Бяспека дзяцей — задача дарослых
У сувязі з пачаткам навучальнага года з 25 жніўня па 5 верасня ў Рэспубліцы пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства МУС «Увага-дзеці!». Прафілактычная акцыя заклікана павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў, прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей. З гэтай мэтай у светлы час сутак транспартныя сродкі павінны рухацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі.
Рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія МНС «У цэнтры ўвагі- дзеці!» стартуе з 19 жніўня і працягнецца да 13 верасня
Асноўная мэта кампаніі- прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы дзіцячага траўматызму і гібелі ад знешніх прычын, у тым ліку ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду.
Купанне ў вадаёмах: пра што важна памятаць
З пачатку купальнага сезона ў Беларусі патанулі 187 чалавек, з іх 16 — дзеці. Гэта на 51 і 7 чалавек больш, чым летась. Час адпачынку працягваецца. Кожны, хто збіраецца выкупацца ў моры, рацэ ці возеры, павінен ведаць правілы паводзін на вадзе.