Рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія МНС «У цэнтры ўвагі- дзеці!» стартуе з 19 жніўня і працягнецца да 13 верасня

      Асноўная мэта кампаніі- прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы дзіцячага траўматызму і гібелі ад знешніх прычын, у тым ліку ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду.

Продолжить чтениеРэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія МНС «У цэнтры ўвагі- дзеці!» стартуе з 19 жніўня і працягнецца да 13 верасня

Купанне ў вадаёмах: пра што важна памятаць

     З пачатку купальнага сезона ў Беларусі патанулі 187 чалавек, з іх 16 — дзеці. Гэта на 51 і 7 чалавек больш, чым летась. Час адпачынку працягваецца. Кожны, хто збіраецца выкупацца ў моры, рацэ ці возеры, павінен ведаць правілы паводзін на вадзе.

Продолжить чтениеКупанне ў вадаёмах: пра што важна памятаць

Паважаныя бацькі, навучыце сваіх дзяцей правілам 7 “НЕ”!

     Галоўная прычына электратраўматызму дзяцей- гэта банальнае няведанне асноўных правілаў абыходжання з электрычным токам:
🔸НЕ карыстацца электрапрыборамі без дазволу дарослых;
🔸НЕ гуляць з электрычнымі разеткамі;
🔸НЕ цягнуць відэлец з разеткі за провад;
🔸НЕ брацца за драты электрычных прыбораў мокрымі рукамі;
🔸НЕ дакранацца да правіслых, абарваных і якія ляжаць на зямлі правадах;
🔸НЕ залазіць і нават не падыходзіць да трансфарматарнай падстанцыі;
🔸НЕ гуляць пад паветранымі лініямі электраперадач.
Памятайце, што паражэнне электрычным токам можа прывесці да трагічных наступстваў!

Продолжить чтениеПаважаныя бацькі, навучыце сваіх дзяцей правілам 7 “НЕ”!

МНС ЗАПУСКАЕ НОВЫ БРЭНД-ПАКЕТ «У СТЫХІІ НЯМА СЭРЦА»

     У нашай краіне штогод канстатуюцца выпадкі гібелі і траўматызму дзяцей. Лічбы статыстыкі не могуць пакінуць абыякавымі ніводнага дарослага: у 2022 годзе на пажарах загінулі 14 дзяцей, у 2023 годзе – 9, з пачатку 2024 года зафіксавана 6 выпадкаў дзіцячай гібелі. Згодна з аператыўнай інфармацыяй АСВОД у 2022 годзе на вадаёмах патанулі 26 дзяцей, у 2023 годзе – 21, з пачатку 2024 года – 15 дзяцей.
Часцяком вырашальным фактарам ва ўзнікненні падобных здарэнняў з’яўляецца адсутнасць кантролю з боку дарослых. Многія бацькі недаацэньваюць ці нават ігнаруюць рызыкі мноства патэнцыйна небяспечных сітуацый. Каб чарговы раз звярнуць увагу бацькоў на існуючую сацыяльную праблему, работнікі МНС Беларусі падышлі да гэтага пытання маштабна і стварылі новы брэнд-пакет «У стыхіі няма сэрца». Тэрмін правядзення кампаніі: ліпень 2024 года – жнівень 2025 года.
Вы чуеце, як б’ецца сэрца дзіцяці, які патрапіў у бяду? Сэрца маці, сціскаецца ад болю? Ці сэрца выратавальніка? А ці ёсць у стыхіі сэрца? Не! «У стыхіі няма сэрца».  Гэтая фраза ў поўнай меры паказвае магчымыя наступствы безадказнага стаўлення да бяспекі дзяцей. Для максімальнага распаўсюджвання інфармацыйнай кампаніі ў горадзе з’явяцца яркія білборды, каб звярнуць увагу бацькоў на бяспеку дзяцей. Лістоўкі з карыснай інфармацыяй запоўняць інтэрнэт-прастору і абновяць стэнды ва ўсіх грамадскіх месцах, у арганізацыях і ўстановах.
Такім чынам, ратавальнікі ахопяць максімальны аб’ём мэтавай аўдыторыі і паспрабуюць дастукацца да кожнага з бацькоў – заклікаць не пакідаць дзяцей без нагляду, быць побач з дзіцем, каб папярэдзіць магчымую трагедыю і навучыць яго правілам бяспекі.
Не заставайцеся ў баку і вы: далучайцеся да кампаніі, і забяспечце бяспечнае дзяцінства сваім дзецям!

Продолжить чтениеМНС ЗАПУСКАЕ НОВЫ БРЭНД-ПАКЕТ «У СТЫХІІ НЯМА СЭРЦА»

БЕРАЖЫЦЕ СЯБЕ І СВАІХ БЛІЗКІХ!

Паважаныя рабяты і бацькі!
Нагадваем вам, што на тэрыторыі Пружанскага раёна дазволена купацца толькі ў наступных месцах:
г. Пружаны, вул. Пушкіна, возера;
г. Пружаны, вул. Савецкая, вадаём;
г. п. Ружаны, Ружанскага сельсавета, вадасховішча Паперня;
г. п. Ружаны, Ружанскага сельсавета, вадасховішча Паперня санаторый «Ружанскі»;
аг. Лінава, сажалка;
в. Носкі, Хараўскога сельсавета, сажалка;
г. п. Шарашова, Шарашоўскага сельсавета, вул. Урыцкага, сажалка;
аг. Клепачы, Мокраўскага сельсавета, сажалка;
в. Зеляневічы, сажалка “Магілёўцы”;
аг. Кабылаўка, Хараўскога сельсавета, сажалка.
На астатніх вадаёмах купанне катэгарычна забаронена!

Продолжить чтениеБЕРАЖЫЦЕ СЯБЕ І СВАІХ БЛІЗКІХ!