Социальные ролики о безопасности детей в сети интернет
Социальные ролики о безопасности детей в сети интернет можно посмотреть по ссылке
https://drive.google.com/drive/folders/1iR5_ODx0AOznz1DVGjIbVBBdH4UNOepE?usp=sharing
Социальные ролики о безопасности детей в сети интернет можно посмотреть по ссылке
https://drive.google.com/drive/folders/1iR5_ODx0AOznz1DVGjIbVBBdH4UNOepE?usp=sharing
Сёлета спаўняецца 36 гадоў з таго дня, калі апошні савецкі салдат пакінуў апаленую вайной афганскую зямлю. 15 лютага – урачысты дзень з адценнем смутку, са слязамі і болем у сэрцах. Савецкія салдаты з гонарам выконвалі свой абавязак у Афганістане, не здрадзіўшы прысязе часта цаной уласнага жыцця. Імкнучыся ўстанавіць мір у змучанай крывавымі звадамі краіне, байцы праяўлялі мужнасць і гераізм. Жывыя яшчэ маці тых, хто не вярнуўся дамоў з Афгана, стаяць у парадным страі сівыя мужчыны, якія ў 80-я гады мінулага стагоддзя былі юнакамі. Беларусь і беларусы шануюць і помняць тых, хто не здрадзіў воінскай прысязе. 15 лютага ў нашай краіне пазначана як Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Да дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў школе аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстава “ Афганістан- наша памяць і боль”. На выставе прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць баявое мінулае тых, хто да канца выканаў свой абавязак. Чытачы могуць пазнаёміцца з дакументальнымі і мастацкімі творамі. 15 лютага – Дзень памяці і для ўсіх нас. Будзем жа памятаць загінуўшых і паважаць тых, што засталіся ў жывых.
Субота 15 лютага прайшла ў школе як дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі і ваенных прафесій. Ваенна-патрыятычная гульня “Зарнічка” сабрала разам вучняў 1-7 класаў. Для іх былі арганізаваны сапраўдныя ваенныя заданні, якія са спрытам выканалі будучыя абаронцы Айчыны. Рухомыя конкурсы чакалі самых маленькіх вучняў. Прафарыентацыйная гульня “Аб прафесіях важных, патрэбных і розных” для вучняў 5-7 класаў дазволіла пазнаёміцца з папулярнымі сучаснымі прафесіямі, запатрабаванымі на рынку працы. Для вучняў 8-9 класаў дзелавая гульня “Білет у будучыню” прапанавала сітуацыі, звязаныя з будучымі прафесіямі, і пошук дадатковай інфармацыі аб ваенных прафесіях, якія могуць зацікавіць хлопцаў. Такія мерапрыемствы дапамаюць вучням у самавызначэнні будучай прафесіі, развіць уменні і навыкі будучых абаронцаў Радзімы.
В целях повышения роли книги и чтения в современном обществе Министерством информации создан социальный видеоролик «Мои желания в познании». Ссылка на видеоролик:
https://disk.yandex.ru/i/VdSyqELQGYiedw
З мэтай падтрымкі дзяцей і моладзі ўстаноў адукацыі па ўдасканаленню грамадзянска-патрыятычнага і ідэйна-маральнага выхавання вучняў, захаванню культурнай спадчыны свайго краю з 20 студзеня па 7 лютага 2025 года прайшоў раённы этап абласной выставы-конкурса дзіцячай творчасці “Прафесія – Радзіму абараняць”. Ва ўзроставай катэгорыі 10-13 гадоў у намінацыі «Малюнак» дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана вучаніца 5 класа Ляшчынская Карына. Віншуем Карыну і класнага кіраўніка Менжынскую Галіну Аляксандраўну!
Днём прапаганды здаровага ладу жыцця стала субота 8 лютага. Квэст-гульня «У шахматным каралеўстве» паказала неблагія здольнасці вучняў 5- 9 класаў і выявіла лепшых сярод шашыстаў і шахматыстаў. Для вучняў 1-4 класаў гасцінна расчыніла свае дзверы ДУА ”Ліноўская сярэдняя школа” і запрасіла на гульню “Падарожжа ў горад здароўя”. Даспадобы прыйшліся малодшым школьнікам рухомыя і інтэлектуальныя конкурсы, падрыхтаваныя педагогамі. Пляцоўка ЗЛЖ “У нашым жыцці няма месца шкодным звычкам” запрасіла вучняў 5-7 класаў падзяліцца сваім меркаваннем наконт неабходнасці вядзення ЗЛЖ. Удзельнікі прыйшлі да высновы, што ЗЛЖ — гэта патрэба для растучага арганізма. Кіналекторый “Як зберагчы рэпрадуктыўнае здароўе падлеткаў?” сабраў вучняў 8-9 класаў для абмеркавання актуальнага для падлеткаў пытання. Разам з Вашчук А.В. старшакласнікі шукалі адказы на пытанні аб сваім будучым.
Напярэдадні Дня юнага героя-антыфашыста ў піянерскай дружыне імя Марата Казея прайшоў збор, прысвечаны памяці юных герояў за мір і свабоду. Удзел узялі вучні сярэдніх класаў. Вучні прагледзелі відэафільм пра піянераў-герояў і даведаліся пра драматычныя і трагічныя факты з іх жыцця: успомнілі Лёню Голікава, які загінуў у 17 гадоў, Марата Казея, які не здаўся фашыстам жывым (было яму ўсяго 14), Зіну Партнову, закатаваную і расстраляную ў турме Полацка, Валю Коціка, які на пачатак вайны пайшоў толькі ў шосты клас, а ў лютым 1944 года быў смяротна паранены ў баі. Мерапрыемства яшчэ раз даказала, што фашызм — гэта зло, смерць і разбурэнне, а нацысцкія ідэі — гэта яшчэ і духоўнае разбурэнне. Мы з вялікім асуджэннем ставімся да нацысцкіх арганізацый, якія, на жаль, узніклі і ўзнікаюць у розных краінах і прапагандуюць тыя ж ідэі, якія былі народжаныя Гітлерам і прывялі да шматмільённых ахвяр. Мы ганарымся імі, помнім пра іх подзвіг, таму што дзякуючы мужнасці, самаахвярнасці такіх людзей перамаглі ў той вайне. Гэтая памяць свяшчэнная.
Правільна выбраць прафесію — значыць выбраць сваё месца ў жыцці. Калі мы маем магчымасць займацца тым, чым падабаецца і атрымліваць за гэта добрую аплату, мы жывем з пачуццём задавальнення. У цяперашні час усё больш увагі надаецца станаўленню сельскай гаспадаркі. На новы ўзровень выходзяць беларускія вёскі, аграгарадкі. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы абсталёўваюцца сучаснай тэхнікай. Устойлівым попытам карыстаюцца прафесіі сельскагаспадарчага профілю. Для вучняў 8-10 класаў прадстаўнікі УА “Івацэвіцкі дзяржаўны аграрны каледж” правялі прафарыентацыйную сустрэчу і пазнаёмілі старшакласнікаў са спецыяльнасцямі і ўмовамі паступлення ў каледж. Тут можна стаць электразваршчыкам; трактарыстам-машыністам сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорый «С», «D»; вадзіцелем аўтамабіля катэгорыі «C», электраманцёрам па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання; поварам; швачкай.