Асцярожна! Менінгіт!

Менингококковая инфекция и ее профилактика.

ПАМЯТКА ДЛЯ НАСЕЛЕНИЯ

       Менингококковая инфекция занимает важное место в инфекционной патологии и продолжает оставаться актуальной для Республики Беларусь.

Это определяется:

легкостью распространения заболевания, в основном воздушно-капельным путем — при кашле, чихании, разговоре, при достаточно тесном и продолжительном общении;

первичная симптоматика менингококковой инфекции нередко схожа с проявлениями других острых респираторных инфекций (ОРИ), что порой затрудняет диагностику заболевания;

высокой пораженностью больных генерализованной формой;

тяжелым клиническим развитием заболевания;

достаточно высокой летальностью и смертностью;

опасностью заболевания в том, что оно может развиваться в считанные часы и даже минуты, так называемые «молниеносные» формы заболевания, и спасти больного удается не всегда;

чаще болеют дети до 3-летнего возраста.

     

Продолжить чтениеАсцярожна! Менінгіт!

Тыдзень беларускага пісьменства

      Тыдзень беларускага пісьменства  завяршыўся ў шосты школьны дзень днём кнігі. 

      Старшакласнікі пабывалі ў літаратурнай гасцёўні «А творы льюцца з сэрца», гаспадыняй якога была маладая паэтэса  І. Зорко, настаўніца беларускай і нямецкай мовы.

      Вучні здзейснілі «Падарожжа ў Чытай-горад», паўдзельнічалі ў турніры знаўцаў «Свет кнігі», а яшчэ правялі працоўную акцыю «Кніжкіна бальніца».

Продолжить чтениеТыдзень беларускага пісьменства

Дзень супрацьпажарнай бяспекі

      Дзень супрацьпажарнай бяспекі прайшоў у школе 6 верасня. 

      У ходзе дня былі праведзены супрацьпажарныя гутаркі, арганізаваны прагляд відэаролікаў «Беражы сябе», «Адзіны нумар», «Пажарны апавяшчальнік» і іншыя.

      Усёй школай правялі адпрацоўку плана эвакуацыі на выпадак пажару. На сігнал пажарнай трывогі — неперарыўны званок,  адрэагавалі адразу. Быў зроблены ўмоўны званок у службу 101. Эвакуацыя прайшла арганізавана. Усе вучні і педагогі менш, як за 2 хвіліны выстраіліся на эвакуацыйнай пляцоўцы.

Продолжить чтениеДзень супрацьпажарнай бяспекі

Тыдзень бяспекі дарожнага руху

      З 2 па 7 верасня ў школе прайшоў тыдзень бяспекі дарожнага руху. Ва ўсіх класах прайшлі віктарыны, конкурсы, гадзіны перасцярогі. Школу наведаў інспектар  ДПС АДАІ В. І. Патапчук, які правёў практычныя заняткі на пляцоўцы па правілах дарожнага руху для самых маленькіх вучняў школы. А яшчэ дзеці паглядзелі і абмеркавалі фільм «Добрыя дарогі дзяцінства».

 

SAM_2406

Продолжить чтениеТыдзень бяспекі дарожнага руху

«Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь…»

      …пад такой назвай прайшоў першы ўрок навучальнага года ва ўсіх класах школы. Правядзенне ўрокаў спрыяла фарміраванню ў вучняў  грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванню ў школьнікаў пачуцця гонару за нашу краіну і яе герояў. 

      Гучалі цудоўныя вершы і песні аб родным краі.

      А словы асаблівай пашаны былі аддадзены дзяржаўным сімвалам Беларусі.

Продолжить чтение«Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь…»

Зноў паклікала школа

     31 жніўня педагогі школы, вучні і іх бацькі сабраліся на ўрачыстую лінейку, прысвечаную пачатку навучальнага года. З прывітальным словамі да прысутных звярнулася дырэктар школы А. М. Ярмашэвіч. Прадстаўнік  ААТ «Шані-аграпрадукт» Сарока В. І. уручыў грашовыя прэміі вучням, якія летам працавалі ў гаспадарцы. 

      Вясёлыя песні і інсцэніроўкі парадавалі і  вучняў, і шматлікіх гасцей свята.  А галоўнымі на ім былі, вядома, першакласнікі, якія атрымалі ў падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь кнігу «Беларусь — наша Радзіма».

Продолжить чтениеЗноў паклікала школа

Нашы на раённай нарадзе

      28 жніўня група педагогаў школы прыняла ўдзел ў раённай пленарнай нарадзе. Дырэктар школы Алена Мікалаеўна Ярмашэвіч выступіла перад прысутнымі па тэме «Задавальненне адукацыйных запытаў навучэнцаў і іх бацькоў і забеспячэнне якасці адукацыі — прыярытэты дзейнасці кіраўніка». 

      Педагог-арганізатар Каляда Ала Георгіеўна атрымала з рук начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Ганаровую грамату аддзела. Гурток «Гаспадынька», якім кіруе Валянціна Сямёнаўна  Ханіла, удзельнічаў у выставе «Школа пасля ўрокаў». Цудоўна прадставіла работы вучаніца 11 класа Бармута Вераніка.

Продолжить чтениеНашы на раённай нарадзе

      31 жніўня 2013 года адбудзецца ўрачыстая лінейка,

прысвечаная Дню ведаў.

 Пачатак у 09.00

Продолжить чтение

Да ведама вучняў і іх бацькоў

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь інфарміруе. Вучэбныя заняткі ў 2013/2014 навучальным  годзе для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай  адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, ажыццяўляюцца з 2 верасня 2013 г. па 30 мая 2014 г.

 Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

 першая чвэрць – з 02.09.2013 па 25.10.2013;

 другая – з 04.11.2013 па 24.12.2013;

 трэцяя – з 09.01.2014 па 21.03.2014;

 чацвёртая – з 31.03.2014 па 30.05.2014.

 На працягу вучэбнага года ўстанаўліваюцца  канікулы:

 восеньскія – 8 дзён з 26.10 2013 па 02.11.2013 уключна;

 зімовыя – 15 дзён з 25.12.2013 па 08.01.2014 уключна;

 вясновыя – 8 дзён з 22.03.2014 па 29.03.2014 уключна;

 летнія – 93 дня з 31.05.2014 па 31.08.2014,  для навучэнцаў,  якія завяршылі навучанне на II  ступені  агульнай  сярэдняй адукацыі, – 79 дзён з 14.06.2014 па 31.08.2014 уключна.

 Для навучэнцаў I – II (ІІІ*) класаў у ІІІ чвэрці (трэці тыдзень лютага месяца (17.02.2014 – 22.02.2014)) праводзяцца канікулы  працягласцю адзін тыдзень.

*для навучэнцаў з АФПР  з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі

 

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2013/2014 вучэбным годзе будуць выкарыстоўвацца дзённікі навучэнцаў, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, 2012 і 2013 гадоў выпуску.

Дадзеныя, якія размяшчаюцца на 4 старонцы вокладкі дзённіка навучэнца павінны змяшчаць:

шрых-код,

© Нацыянальны інстытут адукацыі, 2013 (2012), HIA. ЛИ

№ 02330/0494469 ад. 08.04.2009 Фармат 70×84/16 – дадзеныя паліграфічнага прадпрыемства.

Продолжить чтениеДа ведама вучняў і іх бацькоў

Ах, выпускны!

      7 выпускнікоў сёлета  развіталіся са сваёй роднай школай 11чэрвеня, атрымаўшы ва ўрачыстай абстаноўцы з рук дырэктара атэстаты аб сярэдняй адукацыі. Адна з выпускніц, Радзіончык Наталля, скончыла школу з залатым медалём. Сур’ёзныя юнакі і вясёлыя дзяўчаты дзякавалі школе за веды, атрыманыя тут, за дапамогу і падтрымку сваіх настаўнікаў. 

      У добры шлях, паважаныя выпускнікі!

Продолжить чтениеАх, выпускны!