Чарнобыль — наш боль

Дзeнь 26 кpacaвiкa 1986 гoдa ўвaйшoў y гicтopыю Бeлapyci i ўcягo чaлaвeцтвa як aднa з caмыx тpaгiчныx cтapoнaк XX cтaгoддзя. Чapнoбыль нiбы ў aпoшнi paз пaпяpэдзiў cyчacнyю тэxнiзaвaнyю цывiлiзaцыю пpa бeзaдкaзнacць i бяздyмнacць яe icнaвaння, пaдвёў яe дa бeздaнi caмaзнiшчэння i  зaвacтpыў пытaннe: быць цi нe быць нa зямлi чaлaвeкy i жыццю? Aтaмнa-ядзepны выбyx нa чaцвёpтым блoкy Чapнoбыльcкaй AЭC cтaў cтpaшным пaкapaннeм paдыяцыйным aпpaмeньвaннeм, cмяpoтнымi пaкyтaмi, бeжaнcтвaм, aнкaлaгiчнымi xвapoбaмi, iншымi нacтyпcтвaмi. У школе прайшлі гадзіны памяці, прысвечаныя аварыі на ЧАЭС. Вучні яшчэ раз нагадалі аб тых страшных падзеях, успомнілі усіх, хто змагаўся і загінуў.

 

 

Продолжить чтениеЧарнобыль — наш боль

«Дай лесу новае жыццё!»

Вучні і педагогі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!», якая праходзіць у рамках Года добраўпарадкавання і прымеркаваная да 80-годдзя  Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Галоўнай мэтай акцыі з’яўляецца захаванне і прымнажэнне лясоў, прыцягненне ўвагі грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. Кожны ўдзельнік змог увачадвідкі ўбачыць працэс пасадкі маладых дрэўцаў і ўдасканаліць свой экалагічны ўзровень.

Продолжить чтение«Дай лесу новае жыццё!»

«Збяры макулатуру — захавай дрэва»

Менавіта пад такім дэвізам прайшла акцыя па зборы макулатуры ў школе. Падключыліся да акцыі як вучні, так і бацькі, і педагогі. Ніхто не застаўся ў баку, ведаючы, што так выхоўваецца экалагічная культура, беражліввыя адносіны да нашай прыроды. Дзякуй усім, хто прыняў актыўны ўдзел!

Продолжить чтение«Збяры макулатуру — захавай дрэва»

Наводзім парадак каля школы

Актывісты ГА БРСМ на чале з педагогам-арганізатарам  правялі акцыю «Зробім» у рамках Месячніка па добраўпарадкаванні і навядзення парадку на тэрыторыі Пружанскага раёна «Зробім наш раён яшчэ лепш» і навялі парадак на прышкольнай тэрыторыі.

Продолжить чтениеНаводзім парадак каля школы

Зробім наш лес чысцейшым!

З прыходам вясновых канікул надыйшла пара добраўпарадкавання. У рамках грамадскай акцыі па аднаўленні беларускіх лясоў, прымеркаванай да Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Вялікай Перамогі, вучні школы навялі парадак вакол аграгарадка Шані. Лясны масіў, тэрыторыя вакол вадаёма сталі аб’ектамі прыбірання. Стараннямі вучняў тэрыторыя стала чыстай і прыгожай. Квітней, наш аграгарадок!

Продолжить чтениеЗробім наш лес чысцейшым!

Робім тэрыторыю вакол школы прыгожай

2025 год – Год  добраўпарадкавання. Па ўсёй краіне вядуцца работы па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб’ектаў, падтрыманні ў належным стане тэрыторый. Спрыяльнае і квітнеючае навакольнае асяроддзе здольна ўнутрана ўзбагаціць і актывізаваць асобасныя рэсурсы на далейшае развіццё ў розных сферах дзейнасці. Таму вучні 10 класа імкнуцца на ўроках працоўнага навучання падтрымліваць і аздобліваць тэрыторыю школы. Вялікая ўвага надаецца ўпрыгожванню малых архітэктурных форм. Каб раслі правільна дрэўцы і кусты, неабходны пастаянны кантроль і догляд за імі.

Продолжить чтениеРобім тэрыторыю вакол школы прыгожай

Майструем экакармушкі для птушкі

Да раённай акцыі «Падтрымаем птушак» праяўляюць інтарэс не толькі малодшыя школьнікі. Вучні 5-6 класаў сумесна з кіраўніком аб’яднання па інтарэсах Коверзневай І.М., настаўнікам біялогіі Жэдзік Г.М. і педагагам-арганізатарам Жырыкавай Н.І. арганізавалі творчую майстэрню, падчас якой вырабілі экакармушкі для птушак. У справу пайшлі яблыкі, батон, зерне, насенне. Майстар-клас, які арганізавала Ірына Міхайлаўна, прыйшоўся даспадобы творцам. Вынікам працы сталі розныя па стылі і напаўненні кармушкі, якія разам з настаўнікамі былі развешаны і замацаваны ў школьным садзе. Падтрымайце птушак зімой!

Продолжить чтениеМайструем экакармушкі для птушкі

Расклад аб’яднанняў па інтарэсах на ІІ паўгоддзе 2024/2025 навучальнага года

Дзень тыдня Назва

 

Час і месца правядзення Удзельнікі (клас) Адказны
Серада “Звонкія галасы” 08.05 – 08.50 каб. № 5 4-8, 10 Каляда А.Г.
Группа па валейболе 15.50 – 16.35 7 – 10 Сахарэвіч М.М.
Пятніца “Умелыя ручкі” 14.00- 14.45 1- 5 Тарасава М.Б.
Субота група па лёгкай атлетыцы 09.00 – 09.45 5 – 9 Сахарэвіч М.М.
“Здаравячок” 09.55 — 10.40 1 — 4 Ханіла І.В.
група па агульнай фізічнай падрыхтоўцы 10.45 – 11.30

 

1 – 4 Сахарэвіч М.М.
“Юны біёлаг” 10.45 – 11.30

каб. №8

5 – 8 Коверзнева І.М.
Драматычны” 10.45 – 11.30

каб. № 5

510 Вашчук А.В.
Продолжить чтениеРасклад аб’яднанняў па інтарэсах на ІІ паўгоддзе 2024/2025 навучальнага года

Давайце разам дапаможам птушкам перажыць зіму

     У мэтах прыцягнення ўвагі да праблем зімуючых птушак, захавання іх колькасці і відавой разнастайнасці, уцягвання вучняў у практычную дзейнасць па ахове прыроды, выхавання адказных адносін падрастаючага пакалення да праблем захавання птушак са снежня 2024 года па красавік 2025 года праводзіцца абласная акцыя «Падтрымаем птушак!». Пекун Станіслаў разам з кіраўніком аб’яднання па інтарэсах «Юны біёлаг» Коверзневай І.М. запрашаюць навучэнцаў і іх бацькоў прыняць актыўны ўдзел у акцыі, якая прадугледжвае развешванне кармушак у зімовы перыяд і домікаў у вясновы час, падкормку птушак, назіранне за імі, правядзенне конкурсаў.

 

Продолжить чтениеДавайце разам дапаможам птушкам перажыць зіму