Акцыя «Чыстая талерка»
13 снежня для вучняў установы адукацыі члены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі акцыю «Чыстая талерка». Мэта акцыі — прывучыць вучняў да здаровага храчавання, а таксама звесці да мінімуму астачу пасля абеда. Радавы паход у сталовую выклікаў у дзяцей вялікую зацікаўленасць і пазітыўня эмоцыі. Школьнае харчаванне заўсёды збалансаванае, карыснае і смачнае. Здаровае харчаванне школьніка — залог паспяховай вучобы!
«Гатуем разам з мамай»
Вучні 1-4 класаў з вялікай ахвотай прынялі ўдзел у кулінарным паядынку «Гатуем разам з мамай», на які была запрошана мама вучняў 1 і 5 класаў Ханіла І.В. Для ўдзельнікаў была падрыхтавана цікавая насычаная кулінарнымі пытаннямі і заданнямі праграма. У ходзе мерапрыемства вучні павінны былі адгадаць стравы, назваць прадукты, перабраць крупы, прэзентаваць страву. Падчас конкурсу панаваў дух зацікаўленасці, жадання перамагчы, паказаць свае здольнасці, суперажывання за вынік.
Калі хочаш быць здаровым — правільна харчуйся
Для навучэнцаў пачатковай школы быў праведзенф інфарм-дайджэст «Калі хочаш быць здаровым — правільна харчуйся». Ён садзейнічаў засваенню ведаў пра правільнае, карыснае харчаванне школьніка. Гульнёвыя моманты падчас мерапрыемства спрыялі пазітыўнаму настрою і прадуктыўнай працы.
Школа — тэрыторыя здароўя
У рамках рэалізацыі прафілактычнага праекта «Школа — тэрыторыя здароўя» ў 4 класе прайшла гадзіна карысных парад «Здаровая кухня». Мэтай мерапрыемства было паглыбленне ўяўлення дзяцей аб правільным харчаванні, працяг фарміравання пазітыўнай ацэнкі здаровага ладу жыцця. Хлопцы і дзяўчаты зрабілі выснову аб тым, што ў сучасным свеце модна быць здаровым і весці актыўны лад жыцця.
«Вітамінка і яе сакрэты»
У рамках рэалізацыі прафілактычнага праекта «Школа — тэрыторыя здароўя» для вучняў 4 класа быў праведзены ўрок здароўя «Вітамінка і яе сакрэты». Разам з Втіамінкай дзеці здзеснілі падарожжа ў Краіну здароўя. Для іх былі прапанаваны шматлікія конкурсы: адгадаць загадкі пра прадметы асабістай гігіены, адабраць карысныя і некарысныя прадукты, скласці «Азбуку здароўя» і г.д. Які ж урок здароўя без зарадкі? Яна таксама прысутнічала для школьнікаў. Усе адзінагалосна прыйшлі да высновы, што неабходна весці здаровы лад жыцця, есці больш свдавіны і гародніны, займацца спортам.
“Размова пра культуру здаровага харчавання”
З мэтай пашырэння ведаў аб правілах здаровага харчавання, накіраваных на захаванне і ўмацаванне здароўя, для вучняў 5 класа арганізаваны факультатыўныя заняткі “Размова пра культуру здаровага харчавання”. Уся інфармацыя падаецца ў форме сюжэтных гульняў, конкурсаў, рэбусаў, загадак. Вучні з цікавасцю ўключаюцца ў работу. Такія формы работы с дзецьмі спрыяюць павышэнню матывацыі да вядзення культуры здаровага харчавання, прымушаюць задумацца аб сваім харчаванні і хваробах, звязаных з няправільным харчаваннем.
«Юны кулінар» сабраў малодшых школьнікаў
Вучні 1-4 класаў з вялікай ахвотай прынялі ўдзел у конкурсе «Юны кулінар». Для іх была падрыхтавана цікавая насычаная кулінарнымі пытаннямі і заданнямі праграма. Каб атрымаць тытул «Юны кулінар», вучні павінны былі адгадаць стравы, назваць прадукты, перабраць крупы, прэзентаваць газету «Здаровае харчаванне». Падчас конкурсу панаваў дух зацікаўленасці, жадання перамагчы, паказаць свае здольнасці, суперажывання за вынік.
У гасцях у доктара Здаровае Харчаванне
У рамках рэалізацыі Комплекснай сістэмы мер ДУА «Шаняўская СШ імя Міколы Засіма», накіраванай на прапаганду карыснага харчавання і фарміравання правільных харчовых паводзін навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні «У гасцях у доктара Здаровае Харчаванне». Рабятам неабходна было выконваць заданні на кожнай станцыі, вырашаць лагічныя задачкі. Пасля праходжання ўсіх станцый кожны навучэнец атрымліваў памятку з парадамі па здаровым харчаванні, якое з’яўляецца неабходнай умовай ЗЛЖ.