Анонс суботы 25 студзеня

25 студзеня для вас прапануюцца наступныя  мерапрыемствы:

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

9.00 – 9.45  Сямейныя пасядзелкі “Адпачываем з карысцю” (1-4 класы)

Месца правядзення – кабінет № 14

Адказны – Ханіла І.В.

9.55 – 10.40 Конкурс-гульня “Хорошо, что есть семья – она от бед хранит меня» у рамках работы занальнага цэнтра на базе ДУА «Ліноўская сярэдняя школа» (5-7 класы)

Месца правядзення – ДУА «Ліноўская сярэдняя школа»

Адказны – Семянчук В.М., класныя кіраўнікі.

9.55 – 10.40 Маладзёжны круіз “Усё пачынаецца  з сям’і”  (8-9 класы)

Месца правядзення –  кабінет № 8

Адказны — Сунік А.М.

Продолжить чтениеАнонс суботы 25 студзеня

Дзень працоўнага навучання і прафесій

18 студзеня шосты школьны дзень запрасіў вучняў пазнаёміцца з прафесіямі і папрацаваць самым. Для вучняў 1-4 класаў была арганізавана экскурсія ў сельскую бібліятэку “Кніжнае царства запрашае”. Загадчык Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі Кабрынец Т.Ф. правяла інтэрактыўны занятак, пазнаёміла з дзіцячымі выданнямі і арганізавала выставу да 85-годдзя Пружанскага раёна, з якой дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца таксама. Творчая майстэрня “Экакармушкі для птушак”  прыйшлася даспадобы вучням 5-6 класаў. Сумесна з кіраўніком аб’яднання па інтарэсах Коверзневай І.М., настаўнікам біялогіі Жэдзік Г.М. і педагагам-арганізатарам Жырыкавай Н.І.  вырабілі розныя па стылі і напаўненні кармушкі,  разам з настаўнікамі яны былі развешаны і замацаваны ў школьным садзе. А літаратурны вечар “Вобразная, вольная, пявучая…” быў арганізаваны для 7-10 класаў і ўключаў у сябе чытанне вершаў, разгадванне рэбусаў, запіс самых прыгожых выразаў на беларускай мове, нават танцы пад гукі беларускіх мелодый.

Продолжить чтениеДзень працоўнага навучання і прафесій

Анонс суботы 18 студзеня

18 студзеня для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:

Дзень працоўнага навучання і прафесій

9.00 – 9.45 Экскурсія ў школьную бібліятэку “Кніжнае царства запрашае” (1-4 класы)

Месца правядзення – школьная бібліятэка

Адказны – Тарасава М.Б.

9.55 – 10.40 Творчая майстэрня “Экакармушкі для птушак” (5-6 класы)

Месца правядзення – кабінет № 10

Адказны – Жырыкава Н.І.

17.00 – 21.30 Літаратурны вечар “Вобразная, вольная, пявучая…” (7-10 класы)

Месца правядзення –  кабінет № 8

Адказны — Сунік А.М., класныя кіраўнікі.

Продолжить чтениеАнонс суботы 18 студзеня

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Субота 11 студзеня прайшла пад дэвізам  прапаганды здаровага ладу жыцця. Для вучняў 5-9 класа быў арганізаваны шахматна-шашачны турнір, у ходзе якога былі выяўлены лепшыя шашысты і шахматысты. Напружаная гульня і азарт захапілі многіх дзяцей і спрыялі развіццю інтэлектуальна-спартыўных якасцей. Пасяджэнне дапытлівых «Краіна ЗЛЖ. Якая яна?» для вучняў 1 — 4 класаў паказала зацікаўленасць малодшых школьнікаў у правільным выбары сродкаў і метадаў для зберажэння свайго здароўя, а цікавыя заданні сапраўды запалілі агеньчыкі ў душах маленькіх вучняў. Сустрэча з фельчарам ФАП в.Чахец Жук С.В. «Як не стаць ахвярай насілля?» была карыснай для вучняў 5 — 7 класаў. Яшчэ раз у даступнай форме медработнік нагадала дзецям правілы супрацьпраўных паводзін як у сям’і, так і на вуліцы.  Інтэрактыўная відэагульня «Я выбіраю ЗЛЖ» сабрала разам вучняў 8, 9 класаў. Разнастайныя заданні інтэрактыўнага накірунку прыйшліся даспадобы падлеткам і спрыялі развіццю правільнага і асазнанага выбару стыля жыцця — здароўе. Мерапрыемствы яшчэ раз нагадалі дзецям аб неабходнасці весці здаровы лад жыцця.

Продолжить чтениеДзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Анонс суботы 11 студзеня

11 студзеня для вас прапануюцца наступныя  мерапрыемствы:

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця. Дзень лыжніка

9.00  — 9.45 Шахматна-шашачны турнір (лыжныя спаборніцтвы «Лыжня кліча!») (5 — 9 класы)

Месца правядзення — кабінет №5

Адказны Сахарэвіч М.М.

9.00 — 9.45 Пасяджэнне дапытлівых «Краіна ЗЛЖ. Якая яна?» (1 — 4 класы)

Месца правядзення — кабінет №2

Адказны Чыбісава М.В.

9.55 — 10.40 Сустрэча з фельчарам ФАП в.Чахец Жук С.В. «Як не стаць ахвярай насілля?» (5 — 7 класы)

Месца правядзення — кабінет №11

Адказны Чыбісава М.В.

9.55 — 10.40 Інтэрактыўная відэагульня «Я выбіраю ЗЛЖ» (8, 9 класы)

Месца правядзення — кабінет №8

Адказны Сунік А.М.

Продолжить чтениеАнонс суботы 11 студзеня

Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Прафесіі 21 стагоддзя

     У суботу 21 снежня ў рамках работы занальнага цэнтра навучэнцы 1-4 класаў наведалі ДУА «Ліноўская сярэдняя школа». Рабяты пазнаёміліся з выставай «Генацыд беларускага народа», здзейснілі экскурсію ў музей вылічальнай тэхнікі і сталі пераможцамі гульні «Аб прафесіях важных і патрэбных». Вучні 5-7 класаў пагулялі ў інтэрактыўную гульню «Лабірынт прафесій». Члены драматычнага гуртка актыўна рыхтаваліся да навагодняга вечара. Навучэнцы 8-10 класаў прынялі ўдзел у кірмашы прафесій «Зрабі правільны выбар» з удзелам студэнткі 1 курса біятэхналагічнага факультэта УА «Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт» Краўчук Вікторыі.

 

 

Продолжить чтениеДзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Прафесіі 21 стагоддзя

Анонс суботы 21 снежня

21 снежня для вас прапануюцца наступныя  мерапрыемствы:

Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Прафесіі 21 стагоддзя

10.00-11.00  Гульня-падарожжа «Аб прафесіях розных, патрэбных і важных» на базе ДУА «Ліноўская сярэдняя школа» (1-4 класы)

Месца правядзення — ДУА «Ліноўская сярэдняя школа»

Адказны Чыбісава М.В.

9.55 — 10.40 Пазнавальная гульня «Лабірынт сучасных прафесій»  (5-7 класы)

Месца правядзення — кабінет №8

Адказны Пекун Н.А.

9.55 — 10.40 Кірмаш прафесій «Зрабі правільны выбар»  (8, 9 класы)

Месца правядзення — кабінет №5

Адказны Вашчук А.В.

Продолжить чтениеАнонс суботы 21 снежня

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

     У суботу 14 снежня навучэнцы 5-9 класаў прынялі ўдзел у гімнастычнай эстафеце «Свае перамогі мы героям прысвячаем». Навучэнцы 1-4 класаў у ходзе выканання заданняў квэста пабудавалі «Маршрут здароўя». У ходзе сумеснай творчай працы навучэнцы 5-9 класаў стварылі «Лепбук здароўя». Усе ўдзельнікі засталіся задаволенымі, атрымалі шмат уражанняў і зарад самых станоўчых эмоцый. Члены валанцёрскага атрада «Дом» сталі актыўнымі ўдзельнікамі пляцоўкі ЗЛЖ «Шануй сваё жыццё».

 

 

Продолжить чтениеДзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Анонс суботы 14 снежня

14 снежня для вас прапануюцца наступныя  мерапрыемствы:

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

9.00-9.45  Гімнастычная эстафета «Свае перамогі мы героям спорту прысвячаем» (5-9 класы)

Месца правядзення — гімнастычная зала

Адказны Сахарэвіч М.М.

9.00 -9.45  Квэст «Маршрут здароўя» (1-4 класы)

Месца правядзення — кабінет №14

Адказны Ханіла І.В.

9.55 — 10.40 Лэпбук здароўя «Цані сваё жыццё» з удзелам членаў валанцёрскага атрада «ДОМ» (5-7 класы)

Месца правядзення — кабінет №11

Адказны Менжынская Г.А.

9.55 — 10.40 Пляцоўка ЗЛЖ «Сакрэты здаровага ладу жыцця»  (8, 9 класы)

Месца правядзення — кабінет №3

Адказны Аблаушка І.М.

Продолжить чтениеАнонс суботы 14 снежня

Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

     7 снежня навучэнцы 5-10 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў Вашчук А.В. і Семянчук В.М. наведалі музей першага Героя Беларусі У.М. Карвата ў ДУА «СШ №8 г. Брэста». Экскурсаводы падрабязна распавялі пра лётчыка-знішчальніка, пра тое, як просты хлапчук марыў пра самалёты першага класа, як мары ўвасобіліся ў рэальнасць. Вытокамі дабрыні для Карвата былі сям’я, школа. У. М. Карват- гэта увасабленне мужнасці стойкасці, самаахвярнай вернасці свайму абавязку.

    Члены гуртка «Драматычны» пад кіраўніцтвам Вашчук А.В. пабывалі ў Брэсцкім тэатры лялек на спектаклі па «Казцы пра цара Салтана» А.С. Пушкіна. Зачаравальная атмасфера тэатра, касцюмы, спецэфекты, гульня акцёраў, дэкарацыі, яркая дынаміка сцэны не пакінулі абыякавымі рабят.

    Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у квэст-круізе «Пазнай Беларусь». Для навучэнцаў 5-9 класаў быў арганізаваны адкрыты мікрафон «Ганаруся сваёй краінай».

Продолжить чтениеДзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання