Правілы бяспечных паводзін ля вады
У летнія гарачыя дні вада прыцягвае як магніт як дзяцей, так і дарослых. Кожны хоча выкупацца ў прахалоднай вадзе, папесціцца пад прамянямі сонца, прагуляцца па беразе ракі ці возера. Падчас адпачынку ля вадаёмаў заўсёды трэба памятаць- вада тоіць у сабе небяспеку! Каб ваш адпачынак быў удалым, варта не забываць правілы бяспечных паводзін ля вады.
3 чэрвеня ў Пружанскім раёне стартуе кампанія МНС «Канікулы без дыму і агню!»
3 чэрвеня ў Пружанскім раёне стартуе кампанія МНС «Канікулы без дыму і агню!»
Летнія канікулы-гэта адпачынак, падарожжа, прыгоды і адкрыцці. Гэта весялосць, радасць, рух, новыя адчуванні і ўражанні! Каб летнія канікулы для дзяцей прайшлі без надзвычайных сітуацый і не былі азмрочаны трагічнымі падзеямі, работнікі МНС правядуць рэспубліканскую інфармацыйна-прапагандысцкую кампанію «Канікулы без дыму і агню!» і напоўняць вольны час дзяцей мноствам карысных мерапрыемстваў. Кампанія пройдзе з 3 чэрвеня па 16 жніўня ў Брэсцкай вобласці ў аздараўленчых і прышкольных лагерах. Яе мэта-папярэджанне ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей, навучанне правілам паводзін на вадаёмах. У кожную лагерную летнюю змену ў госці будуць прыязджаць ратавальнікі, каб унесці нотку бяспекі ў звыклы вольны час дзяцей. МНС нагадвае: паважаныя бацькі, дзядулі і бабулі! Не пакідайце дзяцей без нагляду!
Як забяспечыць бяспеку дзяцей у анлайн-асяроддзі і прадухіліць іх трапленне ў даркнет?
Як забяспечыць бяспеку дзяцей у анлайн-асяроддзі і прадухіліць іх трапленне ў даркнет?
З кожным днём дзеці ўсё больш часу праводзяць у Інтэрнэце, дзе ім пагражаюць розныя небяспекі, уключаючы даркнет. Даркнет-гэта цёмны бок Інтэрнэту, дзе злачынцы гандлююць незаконнымі таварамі і паслугамі, а таксама распаўсюджваюць шкодны кантэнт, небяспечны для дзяцей. Таму важна забяспечыць бяспеку дзяцей анлайн.
Асноўныя пагрозы ўключаюць у сябе:
-заражэнне прылад шкоднаснымі праграмамі;
-узлом акаўнтаў у сацыяльных сетках;
-крадзеж асабістай інфармацыі для здзяйснення злачынстваў;
-розныя сцэнары, якія закранаюць асабістую бяспеку дзіцяці.
Першы крок-бацькі і настаўнікі павінны расказваць дзецям пра магчымыя пагрозы ў Інтэрнэце, устанаўліваць правілы выкарыстання Інтэрнэту і сачыць за актыўнасцю дзяцей у сетцы.
Таксама важна выкарыстоўваць спецыяльныя праграмы і фільтры для кантролю доступу да Інтэрнэту.