Дзень узаемадзеяння з сям’ёй
Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у гульнявой праграме «Сям’я мая ад А да Я». Сямейны вернісаж «Сям’я і сямейныя каштоўнасці» сабраў разам навучэнцаў, бацькоў і педагогаў.
Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у гульнявой праграме «Сям’я мая ад А да Я». Сямейны вернісаж «Сям’я і сямейныя каштоўнасці» сабраў разам навучэнцаў, бацькоў і педагогаў.
Навучэнцы 1-4 класаў разам з класнымі кіраўнікамі наведалі школьную выставу «Генацыд беларускага народа». Кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Чыбісава М. В. правяла экскурсію па матэрыялах выставы. Марына Валер’еўна расказала дзецям пра страты, якія панесла наша краіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, факты генацыду на тэрыторыі Пружанскага раёна.
У рамках рэалізацыі Комплекснай сістэмы мер ДУА «Шаняўская СШ імя Міколы Засіма», накіраванай на прапаганду карыснага харчавання і фарміравання правільных харчовых паводзін навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні «У гасцях у доктара Здаровае Харчаванне». Рабятам неабходна было выконваць заданні на кожнай станцыі, вырашаць лагічныя задачкі. Пасля праходжання ўсіх станцый кожны навучэнец атрымліваў памятку з парадамі па здаровым харчаванні, якое з’яўляецца неабходнай умовай ЗЛЖ.
21 лістапада навучэнцы 7-9, 11 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» сустрэліся з выконваючым абавязкі старшыні Шаняўскога сельскага выканаўчага камітэта Бяляевай Ірынай Рыгораўнай, каб абмеркаваць пытанні, якія тычацца арганізацыі і правядзення электаральнай кампаніі. Дзеці даведаліся, што адзіным днём галасавання прызначаны дзень 25 лютага 2024 года, што ў гэты дзень будуць абраныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 8‑га склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў 29‑га склікання, а 4 красавіка 2024 года пройдуць выбары членаў Савета Рэспублікі, затым — дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад суб’ектаў грамадзянскай супольнасці і мясцовых Саветаў дэпутатаў. Ірына Рыгораўна звярнула ўвагу прысутных на тое, што ў друкаваных СМІ ў паведамленнях аб утварэнні выбарчай камісіі будуць паказвацца колькасны склад камісіі, спосаб вылучэння і кантактныя дадзеныя камісіі (адрас і нумар тэлефона) без персанальных дадзеных членаў камісіі, паказала межы выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, выкарыстоўваючы Публічную кадастравую карту.
Паэтычны вернісаж «Чароўная кветка беларускай паэзіі» да 75-годдзя з дня нараджэння Я.І.Янішчыц для вучняў 9,11 класаў. У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся, што паэзія Яўгеніі Янішчыц адкрыла для нашай краіны і далёка за яе межамі цудоўны вобраз чалавека, закаханага ў сваю палескую зямлю.
Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у літаратурнай паштоўцы «Віншуем са святам работнікаў сельскай гаспадаркі». Разам з настаўнікам яны стварылі цудоўную газету з віншаваннямі сваім бацькам, бо большасць бацькоў працуюць у ААТ «Шані-аграпрадукт». Творчы бум «Цудоўная майстэрня» сабраў разам навучэнцаў 5-9 класаў. Хутка зіма, і добрай традыцыяй для вучняў школы з’яўляецца ўпрыгожванне вокнаў прыгожымі кампазіцыямі.
Вучні ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» павіншавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці з прафесійным святам. Група вучняў уручыла дырэктару ААТ «Шані-аграпрадукт» Якімаўцу А.П. прыгожы духмяны каравай ў знак павагі да цяжкай працы хлебаробаў.
18 лістапада педагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у дыстанцыйнай гульні “Я – педагог”. Усе педагогі з лёгкасцю прайшлі тры этапы выпрабаванняў: мазгавы штурм, я ведаю, педагагічная мазаіка. Самым лёгкім для ўдзельнікаў гульні быў этап “Мазгавы штурм”, а самым складаным – педагічная мазаіка, на якім неабходна было адказваць на пытанні па разнастайным педагагічным тэхналогіям. Усе удзельнікі гульні справіліся з заданнямі і паказалі высокі ўзровень прафесійнага майстэрства.
19 лістапада споўніцца 115 гадоў з дня нараджэння паэта-земляка Міколы Засіма, чыё імя носіць наша школа. 3 13 лістапада ў школе традыцыйна праходзяць Засімаўскія дні, якія ўключаюць тэматычныя класныя гадзіны, віктарыны, вусныя часопісы, літаратурныя чытанні. Мікола Засім усім сэрцам любіў свой народ і родную зямлю. І змог у сваіх вершах перадаць гэтую любоў удзячным нашчадкам, якія з радасцю перадаюць яе іншым: “Мая ты родная зямліца! // Хто палюбіў цябе навек, // Таму ты — творчасці крыніца, // І той — шчаслівы чалавек…”