«Збяры макулатуру — захавай дрэва»
Менавіта пад такім дэвізам прайшла акцыя па зборы макулатуры ў школе. Падключыліся да акцыі як вучні, так і бацькі, і педагогі. Ніхто не застаўся ў баку, ведаючы, што так выхоўваецца экалагічная культура, беражліввыя адносіны да нашай прыроды. Дзякуй усім, хто прыняў актыўны ўдзел!