Івацэвіцкі дзяржаўны аграрны каледж запрашае
Правільна выбраць прафесію — значыць выбраць сваё месца ў жыцці. Калі мы маем магчымасць займацца тым, чым падабаецца і атрымліваць за гэта добрую аплату, мы жывем з пачуццём задавальнення. У цяперашні час усё больш увагі надаецца станаўленню сельскай гаспадаркі. На новы ўзровень выходзяць беларускія вёскі, аграгарадкі. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы абсталёўваюцца сучаснай тэхнікай. Устойлівым попытам карыстаюцца прафесіі сельскагаспадарчага профілю. Для вучняў 8-10 класаў прадстаўнікі УА “Івацэвіцкі дзяржаўны аграрны каледж” правялі прафарыентацыйную сустрэчу і пазнаёмілі старшакласнікаў са спецыяльнасцямі і ўмовамі паступлення ў каледж. Тут можна стаць электразваршчыкам; трактарыстам-машыністам сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорый «С», «D»; вадзіцелем аўтамабіля катэгорыі «C», электраманцёрам па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання; поварам; швачкай.
Начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Басак М.В. правёў прафарыентацыйную сустрэчу са старшакласнікамі
Начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Басак М.В. правёў прафарыентацыйную сустрэчу з вучнямі 9, 10 класаў. Максім Васільевіч расказаў пра магчымасці паступлення ва ўстановы адукацыі сілавых ведамстваў, умовы, перспектывы працаўладкавання. Асабліва карыснай сустрэча стала для хлопцаў, якія хутка стануць будучымі абаронцамі Айчыны.
Прафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў 8-10 класаў з выкладчыкам УА «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь»
20 снежня адбылася прафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў 8-10 класаў з выкладчыкам УА «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» Завіжанцам В.М. Віталь Мікалаевіч распавёў дзецям аб парадку прыёму і навучання ў акадэміі, прадэманстраваў прэзентацыю аб спецыяльнасцях, факультэтах, вучэбна-матэрыяльнай базе, а таксама жыцці і побыце курсантаў. Сустрэча была цікавай і карыснай, бо рабяты ўжо зараз разумеюць, што адным з галоўных прыярытэтаў у жыцці з’яўляецца правільны свядомы выбар будучай прафесіі.
Прафарыентацыйная анлайн-сустрэча навучэнцаў 8-10 класаў з прадстаўнікамі УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»
Навучэнцы 8-10 класаў прынялі ўдзел у прафарыентацыйнай анлайн-сустрэчы з прадстаўнікамі УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт». Асноўным профілем якога з’яўляецца падрыхтоўка інжынераў для хімічнай і лясной прамысловасці, спецыялістаў у галіне выдавецкай справы і паліграфіі, навуковыя даследаванні ў розных галінах хімічнай і лясной прамысловасці. Таксама ажыццяўляецца навучанне па эканамічных, камп’ютэрных спецыяльнасцях, рыхтуюцца спецыялісты па аўтаматызацыі вытворчых працэсаў, машынам і апаратам хімічнай і лясной прамысловасці.
Прафарыентацыйная сустрэча вучняў 9, 10 класаў з прадстаўнікамі УА «Бярозаўскі дзяржаўны каледж будаўнікоў»
Прафарыентацыйная сустрэча для вучняў 9,10 класаў прайшла з прадстаўнікамі УА «Бярозаўскі дзяржаўны каледж будаўнікоў». Будаўнік — спецыяліст, які прымае ўдзел ва ўзвядзенні будынкаў і канструкцый, уключаючы гідратэхнічныя збудаванні, электрастанцыі і іншыя аб’екты. У каледжы можна атрымаць наступныя будаўнічыя спецыяльнасці: муляр, цясляр-бетоншчык, столяр; абліцоўшчык-плітачнік, штука-тур, маляр; мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання; электразваршчык, электрагазазваршчык на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах; станочнік дрэваапрацоўчых станкоў.