Наводзім парадак каля школы

Актывісты ГА БРСМ на чале з педагогам-арганізатарам  правялі акцыю «Зробім» у рамках Месячніка па добраўпарадкаванні і навядзення парадку на тэрыторыі Пружанскага раёна «Зробім наш раён яшчэ лепш» і навялі парадак на прышкольнай тэрыторыі.

Продолжить чтениеНаводзім парадак каля школы

Зробім наш лес чысцейшым!

З прыходам вясновых канікул надыйшла пара добраўпарадкавання. У рамках грамадскай акцыі па аднаўленні беларускіх лясоў, прымеркаванай да Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Вялікай Перамогі, вучні школы навялі парадак вакол аграгарадка Шані. Лясны масіў, тэрыторыя вакол вадаёма сталі аб’ектамі прыбірання. Стараннямі вучняў тэрыторыя стала чыстай і прыгожай. Квітней, наш аграгарадок!

Продолжить чтениеЗробім наш лес чысцейшым!

Робім тэрыторыю вакол школы прыгожай

2025 год – Год  добраўпарадкавання. Па ўсёй краіне вядуцца работы па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб’ектаў, падтрыманні ў належным стане тэрыторый. Спрыяльнае і квітнеючае навакольнае асяроддзе здольна ўнутрана ўзбагаціць і актывізаваць асобасныя рэсурсы на далейшае развіццё ў розных сферах дзейнасці. Таму вучні 10 класа імкнуцца на ўроках працоўнага навучання падтрымліваць і аздобліваць тэрыторыю школы. Вялікая ўвага надаецца ўпрыгожванню малых архітэктурных форм. Каб раслі правільна дрэўцы і кусты, неабходны пастаянны кантроль і догляд за імі.

Продолжить чтениеРобім тэрыторыю вакол школы прыгожай

Майструем экакармушкі для птушкі

Да раённай акцыі «Падтрымаем птушак» праяўляюць інтарэс не толькі малодшыя школьнікі. Вучні 5-6 класаў сумесна з кіраўніком аб’яднання па інтарэсах Коверзневай І.М., настаўнікам біялогіі Жэдзік Г.М. і педагагам-арганізатарам Жырыкавай Н.І. арганізавалі творчую майстэрню, падчас якой вырабілі экакармушкі для птушак. У справу пайшлі яблыкі, батон, зерне, насенне. Майстар-клас, які арганізавала Ірына Міхайлаўна, прыйшоўся даспадобы творцам. Вынікам працы сталі розныя па стылі і напаўненні кармушкі, якія разам з настаўнікамі былі развешаны і замацаваны ў школьным садзе. Падтрымайце птушак зімой!

Продолжить чтениеМайструем экакармушкі для птушкі

Давайце разам дапаможам птушкам перажыць зіму

     У мэтах прыцягнення ўвагі да праблем зімуючых птушак, захавання іх колькасці і відавой разнастайнасці, уцягвання вучняў у практычную дзейнасць па ахове прыроды, выхавання адказных адносін падрастаючага пакалення да праблем захавання птушак са снежня 2024 года па красавік 2025 года праводзіцца абласная акцыя «Падтрымаем птушак!». Пекун Станіслаў разам з кіраўніком аб’яднання па інтарэсах «Юны біёлаг» Коверзневай І.М. запрашаюць навучэнцаў і іх бацькоў прыняць актыўны ўдзел у акцыі, якая прадугледжвае развешванне кармушак у зімовы перыяд і домікаў у вясновы час, падкормку птушак, назіранне за імі, правядзенне конкурсаў.

 

Продолжить чтениеДавайце разам дапаможам птушкам перажыць зіму

Члены аб’яднання па інтарэсах «Юны біёлаг» развесілі на тэрыторыі школьнага двара кармушкі для птушак

     Са снежня па сакавік праходзіць абласная экалагічная акцыя «Падтрымаем птушак!». Члены аб’яднання па інтарэсах «Юны біёлаг» далучыліся да акцыі і развесілі на тэрыторыі школьнага двара кармушкі для птушак, якія самі змайстравалі. Рабяты штодня будуць правяраць корм у кармушках для птушак. Хай птушкам будзе лягчэй суровай зімой!

Продолжить чтениеЧлены аб’яднання па інтарэсах «Юны біёлаг» развесілі на тэрыторыі школьнага двара кармушкі для птушак

Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у акцыі «Дай лесу новае жыццё»

    Карысная сумесная праца на свежем паветры падарыла пазітыўныя эмоцыі і магчымасць уласнымі сіламі зрабіць добрую справу. Такія акцыі важныя і каштоўныя, бо разам мы аднаўляем і захоўваем наша прыроднае багацце.

Продолжить чтениеВучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у акцыі «Дай лесу новае жыццё»

Наводзім парадак разам

Добрай традыцыяй стаў удзел усяго калектыву ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» ў месячніку па добраўпарадкаванні.  Сумеснымі намаганнямі педагогі і тэхнічны персанал прыбралі школьны сад і сквер. Добрыя справы на карысць людзям і малой радзіме прыносяць задавальненне. Зробім наш раён яшчэ лепш разам!

Продолжить чтениеНаводзім парадак разам

За акенцам выдатная пара- залатая восень

Яна прыходзіць з лістападам і калейдаскопам рознакаляровых фарбаў. Восеньскае сонца радуе ўсіх сваім цяплом. Навучэнцы 4 класа вырашылі пакінуць на памяць аб гэтай пары года яркія фарбы лісця і пажадаць усім выдатнага восеньскага настрою.

Продолжить чтениеЗа акенцам выдатная пара- залатая восень