26 кастрычніка для вас прапануюцца наступныя  мерапрыемствы:

9.00-9.45  Кулінарны паядынак «Гатуем разам з мамамі» (1-4 класы)

Месца правядзення — кабінет №3

Адказны Коверзнева І.М.

9.55 -10.40  Арт-калаж «Традыцыі маёй сям’і» (5-7 класы)

Месца правядзення — кабінет №11

Адказны Менжынская Г.А.

10.45-11.30  Валанцёрская акцыя «Цеплыня нашых сэрцаў» (дапамога састарэлым) (актыў ГА «БРПА»)

Адказны Каляда А.Г.

10.00 — 12.00 Наведванне заняткаў па праграме «Юны армеец» (8-9 класы)

Месца правядзення — СШ №1 г. Пружаны

Адказны Пекун Н.А.

Продолжить чтение

Кожную суботу разам. Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Рабочыя прафесіі

      Вучні 1-4 класаў разам з педагогамі здзейснілі пазнавальную і займальную экскурсію ў восеньскі лес. Навучэнцы 5-7 класаў прынялі ўдзел у прафесійным навігатары «Прафесіі ад зямлі» з удзелам агранома-семенавода ААТ «Шані-аграпрадукт» Міранюк Д.С. Рабяты разыгрывалі сцэнкі, малявалі, вывучалі раслінны свет школьнай тэрыторыі на занятках аб’яднанняў па інтарэсах.

 

Продолжить чтениеКожную суботу разам. Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Рабочыя прафесіі

19 кастрычніка для вас прапануюцца наступныя  мерапрыемствы:

9.00-9.45  Экскурсія на СФГ «ШаніАгародніна» (1-4 класы)

Месца правядзення — СФГ «ШаніАгародніна»

Адказны Тарасава М.Б.

9.55 -10.40  Прафесійны навігатар «Прафесіі ад зямлі»  з удзелам спецыялістаў ААТ «Шані-аграпрадукт» (5-7 класы)

Месца правядзення — кабінет №7

Адказны Семянчук В.М.

10.00-12.00  Удзел у асеннім першынстве па лёгкай атлетыцы ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў (4-10 класы)

Месца правядзення — стадыён  г. Пружаны

Адказны Сахарэвіч М.М.

10.00 — 12.00 Наведванне заняткаў па праграме «Юны армеец» (7-9 класы)

Месца правядзення — СШ №1 г. Пружаны

Адказны Пекун Н.А.

Продолжить чтение

Кожную суботу разам. Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця. Дзень лёгкай атлетыкі

    Сёння ў школе прайшоў другі дзень здароўя ў гэтым навучальным годзе. Гэта была сапраўдная спартыўная падзея, якая аб’яднала навучэнцаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» і навучэнцаў ДУА «Шчарчоўская сярэдняя школа» ў імкненні да здаровага ладу жыцця. Спартыўныя спаборніцтвы сталі галоўным элементам праграмы. У таварыскім матчы па піянерболе перамагла каманда ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». Усе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыву. Дзень здароўя стаў сапраўдным святам здароўя і спорту.

     Навучэнцы 5-7 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўным занятку «Здаровае сэрца — здаровы падлетак», якое правяла класны кіраўнік 5 класа Менжынская Г.А разам з фельчарам ФАП в. Чахец Жук С. В. Мерапрыемства прайшло ў форме інтэрактыўнай гульні, падчас якой рабяты выконвалі творчыя заданні, распавядалі аб згубных і станоўчых звычках, якія ўплываюць на здароўе сэрца, пра тое, які лад жыцця трэба весці, каб пазбегнуць хвароб сэрца і сасудаў.

    Навучэнцы 8,9 класаў наведалі музей і выставу ў ДУА «СШ № 1 г.Пружаны імя КБВА». Настаўнік гісторыі Макарчук Юрый Іванавіч пазнаёміў дзяцей з ваеннымі падзеямі на Пружаншчыне ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы даведаліся пра герояў танкістаў з 30-ай танкавай дывізіі, лётчыкаў 33-га знішчальнага палка і 74-га штурмавога авіяцыйнага палка, барацьбу партызан і падпольшчыкаў, жыццё мірных грамадзян на акупаванай тэрыторыі Пружанскага раёна, аперацыі «Баграціён», пра тых, чые імёны носяць вуліцы нашага горада. Экскурсія атрымалася цікавай і вельмі пазнавальнай. Пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А.  рабяты наведалі заняткі ў цэнтры патрыятычнага выхавання па праграме «Юны армеец» на базе СШ № 1 г.Пружаны.

Продолжить чтениеКожную суботу разам. Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця. Дзень лёгкай атлетыкі

12 кастрычніка для вас прапануюцца наступныя  мерапрыемствы:

9.00-9.45  Інтэрактыўны занятак «Здаровае харчаванне — здаровы падлетак» з удзелам фельчара ФАП в. Чахец Жук С.В. (5-7 класы)

Месца правядзення — кабінет №11

Адказны Менжынская Г.А.

9.55 -11.40  Спартыўныя спаборніцтвы «Спорт дае нам здароўе» (1-7 класы)

Месца правядзення — стадыён

Адказны Сахарэвіч М.М.

9.00-9.45  Экскурсія ў музей СШ №1 г. Пружаны (8-9 класы)

Месца правядзення — СШ №1  г. Пружаны

Адказны Пекун Н.А.

10.00 — 12.00 Наведванне заняткаў па праграме «Юны армеец» (8-9 класы)

Месца правядзення — СШ №1 г. Пружаны

Адказны Пекун Н.А.

Продолжить чтение

Кожную суботу разам. Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

    Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў  «Малюем разам любімую Беларусь», навучэнцы 5-8 класаў здзейснілі віртуальны тур «Сімвалы памяці і смутку». Старшакласнікі наведалі прафарыентацыйнае мерапрыемства з удзелам Бульц Дар’і, студэнткі 3 курса інжынернага факультэта УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт». Навучэнцы 8,9 класаў сталі ўдзельнікамі спаборніцтваў па валейболе і з карысцю для здароўя правялі час.

 

 

Продолжить чтениеКожную суботу разам. Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

5 кастрычніка для вас прапануюцца наступныя  мерапрыемствы:

9.00-9.45  Конкурс малюнкаў «Малюем разам мірную краіну» (1-4 класы)

Месца правядзення — кабінет №2

Адказны Чыбісава М.В.

9.55 -10.40  Віртуальны тур «Сімвалы памяці і смутку» (5-7 класы)

Месца правядзення — кабінет №5

Адказны Вашчук А.В.

9.00-9.45  Экскурсія ў музей СШ №1 г. Пружаны (8-9 класы)

Месца правядзення — СШ №1  г. Пружаны

Адказны Пекун Н.А.

10.00 — 12.00 Наведванне заняткаў па праграме «Юны армеец» (8-9 класы)

Месца правядзення — СШ №1 г. Пружаны

Адказны Пекун Н.А.

Продолжить чтение

Кожную суботу разам. Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

     У рамках шостага школьнага дня, а таксама з мэтай арганізацыі здаровага адпачынку сям’і, прывіцця дзецям цікавасці да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам, выхавання пачуцця калектывізму, добразычлівасці ў нашай школе прайшла спартыўная эстафета «Мама, тата, я – спартыўная сям’я». Удзел у эстафеце прынялі Казберовіч В.А. і Карпава А.У. Рабяты і мамы паказалі свае здольнасці, праявілі актыўнасць, цягавітасць і ўпартасць. Але галоўнае- гэта тое, што ўсе атрымалі зарад бадзёрасці і энергіі.

     У рамках абласной культурна — асветніцкай акцыі «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны» класным кіраўніком 9 класа Аблаушка І.М. быў арганізаваны сямейны паход навучэнцаў разам з мамамі Гац В.У. і Пекун Н.А. па маршруце «Шані — Каштанаўка-Шані». Пазітыўныя эмоцыі і ўспаміны аб добра праведзеным часе застануцца надоўга ў памяці не толькі дзяцей, але і мам.

Продолжить чтениеКожную суботу разам. Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

28 верасня для вас прапануюцца наступныя  мерапрыемствы:

9.00-9.45  Эстафета «Мама + тата + я = спартыўная сям’я » (1-4 класы)

Месца правядзення — стадыён

Адказны Тарасава М.Б.

9.55 -10.40  Віншавальная акцыя да Дня састарэлых людзей «Хвілінкі радасці» (5-6 класы)

Месца правядзення — аг. Шані

Адказны Каляда А.Г.

10.00-13.00 Удзел у асеннім першынстве раёна па лёгкаатлетычнаму кросу сярод вучнёўскай моладзі, прысвечаны  «Году якасці» (4-10 класы)

Месца правядзення — стадыён г. Пружаны

Адказныя Сахарэвіч М.М.

Продолжить чтение

Кожную суботу разам. Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі

     Навучэнцы 1-5 класаў здзейснілі экскурсію па аграгарадку Шані і даведаліся шмат новага і цікавага аб прафесіях сваіх бацькоў. Напярэдадні Сусветнага дня без аўтамабіля і ў рамках абласной інфармацыйна-прапагандысцкай акцыі «Мы здаровае пакаленне Брэстчыны!» навучэнцы 1-5 класаў, педагогі і члены валанцёрскага атрада «ДОМ» прынялі ўдзел у лёгкаатлетычным забегу. Рабяты і педагогі з карысцю правялі час: займаліся на трэнажорах, перацягвалі канат, спявалі песні. Што можа быць лепш, чым актыўны адпачынак на свежым паветры!

     Навучэнцы 6-10 класаў наведалі Рэспубліканскі турнір па дзюдо «Кубак адзінства» ў в. Клетнае, які праводзіцца з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця і ўмацавання здароўя, а таксама прыцягнення моладзі да актыўнага занятку спортам. Вялікае захапленне ў рабят выклікалі паказальныя выступленні ратавальнікаў МНС і парад выратавальны тэхнікі. З мэтай захавання гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны ў рамках рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі «Вялікай Перамозе-80!» навучэнцы 6-10 класаў наведалі брацкую магілу ў аг. Вялікае Сяло. Рабяты ўшанавалі памяць 56 загінуўшых салдат і партызан хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеКожную суботу разам. Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі