Лета — пара адпачынку
Вучні нашай школы праводзяць вольны час актыўна, у сяброўстве з фізкультурай і спортам.
Вучні нашай школы праводзяць вольны час актыўна, у сяброўстве з фізкультурай і спортам.
Дзе, як не ў школе, яны найбольш запамінальныя. Можна ўзяць з сабою малодшых братоў і сястрычак, успомніць навыкі гульні ў футбол, заняцца баскетболам. Для гэтага ёсць усе ўмовы на спартыўнай пляцоўцы школы. Летнімі вечарамі карысна заняцца фізічнымі практыкаваннямі і атрымаць зарад бадзёрасці і пазітыву.
Весела і незаўважна праходзіць час, калі займацца карыснай справай. Школьная тэрыторыя па вечарах поўная дзіцячага смеху.
У школьным летніку «Дружба» прайшоў Дзень малых Алімпійскіх гульняў. У ходзе дня прайшлі мерапрыемствы, якія заклікаюць наведвальнікаў займацца рознымі відамі алімпійскіх відаў спорту. Завяршыўся дзень спартыўнай эстафетай і выпускам газеты «У лагеры «Дружба» мы жывём дружна!»
У летні час на школьным стадыёне арганізавана спартыўна-гульнявая пляцоўка. Кожны жадаючы мае магчымасць паўдзельнічаць у гульнях, эстафетах, конкурсах, спаборніцтвах, турнірах.
Лета — самы цудоўны час для цікавых зносін, новых уражанняў і замацавання здароўя.
Адпачываем ў карысцю.