Канікулы ў лагеры. Дзень чацвёрты

Дні ў аздараўленчым лагеры праходзяць заўсёды хутка і весела. Асабліва захапляюць выхаванцаў творчыя конкурсы, спартыўныя эстафеты, гульні на свежым паветры, якія ўзнімаюць дух спаборніцтва і даюць магчымасць кожнаму праявіць свае лепшыя фізічныя якасці.

У рамках Года гістарычнай памяці школьнікі ўдзельнічаюць у акцыях па навядзенні парадку ля помнікаў.

Продолжить чтениеКанікулы ў лагеры. Дзень чацвёрты

Пазнай свет, пазнай сябе

Пад такой назвай у школе прайшла квэст-гульня, у ходзе якой вучні праявілі кемлівасць і назіральнасць, свае асабістыя якасці. Некалькі кіламетраў шляху ў ваколіцы аграгарадка Шані былі цікавымі і пазнавальнымі.  Галоўнае яшчэ і тое, што школьнікі атрымалі задавальненне ад зносін з аднагодкамі і пазітыўны настрой на ўвесь дзень. Гульня стала цудоўным пачаткам летніх канікул.

 

Продолжить чтениеПазнай свет, пазнай сябе

Кожную суботу разам

Дзень алімпійца сабраў у школе пачаткоўцаў для ўдзелу ў інтэрактыўнай гульні “Талісманы алімпійскага руху”. Вучні сярэдняга звяна змагаліся за перамогу ў інтэлектуальным конкурсе “Алімпійскі эрудыт”. У праглядзе і актыўным абмеркаванні відэафільма “З гісторыі Алімпійскіх гульняў” прынялі ўдзел вучні  8, 9 класаў. 13 вучняў школы ўдзельнічалі ў раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы.

 

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Кожную суботу разам

У чарговы дзень здароўя школьнікаў сабралі спартыўныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Цікавым і запамінальным для пачаткоўцаў стала поле цудаў «У краіне Здароўя».  Інтэрактыўны занятак “Всем ясно – курение опасно” сабраў для абмеркавання пытанняў прафілактыкі шкодных звычак вучняў сярэдняга звяна. Гадзіна здароўя “Кошт залежнасці = жыццё” пазнаёміла вучняў 8, 9 класаў  з наступствамі ўжывання наркатычных і псіхатропных рэчываў.

 

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Кожную суботу разам

Чарговы дзень здароўя сабраў вучняў школы для ўдзелу ў спаборніцтвах па скачках. Пачаткоўцы адказалі на пытанне “Дзе хаваюцца вітаміны?”,  вызначыўшы лепшых у квэст-гульні з адпаведнай назвай. Вучні 5 – 9 класаў спаборнічалі ў турніры знаўцаў “Формула здароўя”.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Кожную суботу разам

У суботні дзень пачаткоўцы спаборнічалі ў пазнавальнай гульні “Привычкам вредным скажем НЕТ! Здоровью шлём большой привет!” Вучні сярэдняга звяна вызначылі лепшых у камп’ютарнай гульні «Знаўцы здаровага ладу жыцця». Вучні 8, 9 класаў праглядзелі і абмеркавалі відэафільм “Складальнікі здароўя”, пасля чаго назвалі галоўныя правілы здаровага ладу жыцця.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Пазнавальна, цікава, карысна!

Падчас зімніх канікулаў вучні школы наведалі музейны пакой воінаў-інтэрнацыяналістаў у Палацы культуры г. Пружаны. Шмат экспанатаў і цікавай інфармацыі расказаў і паказаў Гарахавіцкі В. М.  Дзеці ўбачылі асабістыя рэчы воінаў, якія прымалі ўдзел у жудасных падзеях Афганскай вайны, мелі магчымасць даведацца аб лёсах воінаў-інтэрнацыяналістаў Пружаншчыны ў пасляваенны час.
Завяршылася падарожжа сеансам масавага катання ў Лядовым палацы. Экскурсія прайшла цікава і пазнавальна, весела і здорава!

Продолжить чтениеПазнавальна, цікава, карысна!

Зарадка для ўсіх

З мэтай стварэння горада ці пасёлка, які жыве па прынцыпах здаровага ладу жыцця, у якім насельніцтва адказна ставіцца да ўласнага здароўя і здароўя навакольных, а таксама ў якіх маюцца ўмовы для захавання і ўмацавання здароўя, у Рэспубліцы Беларусь праводзіцца Дзяржаўны прафілактычны праект «Здаровыя гарады і пасёлкі». Педагагічны калектыў нашай установы таксама далучыўся да правядзення акцыі з элементамі конкурса «Зарадка для ўсіх!» #зарядкадлявсех

 

 

Продолжить чтениеЗарадка для ўсіх