Валанцёрскі атрад “ДОМ” заняў 2 месца ў раённым конкурсе валанцёрскіх атрадаў “Доброделы”
Віншуем валанцёрскі атрад “ДОМ”, які заняў 2 месца ў раённым конкурсе валанцёрскіх атрадаў “Доброделы”. Каманда валанцёраў узнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам. Жадаем і далей поспехаў у гэтай карыснай справе!
Прымаем удзел у абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак»
Вучні ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прымаюць актыўны ўдзел у абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак». У перыяд зімовых канікул члены аб’яднання па інтарэсах «Юны біёлаг» пад кіраўніцтвам Коверзневай І.М. не толькі кармілі птушак, але і асвойвалі азы бердвотчынга. Дзеці актыўна назіралі за птушкамі, здымалі фота і відэа.
Клуб «Юны алімпіец» завітаў у ДУА «Ліноўская СШ»
Члены клуба «Юны алімпіец» завіталі ў ДУА «Ліноўская СШ» і правялі таварыскую сустрэчу па валейболе з вучнямі гэтай навучальнай установы.гульня атрымалася захапляючай. напружанай. Увесь час панаваў дух саперніцтва, падтрымкі адзін аднаго, суперажывання. Усе атрымалі задавальненне і асалоду ад гульні. Гэтая сустрэча дазволіла праверыць узровень развіцця спартыўных навыкаў, праааналізаваць свае памылкі і зрабіць карэкціроўку ў далейшым навучанні па прадмеце.
Працоўны калектыў школы ў падрыхтоўцы да выбараў-2024
28 снежня адбылася сустрэча працоўнага калектыву ДУА» Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» з выконваючым абавязкі старшыні Шаняўскога сельскага выканаўчага камітэта Бяляевай І.Р., каб абмеркаваць пытанні, якія тычацца арганізацыі і правядзення электаральнай кампаніі. Таксама падчас сустрэчы былі разгледжаны пытанні змяненняў у Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь.
Навагодні вечар «Новы год на парозе» сабраў старшакласнікаў
Члены драматычнага гуртка пад кіраўніцтвам Вашчук А.В. падрыхтавалі і правялі цікавую навагоднюю праграму. Усе атрымалі порцыю добрага настрою і пазітыву ад добрай музыкі, танцаў, вясёлых конкурсаў і гульняў. Весяліліся так, што школа звінела ад музыкі, весялосці, добрага настрою, пазітыву.
Навагодні ранішнік запрасіў малодшых школьнікаў на ёлку
З самай раніцы ў школе панавала сапраўдная святочная атмасфера. Весела і задорна прайшоў навагодні ранішнік. Навучэнцы 1-6 класаў адправіліся разам з казачнымі героямі ў займальнае падарожжа ў Дзедмарозаўку. Дзед Мароз і Снягурка віншавалі ўсіх з Новым годам, гулялі з дзецьмі ў вясёлыя гульні і дарылі прысмакі.
Кожную суботу разам
Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у гульні — поле цудаў “Навагоднія прыгоды». Караоке-клуб «Спяваем і танцуем разам пад навагоднія песні» сабраў разам навучэнцаў 5-9 класаў. Пазітыўны навагодні настрой быў забяспечаны ўсім прысутным! Дзеці гулялі ў шахматы і шашкі, а таксама розныя рухомыя гульні.
Традыцыйная лінейка, прысвечаная заканчэнню ІІ чвэрці, прайшла 22 снежня
22 снежня ў школе адбылася традыцыйная лінейка, прысвечаная заканчэнню ІІ чвэрці. Пераможцы і прызёры творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў з рук дырэктара школы Ярмашэвіч А.М. атрымалі дыпломы і граматы. Перад пачаткам канікул вучням яшчэ раз нагадалі аб правілах бяспечных паводзін як на вуліцы, так і падчас навагодніх свят.