«Узаемапавага — залог бяспекі»
У адзіны дзень бяспекі дарожнага руху адбылася прафілактычная сустрэча са старэйшым інспектарам АП АДАІ Пружанскага РАУС Ільяшуком Д.М. Інспектар паведаміў вучням пра новыя выпадкі трагедый на дарогах Пружанскага раёна, нагадаў правілы паводзін на дарозе, карыстання транспартнымі сродкамі і адказнасці напаўналетніх.
Школа Актыўнага Грамадзяніна «Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і культуры»
25 студзеня длля вучняў 8-11 класаў прайшоў яшчэ адзін «ШАГ». «Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і культуры» — пад такім дэвізам і менавіта такой тэме ён быў прысвечаны. На першым этапе вучні актыўна адказвалі на пытанні віктарыны. Другі этап прайшоў у форме тэлешоу “Сто пытанняў даросламу”, госцем якога стала дырэктар установы адукацыі Ярмашэвіч А.М. Усе імкнуліся задаць хвалюючыя пытанні. Сустрэча прайшла ў цёплай, душэўнай атмасферы. Вучні даведаліся шмат новага і цікавага з жыцця Алены Мікалаеўны і прадэманстравалі зацікаўленасць да жыцця школы. На апошнім этапе падвялі вынікі мерапрыемства, адзначылі вялікую ролю навукі і адукацыі ў сучасным жыцці.
120-годдзю Аркадзя Гайдара прысвячаецца …
22 студзеня прайшло мерапрыемства, прысвечанае 120-годдзю Аркадзя Гайдара. Пісьменнік паправе займае ганаровае месца ў дзіцячай літаратуры, а ва ўспрыманні сучасных чытачоў ён хутчэй літаратурны персанаж, чым рэальны чалавек. Яго творы дагэтуль працягваюць спраўна прывіваць падрастаючаму пакаленню лепшыя якасці: вернасць сяброўству і дадзенаму слову, любоў да Радзімы, сумленнасць і адкрытасць.
Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Школьныя прафесіі
У суботу 20 студзеня вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у гадзіне адкрыццяў «Прафесіі будучага». Члена валанцерскага атрада «ДОМ» правялі для навучэнцаў 5-7 класаў конкурс знаўцаў «У свеце прафесій» з удзелам бібліятэкара Каляды А.Г. Інтэлектуальны батл «Прафесіі 21 стагоддзя» з удзелам кіраўніка аб’яднання па інтарэсах «Юны біёлаг» Коверзневай І.М. сабраў разам вучняў 8-9 класаў.
«Юны кулінар» сабраў малодшых школьнікаў
Вучні 1-4 класаў з вялікай ахвотай прынялі ўдзел у конкурсе «Юны кулінар». Для іх была падрыхтавана цікавая насычаная кулінарнымі пытаннямі і заданнямі праграма. Каб атрымаць тытул «Юны кулінар», вучні павінны былі адгадаць стравы, назваць прадукты, перабраць крупы, прэзентаваць газету «Здаровае харчаванне». Падчас конкурсу панаваў дух зацікаўленасці, жадання перамагчы, паказаць свае здольнасці, суперажывання за вынік.
У Беларусі заснаваны Дзяржаўны знак якасці
У Беларусі заснаваны Дзяржаўны знак якасці. Адпаведны Указ № 21 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Дакументам зацверджана выява і апісанне знака. Ён уяўляе сабой пяцівугольнік чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчана стылізаваная выява перавернутай літары «К» і надпіс «Беларусь». Пяць вуглоў знака сімвалізуюць якасць беларускай прадукцыі, якая дасягаецца спалучэннем пяці паказчыкаў вытворчасці: бяспекі, экалагічнасці, інавацыйнасці, тэхналагічнасці і эстэтычнасці.
Парадак прысваення Дзяржаўнага знака якасці і пералік стымулюючых ільгот і прэферэнцый, якія прадастаўляюцца вытворцам пры яго прысваенні, будзе вызначаны Урадам.
Заснаванне Дзяржаўнага знака якасці будзе садзейнічаць павышэнню якасці беларускіх тавараў і паслуг.
Прафілактычная сустрэча з інспектарам ДАІ Стасевічам І.Э.
Для вучняў 6,8, 9 класаў была праведзена прафілактычная сустрэча з інспектарам ДАІ Стасевічам І.Э. Бяспека дзяцей — наш агульны клопат. Інспектар нагадаў вучням правілы паводзін на дарозе, вуліцы, расказаў аб асаблівасцях перамяшчэння на траспартных сродках у зімовы час, нагадаў пра ўзроставыя абмежаванні катання на веласіпедзе.