Мікола Засім жыве і сёння

Традыцыйным у нашай школе стала правядзенне засімаўскіх дзён. З 14 па 19 лістапада для школьнікаў праводзіліся мерапрыемствы, звязаныя з жыццём і творчасцю паэта. Вучні наведалі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны “Мікола Засім – наш зямляк”, класныя гадзіны “Самабытнае слова паэта — земляка”, “Голас душы і сэрца”, “Мікола Засім жыве і сёння”, літаратурная гасцёўня “Мая ты родная зямліца!”, экскурсіі па экспазіцыі, прысвечанай М. Засіму, літаратурна-музычная вечарына “Талент пружанскай зямлі”.

Добавить комментарий