жыццёвых сітуацый, атрымалі рэкамендацыі па пытаннях абароны самога сябе ад сэксуальнага насілля.
Канікулы з карысцю
Гадзіна здароўя ў Лядовым палацы ў г. Пружаны дапамагла вучням нашай установы ўдасканаліць навыкі катання на лёдзе і атрымаць зарад бадзёрасці, станоўчых эмоцый і пазітыву.
Канікулы з карысцю
Таварыская сустрэча па валейболе ў ДУА «Шарашоўская сярэдняя школа» атрымалася захопліваючай. Спартыўны дух дапамог удзельнікам атрымаць ад спаборніцтваў шмат задавальнення. Яшчэ доўга гэтая гульня будзе выклікаць усмешку і прыемныя ўспаміны.