З 15 ліпеня па 20 ліпеня 2024 года пройдзе «Тыдзень нулявога траўматызму»
Праграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021 – 2025 гады ў частцы прасоўвання канцэпцыі «Нулявога траўматызму» («Vision Zero») у перыяд з 15 па 20 ліпеня 2024 года ў арганізацыях Пружанскага раёна будзе праходзіць «Тыдзень нулявога траўматызму».
Мэта правядзення: забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў нормаў аховы працы і прымянення мер па іх ліквідацыі.
Ахова працы
Дарагія бацькі, будзьце пільныя падчас летніх канікул!
Гібель і траўміраванне дзяцей, асабліва ў летні перыяд, — гэта сур’ёзная сацыяльная праблема. Ад знешніх прычын, такіх як утапленне, дарожна-транспартныя здарэнні, выпадзенне з вокнаў, электратраўмы штогод у нашай краіне гіне каля 150 дзяцей. Толькі за 6 месяцаў 2024 года ў Брэсцкай вобласці ад знешніх прычын загінула 11 дзяцей: 4 у выніку суіцыду, 4 загінулі на пажары, 3 дзіцяці патанулі. На тэрыторыі Пружанскага раёна сёлета адбылося 2 пажары ў домаўладаннях, у якіх знаходзіліся непаўналетнія, 2 дзяцей выпалі з вокнаў жылых дамоў, 1 падлетак здзейсніў спробу суіцыду. На шчасце, усе непаўналетнія жывыя і здаровыя.
Бацькі павінны разумець, што дзіцячая бяспека – гэта перш за ўсё сукупнасць правілаў, па якіх жыве ўся сям’я і якія дазваляюць выхаваць у дзіцяці характар, засцерагчы яго ад здзяйснення неабдуманых учынкаў. Ад якасці выканання бацькамі прафілактычных і ахоўных мер залежыць бяспека дзяцей! Беражыце дзяцей!
Следчы камітэт у чарговы раз нагадвае, аб неабходнасці выканання элементарных правілаў паводзін і мер бяспекі падчас адпачынку на вадзе
- Не пакідайце маленькіх дзяцей адных ні на хвіліну;
- Не купайцеся ў забароненых месцах;
- Не заплывайце за буйкі;
- Не купайцеся ля крутых абрывістых берагоў з моцнай плынню, у забалочаных месцах, у штармавое надвор’е і падчас навальніцы;
- Не нырайце ў незнаёмых месцах;
- Не пакідайце дзяцей без нагляду, як на беразе ракі, так і ў вадзе;
- Не дазваляйце ўладкоўваць дзецям гульні ў вадзе, звязаныя з ныраннем і захопам ног і рук.